ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Эксперымент

Сёння я зрабіў невялічкі эксперымент для самога сябе.
Цікава як мяняецца знешнасць, які ствараеца вобраз.
Ці можна, сёняшні эксперымент звязаць с сэнсам, з глыбінёй? Не ведаю. Хутчэй гэта адлюстроўвае мой падыход да спраў, "пакуль не ўбачу не паверу", "пакуль не праверу, не адчую", "пакуль не паспрабую, не змагу зрабіць высноў". Усё праз шэраг эксперыментаў. Такія мае адносіны з жыццём сталі матывам шмат якіх маіх спраў і праектаў. Шмат што і засталося на шляху аднаго пройдзенага кроку, штосьці дадала мне кругазора, а па нейкай тропцы я змог прыйсці туды куды прыйшоў.

Боль, боль, боль....

Другі дзень пачынаю пра гэта пісаць, і не выходзіць нічога акрамя гэтых слоў.
Як працуюць Хірургі? Напэўна ім давяраюць, таму што яны вышкаліваюць сваё майстэрства, алеж нажаль і ў іх руках паміраюць людзі.
Кожны дотык - боль, чаканне - боль, асэнсаванне - боль, погляд - боль...
Болью ахутана ўсё. Толькі малітва, не робіць больна. І боль паціху сыходзіць.
Не лічыце мяне за пессіміста, я проста ў сваёй ракавіне не так часта датыкаюся болі.

Як вам такі сцэнар?

2123 год
Вучоныя даследвалі прыроду жаданняў. Зараз можна іх спакойна рэгуляваць праз ін'екцыі. Для зноў народжанага дзіцёнка ёсць праграмма штомесячных ін'екцый ад сусветнай палітычнай партыі. Такі базавы набор уключае ўсе патрэбныя жаданні, якія фарміруюць з чалавека сапраўднага грамадзяніна з актыўнай пазіцыяй, вялікай прагай да сумлення, прыняцця і прафісійнай рэалізацыі.

У бацькоў ёсць магчымасць дакупіць для сваіх дзяцей набор больш унікальных жаданняў, якія б скіравалі яго да творчасці, спорту, навуковай дзейнасці, дабрачыннасці і далей па спісу.

Грамадства будучыні зрабіла ўсіх шчаслівымі, кожны знутры адчувае прагу да спраў, дзеянняў і мыслення. Ёсць магчымасці рэалізоўваць свае жаданні. Больш няма фрустрацыі.... Кожны чалавек унікальна рэалізоўвае сваё жаданне... Накіраванасць да адной і той жа справы ідзе з самага дзяцінства, што дае высачэзныя паказчыкі эффектыўнасці ва ўсіх галінах чалавецтва.

- - - 

Перачытаў свой тэкст, бачу, што патрэбны тлумачэнні.
1. Карэктны тайтл:
Як вам такі сцэнар для фільма анты-утопіі?
2. Асноўны пасыл майго тэкста, У гэтай абсурднай і страшнай ідэі, паказаць як добрыя намеры навязвання і выхавання “правільных” (карысных) Жаданняў, забірае ў чалавека свабоду, свабоду ў асэнсаванасці свайго жыцця і свайго жадання.
3. Чаму я лічу, што гэта робіцца на працягу ўсяго існавання чалавецтва:
3.1. Калі браць часы Сакрата - ёсць свяшчэннае грамадскае і адчуванні, сэнсы кожнага асабістага чалавека не прымаюцца як магчымае. Уся структура дзяржавы пад пагрозай перад гэтай асабістай свабодай. Таму Сакрату назначаецца смярцельны прысуд.
3.2. Часы пасля Іісуса Хрыста - саборы, рэлегійныя законы спускаюцца як аб’ектыўны, без магчымасці асабістага пераасэнсавання і крытычнага стаўлення. На той час правіць жаданнямі адсутнасць свабоды і звыш традыцыйнае грамадства.
3.3. У нашы часы навязванне жаданняў ідзе праз маркетынгавыя інструменты (“навуковыя” даследванні, культура) асноўнае мэта якіх сфармаваць у чалавека правільныя жаданні якія зробяць з яго “карыснага” грамадзяніна-патрыёта + рухавіка эканомікі (праз жаданне набыцця шэраг паслуг і матэрыяльных рэчаў). Бацькі ў дзяцінстве таксама могуць падпушыць развіццё маленькага чалавека ў патрэбных для іх накірунках.
Я не кажу, што ўсё гэта дрэнна, алеж у пошуке самога сябе, для мяне было цяжкай справай аддзяліць свае асабісты жаданні (сэнсы), ад тых якія спусціліся да мяне звонку.

