ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Калі адчуваеш пакуты іншых...

Бываюць людзі якія выпраменьваюць святло, алеж не хапаюцца за яго, а чапляюцца за розныя брудныя дробязі свайго жыцця. Як слепцы прабягаюць міма свайго святла, адмаўляюць яму ў быцці. Пакутуюць ад недасканаласці разглядаючы толькі цёмныя бакі саміх сябе, а светлыя сваі бакі словамі нізводзяць да падману, маніпуляцый і г.д.
Ім цяжка прыняць сябе добрымі, светлымі. Хтосьці ядняў у іх такое права. Яны саме не дазваляюць сябе. Вялікі страх нападае на іх. Ім застаецца толькі спадзявацца, што яны такія. Абдыміці мяне ў мінулым, і дайце я абдыму вас зараз. Вы добрыя, светлыя, напоўненыя любоўю. Папраўляйцеся.

Сэнс жыцця дзеля быцця

Сёння пачаў праходзіць курс на Coursera "Пошук Мэты і сэнсу жыцця: Жыць дзеля таго, што больш важна" (Finding Purpose and Meaning In Life: Living for What Matters Most). 

І як бы гэта не было странна, Мэтай пошуку сэнса выстаўляюцца рэчы нам даволі блізкія і штодзённыя. Шукаць сэнс свайго жыцця і кіраваць за ім каб лепш спаць, лепш працаваць. скінуць вагу, мець лепшыя ўзаемаадносіны і г.д. 

Здаецца, ну што за глупства такое. Гэта як сустрэць Бога ў сваім жыцці, каб атрымаць 8 на экзамене ці павышэнне на працы выпрасіць. 

Алеж і я, пачаў свой шлях з той жа мэтай. Хацеў знайсці сэнс жыцця, сваё глыбіннае жаданне, каб эффектыўней працаваць. А дзе ужо, тая праца? Яна проста памеркла перад сілуэтамі сэнсу, жадання і глыбіні.

Таму няхай і так, заманьваюць людзей шукаць сэнс дзеля чагосьці блізкага і зразумелага.

 

 

Сёння я баяўся

На гарызонце вымалёўваюцца тыя сія праблемы. Ад іх становіцца неяк дрыготка. Думкі ходзяць па колу. Адучаваеш рызыкі. Не хочаш, каб яны здзяйсняліся. Адучваю напружаннасць якая не спадае. Нібы штосьці баліць у зоне сэрца. Разумею, што хвалююся. Як жа перастаць хвалявацца? Справа та, такая сябе, не вартая моцнага хвалявання, тым больш за стрыном. 

І тут я вырашыў сам сабе выказаць, чаго я сапраўды баюся. І пачаць з найгалоўнейшага. 
Я паўтараў: Баюся смерці, баюся смерці, баюся смерці, баюся цяжкіх хвароб, баюся цяжкіх хвароб, баюся быць вінаватым... і г.д.

І ведаеце, адпусціла. 
Бо шмат якія страхі, адлюстроўваюць маю бездапаможнасць у гэтым жыцці.
Бездапаможнаць у малым, а тое малое перацякае ў найважнейшае - бездапаможнасць перад тварам смерці.
Гэтай бездапаможнасці няма куды падзецца і вельмі цяжка яе прыняць.

Ноч з дзьвух яе бакоў.

Вось мы прачынаемся, жыццё нараджаецца, адкрывае свае таямніцы, хочацца пабыць аднаму, хочацца напітацца сэнсам жыцця, яго прыгажосцю. Адчуць сябе ва ўсім гэтым. Пачаць бачыць жыццё як яно ёсць, пачаць бачыць сябе.

…Потым ідзе ўсякае рознае…

І вось хвіліны калі сонейка хаваецца за елку. Калі дзеці выходзяць з душа, і супраць іх жадання запіхваюцца ў ложкі. Заціхаюць гульні. І мы пачынаем чытаць. Пагружаемся ў казачную гісторыю, у жыццё іншых людзей і нас саміх. Гэта прызма дня, прызма нашага жыцця. Выкрываюцца сэнсы, адносіны, пачуцці і мары.

А потым пад настойлівае "Ну калі-ласка, чытай яшчэ" ідзе абяцанне працягнуць заўтра.

Уключаюцца калыханкі (да сёняшняга дня гэта былі беларускія калыханкі). І можна бачыць, як пагружаныя ў свае разважанні дзеці набліжаюцца да сну. А я пішу гэты тэкст, ці які іншы.

Каштоўны час, каштоўнае жыццё, у паветры лётае сэнс, у маўчанні адкрываецца глыбіня.


Межы чалавечнасці

Межы чалавечнасці? Што ёсць, чалавечнасць?

Даць чалавеку права быць, быць такім як ён ёсць.
Прыняць чалавека такім як ён ёсць.

