Сабака, сабака, сабака

Сабака, сабака, сабака … ішоў і думаў я.

...Учора чытаў пра механізм стварэнне фобій, наступны раздзел быў пра тое як з імі змагацца з дапамогай логатерапіі. Алеж я яго не прачытаў. Таму і развярнуўся назад у маім ранішнім шпацыры за метраў сто да сабака які перагарадзіў мне шлях.

Я ўжо сустракаў яго мінулым разам, і ён тады на мяне добра пабрахаў.

А ў гэты раз пайшлі ўсе тыя механізмы, як у кніжке. З паловы шпацыру думкі пачалі круціцца вакол таго сабакі, якога сёння я павінен сустрэць. Прайграванне розных сцэнароў, як гэта можа быць, і што мне рабіць.

Я спрабаваў зачапіцца за сэнс шпацыру, каб думаць пра яго. Атрымалася, толькі калі перад маім носам пранеслася здаровая касуля і ўжо больш асэнсавана за ёй маленькі касулік.

Алеж cэнс трымаўся не на доўга. Вось і сабака ляжыць. Вось і я сварочваю назад. Сустрэнемся з гэтай справай наступным разам. Можа якога мяса ёй звару каб пасябраваць.

Затое сёння касуль пабачыў. А вось яшчэ адна касуля пасвіцца, доўга камера тэлефона і касуля глядзелі адзін на аднаго. Нават прыдумаў: "Хто рана уставае, той касуль сустракае."

О, яшчэ. Можа хто ведае, што за птушка мілагучна спявае, а на прыканцы шыпіць нібы кошка?