Зямля без людзей.

Што б вы рабілі, калі б засталіся на Зямлі адны і не было бы акрамя вас ніякіх людзей?

Для мяне гэта жахліва. Алеж я хацеў бы працягнуць жыць, узываючы да Бога. Каб пасля смерці сустрэць людзей.

Чалавек у адзіноце, гэта чалавек які чакае сустрэчы з чалавекам. І калі гэтай сустрэчы з чалавекам не адбылася, то гэта будзе самым жаданым у жыцці чалавека, і не мае значэнне ці вакол мільёны людзей, ці нікога.

Сустрэўшы чалавека, сэнсам напаўняецца жыццё, а жаданне накіроўваецца ў паглыбленне гэтай сустрэчы.

Заходы сонца

Час ад часу ў мяне здараюцца заходы сонца.
Жывеш, жывеш, а потым хопа-жопа, і ты ў цемры.
Любімыя свабодалюбівыя дзеці, рэзка становяцца непаслухмянымі ворагамі.
Творчая атмасфера дома - бардаком.
А я сам - раз'юшаным монстрам.

Вось гэта апошняе, пужае мяне больш за ўсё, і чым больш я пужаюся, тым больш раз'юшаным станаўлюся. Ніжняя губа ў такія моманты ў мяне амаль адвальваецца, бо зубы моцна сціскаюць яе. У такія моманты, звычайна, не здараецца нічога добрага. Алеж ва ўсім гэтым вурдалацтве, промні сонейка прабіваюцца і апаляюць мяне (як у фільмах пра вампіраў). Вось яно тады ў моманце баліць яшчэ больш. Ідзе барацьба.

Звычайна такія станы доўжацца ад 5 да 10 хвілін, хаця час замірае і нагадвае вечнасць.
А потым сонца зноў выходзіць і сагравае мяне сваімі промнямі.
Пачынаюцца абдымашкі, шкадаванні адзін другога. Скончваецца любоўю, каштоўнасцю і прыняццем. І мяне ў тым ліку.

І зноў ідзе жыццё, і мы ведаем, што любім адзін аднаго, хаця ніхто з нас не дасканалы.

P.S. Гневаючыся, не грашыце: сонца няхай не заходзіць пры гневе вашым. (Пасланне да Эфесян)

Калі не маеш сябе.

Добра памятаю, як я прыйшоў у Царкву. Усё ззяла ўнутры і звонку. Я адчуў сябе вельмі добра і ўпэўнена. Я прыняў усю традыцыю як мае быць. Як ісціну апошняй інстанцыі, дзе мудрасць пераходзіла з пакалення ў пакаленні, праваднікі мудрасці ніколі адзін другому не супярэчылі (так я тады гэта ўяўляў). І ўсё яны ўжо распісалі і сказалі: "што рабіць, чаго берагчыся, на што звяртаць увагу". І самае галоўнае для мяне!!!! Як і што думаць, як і што адчуваць.

Гэта было важнай кропкай. Я з радасцю прыняў такую інструкцыю. Я ж ніколі не зазіраў у глыбіню сябе і не давяраў сабе. Я жыў жаданнямі іншых людзей. Таму пераключыцца з аднаго на другое было вельмі проста. І я проста стаў адчуваць і мысліць так як пісалі святыя праваслаўнай царквы. Упісаўся ў калектыў і традыцыю адчуваючы сябе там цалкам камфортна.

І вось думаў я, ну чаму ж іншым людзям так цяжка ўзяць і пачаць думаць правільна, адчуваць правільна?