Праз усю калючасць, складанасць, першакоды, пакуты, злосць, інакавасць, глупасць - убачыць у ім чалавека, які не хоча быць адвергнутым, не хоча быць адзінотным.

Дзеля гэтага, шмат хто выконвае прадпісаную сацыяльную міссію. Прыкладае шмат намаганняў. Каб мець права Быць. Каб быць прянятым. І кожны чалавек з аднаго боку патрабуе гэтага прыняцця, з іншага можа яго даваць іншым людзям.

Вось і атрымоўваецца замкнутае кола:
Жадаючы прыняцця, чалавек робіць шмат намаганняў. І гэты працэсс становіцца для яго законам. Ён і іншых людзей пачынае прымаць, толькі калі яны робяць намаганні і поспехі.

Алеж, гэтае кола можна разрываць.
Пачаць прынімаць людзей безумоўна. Нават калі яны не супадаюць з нашымі чаканнямі.
Прымаючы так аднаго, другога ... Мы і да сябе адчуем тую невымоўную радасць.
І мы можам быць прыняты, проста таму, што мы гэта мы.
Гэта будзе нашай апорай, нашай глыбінёй. Тым фундаментам, на якім можна будзе будаваць сапраўдныя сцены з творчасці і дзейнасці.

Туман мінулага

Ведаеце, бывае такое, едзеш у вандроўку, знаходзішся там пару дзён. І ўжо мінулае, твой дом, абставіны жыцця, усё нібы ў тумане. Ты нібы заўсёды жыў тут, на месцы дзе знаходзішся толькі пару дзён. Што ўж казаць пра тыдзень.

Сёння наш дзень сумясціў раняшнее купанне ў Грэцыі, гэта было так натуральна і звыкла. Я задаваў сабе пытанне: “А як жа выглядае наша жытло ў Польшчы?” і не мог сабе адэкватна на гэта адказаць. Алеж у той жа дзень мы вярнуліся да дому. І зараз я пішу гэты тэкст з адчуваннем нібы нікуды і не з’язджаў. А мінулыя ўспаміны акутаны туманам нібы сон.

Ці можа гэта быць адным з сімптомаў жыцця ў моманце?

Світанак у мора

Чакаю світанак у цёмнага мора
Вятром як галінку здзімае мяне
Хацеў бы пайсці ўжо, штосьці трымае
Чакаю, чакаю світанак у цьме

Чакаю світанак у светлага мора
Вось вось яно, хутка, бо светла ўжо
Алеж прытаміўся, трываю-чакаю
Хоць ведаю як выглядае яно

Збіраўся пайсці, і засунуцца ў ложак
На цеплай пасцельцы сябе прытуліць
Цяпер, не світанка чакаю
А сонца, якое дазволіць да дому зваліць

Ну што ты тут!
сонейка!
Доўга трываеш!
Ужо не хачу на цябе я глядзець

Хачу каб ты вылезла хутка
І птушкай
Ляцеў я ў свой ложак
Хоць трохі паспець

…. ну вось і вылазіць….
І ў ложак не трэба
Дарэмна, цябе,
Я світанак браніў

Напоўніў ты сэнсам
Мне сёняшні ранак
Сагрэў прыгажосцю
Трыванні мае

Ікона

Гэта ікона з'явілася ў мяне мабыць год таму. Яна бліжэй за ўсё да маёй душы.

Пікнік

На вуліцы добрае надвор’е. Добрай справай ў такое надвор’е стварыць спантанны пікнік. Дзеці любяць, калі я ўрываюся ў іх шматлікія гульні і справы з цікавымі і добрымі прапановамі. Пікнік, адна з такіх улюблёных спраў. Вось бывае лень гнаць усіх у дом кушаць, збярэш посуд, ежу, кубкі, відэльцы, воду і балансуеш з усім гэтым, каб занесці за адзін раз.

Зваць дзяцей на пікнік, зусім іншае чым проста зваць есці. Яны імгненна на месцы. А лепшай ўзнагародай словы: “Папа, а можна мы яшчэ раз так зробім потым?!” Воклікі: “Які цудоўны дзень! Як жа ўсё добра! “

Перад пікніком трэба было адкрыць кран на вуліцы, каб памыць рукі. Звычайна ён закрыты, каб бясконцыя дзіцячыя гульні з вадой не напружвалі бацькоў. І вось пікнік скончыўся, а кран яшчэ адкрыты. Вёдры на пагатове. Ксюша носіцца і палівае кветкі, з любоўю і пяшчотай. А потым пераходзіць да ёлак, якія патрабуюць так шмат, так шмат вады!!!

А Люба набірае вядро, лье сабе пад ногі і пакуль не высахда скоча туды як Свінка Пэппа і спяваючы: “Muddy Puddle! Muddy Puddle!”

А што яшчэ?