Ну што я зараз магу сказаць... Толькі чалавек, які не мае і не ведае сябе, можа так проста змяняцца пад любы запыт. У асноўным каб адпавядаць не самому сабе, а той ці іншай группе і крытэрам.

А вось калі ты ўжо прымаеш сябе, калі ты даследуешь сябе і сваю глыбіню. То любыя знешнія арыентыры і крытэры пачынаюць па шмат разоў суадносіцца з уласнай сутнасцю. І прымацца, толькі калі яны сапраўды не супярэчаць глубіннаму і сапраўднаму табе.

Разумець / Не разумець

Узгадваў сёння, як раней Даша звярталася да мяне з рознымі сваімі думкамі і пачуццямі, у надзеі, што я змагу яе зразумець. У такія моманты я прям сіяў ад гонару, бо я ўжо даўно ўсё "разумеў". Карыстаючыся магчымасцю, я выкладаў  ёй усё сваё разуменне, з прыкладамі і парадамі... Алеж, алеж гэта была не тое. Маё "разуменне", было перашкодай сапраўднаму разуменню. А сапраўднае разуменне, нараджаецца, узрастае, квітнее праз шчырае неразуменне.

Бо немагчыма ўмясціць жывога чалавека, у рамачку сваіх поглядаў і шаблонаў, хаця вельмі б хацелася.

Гэта я да чаго. Асабліва зараз, размаўляючы пра сур'ёзныя і глыбокія рэчы, так хочацца глубока разумець вас і глыбокага разумення (ці хаця б шчырага неразумення) з вашага боку.

Гэтыя думкі і цудоўны верш я пазычыў сёння, у святара і псіхатэрапеўта Уладзіміра Шкоды (https://vk.com/vladimirshkoda).

Правільна / няправільна

Можа быць у жыцці такая мэта: жыць правільна, выбіраць правільна, разбірацца ў рэчах што правільна, а што не.
Усе проста, сістэма замкнулася.Да гэтай сістэмы яшчэ можна дадаць аб'ектыўны погляд на сусвет, і нейкую ўніфікаванасць правіл.

Памятаю ў сваім дзяцінстве, я хацеў завесці дзённік з правіламі, дзе б распісваў правільныя правілы, і правільныя выбары для маіх нашчадкаў. Каб ім не трэба было ўжо пра гэта клапаціцца, і яны маглі проста выконваць прадпісанныя мной правілы, і дадаваць туды свае ўласныя. На працягу пакаленняў, мае нашчадкі, маглі б стаць цалкам правільным родам, які б ніколі не памыляўся і накапіў усё разуменне сусвету. Як жа прыгожа выглядала гэтая ідэя, мабыць нават прыгажэй за мары Адольфа Гітлера. Усе вакол шчаслівыя і правільныя. Ужо ніхто не зробіць няправільнага (неэффектыўнага) учынка. 

Алеж і на той момант, ува мне жыла ўнатранае супрацьстаянне жыццю па правілам. Жыццё дзе ёсць правільна-няправільна (чорна-белае жыццё), гэта жыццё ў якім немагчыма разумець бліжняга, немагчыма разумець самога сябе.
1. Важна робіш ты правільна, ці не.
2. Калі па правілам не робіш, то рабі.

Ну хто будзе ў такім стане цікавіцца: 
- А чаму чалавек хоча рабіць ці робіць па іншаму? 
- Ці ўвогуле "маё правільна" мае ў сабе настолькі фатальную ісціну, ці ўсё значна складаней?

Калі задаваць сабе такія пытанні, то можна проста згарэць. Алеж без гэтага паразумення, ці можна пачуць штосьці глыбокае, штосьці сапраўднае? 

Да і ў сістэме правільна / няправільна, наша каштоўнасць выносіцца ў катэгорыю добрага выканаўца правільнага. Не мы ўжо каштоўны, а нейкая наша механічная функцыя. 