Можна хварэць і любіць.
Можна любіць і хварэць.
Любіць і паміраць.
Любіць і жыць.
Любіць можна заўсёды.
Не проста гэта, алеж магчымасці неабмежаваны.

Яшчэ адно жыццё прайшло праз смерць.

Апошніх некалькі месяцаў бабушка Рая моцна хварэла на анкалогію.
Сёння прыйшло паведамленне ад папы: "Сейчас умерла Рая". 
Унутры цішыня. На вуснах няма словаў. Неабсяжнасць панавання смерці і яе безумоўны сэнс. Алеж усё пакрыта тайнай. Паўсюль цішыня. Не хочацца, каб нейкае безсэнсоўнае слова сарвалося ў адказ на гэта паведамленне. Няма такіх словаў. Толькі спадзяванне, надзея, вера і любоў. Як неабароненыя парасткі кветак пасярод асвальту гэтага жыцця.

На фатаздымку мае дзеці з бабушкай Раяй і маім дзядулей Мікалаем некалькі год таму.

 

Пошук сэнса - Пытанне смерці

Што б я рабіў, калі б мне засталося жыць 1 тыдзень, 1 месяц, 1 год ???
 
Гэтае пытанне і раней пераккрэслівала ўсю маю мінулую кар'еру IT-шніка бізнэсмена.
 
Я і раней адказваў сабе, што Імгненна скончыў бы ўсім гэтым займацца, калі б жыць засталося так мала. Алеж ачысціўшы пляцоўку ад усяго непатрэбнага, выходзіць пытанне ў лоб, так а штоб ты такі рабіў?!
 
- Асноўнае: праводзіў бы час з блізкімі, стараўся бы напоўніць гэты час любоўю. (Done)
- Працоўнае: імкнуўся бы дапамагчы людзям прымножыць любоў і сэнс у іх жыцці. (Нажаль пакуль я не маю патрэбнай адукацыі і ведаў).
- Духоўнае: не ведаю, што б змянілася. (Вельмі складанае пытанне).
 
Безумоўна, невядома, што і як бы я рабіў на самой справе ў гэтай сітуацыі, алеж тэарэтычнае мадаляванне таксама адкрывае сэнсы.
 
І ведаеце, гэта пытанне да маёй сутнасці. Гэта пытанне адказ, пра тое, чым мне трэба займацца. Бо час вельмі хуткі. Не заўсёды я магу гэта адчуць, ці пра гэта ўзгадаць.
Алеж пару гадзін таму я атрымаў паведамленне ад знаёмай, якая змагаецца з цяжкім станам анкалогіі. Паглядзеў яе шлях крок за крокам. Наколькі гэта магчыма адчуў на сябе. І смерць стала перад вачыма. Свая ўласная смерць. Хуткасць і незваротнасць часу.

Тата і дзеці: Чысціня.

Убраць усе! Што вам цяжка прыбраць за сабой? Хто тут гэта кінуў? Лічу да трох, калі не прыбяроце ўсё выкіну ў сметніцу! Дзе павінны ляжаць твае рэчы?! Мне ўсё гэта ў глотке сядзіць, што цяжка за сабой прыбраць!?

Сколькі энергіі, сколькі фанатызма было раней у дачыненні да чыстаты дома і прыборкі дзецьмі за сабой. Можна было з гэтай энергіі запусціць ракету ў космас.
Да і здавалася, што для таго каб выдресероваць дзяцей на чысціню не трэба шмат часу, проста трэба шмат дысцыпліны, холаднасці і прынцыповасці.  Так каб пераламіць іх праз калена.

Вось гэта думка, пра пераламіць праз калена, заўсёды застаўляла мяне зноў і зноў думаць пра гэтую сітуацыю. Пра чысціню, і пра свабоду дзяцей, пра часовасць усяго што адбываецца. 

Паўгады таму я дазрэў, любоў да дзяцей і павага да іх творчасці і свабоды, змянілі мой характар, змянілі мае традыцыі, мае звычкі і пачуцці прыгожага. 

Вось прабіраюся зараз праз завал маляваных папер у перамешку са смеццем і радуюся. Адчуваю ў гэтым творчы шарм, рэалізацыю свабоды, рэалізацыю любові. 

Які пласт напружання і злосці зваліўся з маіх плеч. 

І зараз той невялічкі прамежак часу які застаўся нам з імі пражыць разам можна прысвяціць прыняццю адзін аднаго, паваге, радасці, творчасці. А там раз два і раз'едуцца па ўніверсітэтах, а потым ужо па ўласных дамах. Усё вельмі хутка ў гэтым жыцці, не бачу сэнсу выхоўваць дзяцей у непрынцыповых галінах жыцця. Няхай лепш узгадваюць добрага і радаснага тату, які можа паступіцца тымі сімі правіламі дзеля любові. Які можа змяніцца дзеля любові. Для мяне, гэтая мая змена, тое чым я магу ганарыцца!

 

Чаму я не крычу Богу?

Думка якая мяне турбуе, гэта мае стасункі з Богам.
Раней, калі было шмат стрэсу, калі вакол мяне было шмат выклікаў. 
Калі я нацягваў адказнасць за ўсё што адбываецца на сябе. То гэта крык да Бога заўсёды быў са мною. Умацоўваў мяне і накіроўваў мяне да каштоўнасці Вечнага Жыцця ў супрацьстаўленне існуючай рэчаіснасці.

Алеж с першымі крокамі ў бок псіхічнага выздараўлення і нармалізацыі сітуацыі, стасункі пачалі мяняцца. Колькасць такіх зваротаў да Богу пачало змяншацца. Я пайшоў далей, робячы стасункі з Богам менш напружанымі і больш прыемнымі. За конт адмены тых ці іншых рэлігіёзный патрабаванняў да самога сябе. Стаў адчуваць сябе яшчэ лепш. Алеж і звароты да Бога паменшыліся. 

Вось жыву зараз, змяняю сферу дзейнасці. Адкрываю сэнсы жыцця. І гэта ў асноўным сам насам з сабою... У гэтых сапраўды вельмі значных пытаннях, сам насам з сабою, сваім адчуваннем міра і логікай. Зрэдку звяртаюся да Бога. 

Мяне гэта турбуе.

Ёсць некалькі гіпотэз, зза чаго гэта адбываецца:
1. Стасункі з Богам змяніліся, і калі справа ідзе нават пра вельмі важныя для мяне справы я вырашаю іх сваімі моцамі. А да Бога звяртаюся, толькі калі ўжо зусім край.
2. Тыя рэчы якімі я займаюся, і якія мяне займаюць, усёжтакі не з'яўляюцца для мяне настолькі важна-вырашальнымі, каб з імі я звяртаўся да Бога.

У мяне няма адказу, і нарэшце з гэтым пытаннем я магу звярнуцца да Бога! 
Дапамагі мне Госпадзі Іісусе.

Update 26.05.2023
Не без дапамогі малітвы і абмеркаванняў у Facebook.

Я рады падзяліцца з ваімі сваімі высновамі.
Адказ атрымоўваецца комплексны і сумяшчае 2 выдвінутыя мною гіпотэзы:
1. Мае маўчанне перад Богам не носіць крытычнага характару, усежтакі я даволі часта узгадваю і думаю пра Яго, дзялю з ім Радасныя моманты і звяртаюся да Яго калі перажываю за блізкіх. Гэтыя думкі і звароты дораць мне радасць і мір. Так, у гэтым зараз няма непрыклоннага грукання ў дзверы і плача. Алеж і такія перажыванні я не адчуваю апошнім часам.
2. Калі казаць пра выбар прафесіі і змену сферы дзейнасці, то тут бачна для мяне пакульшто няма нічога крытычнага. І я хутчэй як даследчык адкрываю для сябе новы накірунак, прыглядаюся да яго. З іншага боку, мая холаднасць да IT-індустрыі вельмі відавочна і не патрабуе канкрэтызацыі.

 

Сабака, сабака, сабака

Сабака, сабака, сабака … ішоў і думаў я.

...Учора чытаў пра механізм стварэнне фобій, наступны раздзел быў пра тое як з імі змагацца з дапамогай логатерапіі. Алеж я яго не прачытаў. Таму і развярнуўся назад у маім ранішнім шпацыры за метраў сто да сабака які перагарадзіў мне шлях.

Я ўжо сустракаў яго мінулым разам, і ён тады на мяне добра пабрахаў.

А ў гэты раз пайшлі ўсе тыя механізмы, як у кніжке. З паловы шпацыру думкі пачалі круціцца вакол таго сабакі, якога сёння я павінен сустрэць. Прайграванне розных сцэнароў, як гэта можа быць, і што мне рабіць.

Я спрабаваў зачапіцца за сэнс шпацыру, каб думаць пра яго. Атрымалася, толькі калі перад маім носам пранеслася здаровая касуля і ўжо больш асэнсавана за ёй маленькі касулік.

Алеж cэнс трымаўся не на доўга. Вось і сабака ляжыць. Вось і я сварочваю назад. Сустрэнемся з гэтай справай наступным разам. Можа якога мяса ёй звару каб пасябраваць.

Затое сёння касуль пабачыў. А вось яшчэ адна касуля пасвіцца, доўга камера тэлефона і касуля глядзелі адзін на аднаго. Нават прыдумаў: "Хто рана уставае, той касуль сустракае."

О, яшчэ. Можа хто ведае, што за птушка мілагучна спявае, а на прыканцы шыпіць нібы кошка?