Свежае паветра

"Вецер вее, дзе хоча , і голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыхо́дзіць і куды адыхо́дзіць; так і з кожным наро́джаным ад Духа."
Евангелле паводле Іаана 3:8

Адкрыўшы для Евангелля акенца свайго розуму, не забудзь адкрыць і акенца сэрца. Тады будзе добры скразняк і Дух будзе жыць у табе.

Я тут намудрыў рознага, а ўсё таму, што ўчора мы эксперэментавалі з начлегам у машыне. Мяне яшчэ да вандроўкі турбавала пытанне, ці хопіць паветра з аднаго анцімаскітнага акенца. Ноччу аказалася, што зусім не хапае. Што гэта невыносна. Акенца ёсць - паветра няма, Жыць (спаць) невыносна.

Вырашылі, на хуткую руку, змайстраваць яшчэ адно анцімаскітнае акенца.

І вось тады ў наша жыццё прыйшло Шчасце, Радасць, Напоўненасць.

Кожную хвілінку другую, у акенца мог заляцець морска-сасновы вецярок, і гэта было так натхняючы. Я доўга не мог заснуць, доўга не мог нарадвацца, чакаючы такія прыходы Вецерка ў маё жыццё.

На фатаздымку: неба ў 2 гадзіны ночы ў маё акенца.

Трэба навучыцца жыць

Важная для мяне справа: жыць у тых абставінах, у якіх я ёсць.
Не адкладаць жыццё, не чакаць вырашальных пазітыўных ці негатыўных падзей.
А калі чакаю, то не спыняцца ў гэтым чаканне.
Заўсёды мне будзе ад чаго здрыгануцца, і не вырашу я ўсіх сваіх праблем да канца. Як мінімум, таму што з кожным днём набліжаецца дзень маёй смерці. Таму і чакаць ад жыццёвай будучыні, няма чаго.
 
А вось дыхаць, бачыць прыгажосць, любіць, і ўсё гэта у не залежнасці ад абставін, не адкладаючы на потым.
 
Як жа прытрымліваць сябе ў бясконцым вырашэнні праблем і даваць час для жыцця?

Цяплыня прыняцця

Прыняцце, разуменне і любоў. Вось тры сталбы на якім зараз трымаецца мой асабісты сусвет.

Кожны дзень, я стараюся думаць пра то наколькі прымаў, разумеў і любіў іншых сёння. І знаходзяцца гэтыя рэчы, і радуюць мяне, і даюць мне надзею. 

Бывае, што неатрымліваецца: не прымеш, не зразумееш, не палюбіш. Крыўдна канешне, алеж трымаюся за тое, што Бог прымае, разумее і любіць мяне такім недасканалым, такім чалавечным, такім жывым. Цёпла ад гэтага.

Вось і замкнулася кола. І добра звонку і ўнутры.

А якія ў вас KPI эффектыўнасці?

Пустата Вакуума

Госпадзі… як усё складана ў гэтым жыцці… але як жа праз усё гэта пранізваецца чалавек да чалавека, сустрэчы і расстанні, паўната і пустэча, чуласць і холаднасць.

У пустаце вакуума можна быць глухім, калі ты ў ім адзін.

Алеж калі гэты стан сустракае цябе, а ты не адзін. То ты добра чуеш і бачыш бліжняга, які разам з табою ў вакууме. Броўнаўскі рух дзяцей сведчыць аб тым, што жыццё ёсць, яно існуе, яно грае на струнах душы.

Вецер жыцця

Вецер знасіў нас з возера, хвалі выглядалі як мора, дзеці рылі траншэі, капалі ямы, шукалі маленькія каральчыкі. Я ледзь не плакаў ад гэтага моманту. Жыццё здувала нас, мы адчувалі паветра якім дыхаем. Правілы, законы, абмежаванні ў гэты момант уступалі жыццю, уступалі разуменню каштоўнасці кожнага моманту. Усе гэта часова. Усе можа быць скончана ў любую хвіліну. І нават калі б адмералі поўных 100 год, гэтага б было мала. Мала дзеля такіх момантаў, мала дзеля жыцця. Шэлест пакеціка на ветру, рухае гадзінннікавую стрэлку. Гэта стрэлка набліжае нас да канца. Як я хачу сустрэцца зноў. Зноў у вечнасці: І няхай там будзе ругань, ной, скаргі і ор. Я навучуся любіць і гэта.

Вецер здувае нас.

Калі шкада, што толькі паддакваў

Бываюць моманты, калі людзі ў сям'і стаяць па розныя бакі мяжы.
Выбіраюць розныя краіны, розныя абставіны жыцця, розныя каштоўнасці.
І на тое маюць прычыны.  І адлегласць паміж імі павялічваецца.
Аргументы кожнай палавінкі моцныя, зразумелыя, звязаныя з асабістым сэнсам. Няма чаго супрацьпаставіць.

І вось ты як старонні чалавек размаўляеш з адно з палавінак.
Сядзіш паддакваеш, знаходзіш доп аргументы каб падтрымаць суразмоўцу.
Усё яно лагічна, усё яно слушна.
І ад кожнага твайго паддаквання, гэтая адлегласць паміж палавінкамі павялічваецца.

З кожным такім пагаджэннем, чалавек усё больш выбірае сябе, а не сям'ю.
Ператвараецца ў камень, якому цяжка зысці са сваёй пазіцыі, са свайго бачання.
Дыстанцыя павялічваецца.

А вось калі незгадзіцца, знайсці праўду ў аргументах і сэнсах іншай палавінкі (а не той з якой ты зараз размаўляеш).
Гэта ўжо можа даць трэшчыны той закамянеласці.
І чалавек задасць сабе пытанні:
Дзе маё жаданне? Дзе мая любоў? Што магу я зрабіць дзеля гэтай любові?
Ці магу асэнсавана, зрабіць выбар супраць самога сябе, алеж дзеля гэтай любові?

І можа потым скажа хтонебудзь з іх “Я не згодзен з табою, мне вельмі цяжка, алеж я люблю цябе. Я зраблю крок насустрач табе, каб табе стала цяплей ад майго кахання. Не бойся мяне, я не супраць цябе. Мы розныя, алеж я жадаю табе дабра...."

Такія ўчынкі дастойны міра, кахання, прыняцця.
Пра такіх людзей мы маглі б пісаць кнігі і будаваць ім помнікі пры жыцці.

Не будзем паддакваць нашым суразмоўцам, будзем знаходзіць праўду і на іншым баку.

Няхай каменне аргументацыі дасць расшчэліну.
Няхай пануе любоў!

Разважанні вакол сэнса

Мы ведаем, што рабіць з сэнсам, алеж не ведаем як яго адкрыць.

І адкрыць яго такім, каб ён не ўмясціўся ў маленечкую каробачку.
На мой погляд, добра было б не абмяжоўваць свой сэнс, сваё глыбіннае Жаданне.
Алеж адкрываць і разумець дзе гэтае жаданне прасвечвае, прасвечвае так, што гэта мы можам зразумець і апісаць яго для сябе.

Быў добры прыклад з вакенцам праз які падае свет. І тое што мы сапраўды можам убачыць, гэта сонечныя зайчыкі. Вось яны і ёсць тое, што мы можам апісаць: Адзін будзе кругленькі і маленькі на падлозе, другі прадаўгаваты на шпалерах. Алеж за ўсімі гэтымі праяўленнямі будзе стаяць штосьці большае. І гэта Большае прасвеціць і праз іншыя вокны, калі мы іх адкрыем.

Тыя знойдзеныя намі сонечныя зайчыкі будуць сведчыць нам пра глыбейшае, наша сапраўднае. Будуць дапамгаць нам разумець, у якім вымярэнні гэта сапраўднае ляжыць, якая яго прырода.

І гэты свет унутры нас, у кажнага чалавека свой.

"Так няхай свеціць святло ваша перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца вашага, Які ёсьць у нябёсах."
Евангелле па Матфею 5:16

Святло наша - наша глубіннае Жаданне, якое нараджае нашы сапраўдныя добрыя ўчынкі, якія свецяць у гэты мір.