Constantine Petrashko

Constantine Petrashko (61)

А што яшчэ?

Можна хварэць і любіць. Можна любіць і хварэць. Любіць і паміраць. Любіць і жыць. Любіць можна заўсёды. Не проста гэта, алеж магчымасці…

Яшчэ адно жыццё прайшло праз смерць.

Апошніх некалькі месяцаў бабушка Рая моцна хварэла на анкалогію. Сёння прыйшло паведамленне ад папы: "Сейчас умерла Рая". Унутры цішыня. На вуснах няма словаў. Неабсяжнасць панавання смерці і яе безумоўны сэнс. Алеж усё пакрыта тайнай. Паўсюль цішыня. Не хочацца, каб нейкае безсэнсоўнае слова сарвалося ў адказ на гэта паведамленне. Няма такіх словаў. Толькі спадзяванне, надзея, вера і любоў. Як неабароненыя парасткі кветак пасярод асвальту гэтага жыцця. На фатаздымку мае дзеці з бабушкай Раяй і маім дзядулей Мікалаем некалькі год…

Пошук сэнса - Пытанне смерці

Што б я рабіў, калі б мне засталося жыць 1 тыдзень, 1 месяц, 1 год ??? Гэтае пытанне і раней пераккрэслівала ўсю маю мінулую кар'еру IT-шніка бізнэсмена. Я і раней адказваў сабе, што Імгненна скончыў бы ўсім гэтым займацца, калі б жыць засталося так мала. Алеж ачысціўшы пляцоўку ад усяго непатрэбнага, выходзіць пытанне ў лоб, так а штоб ты такі рабіў?! - Асноўнае: праводзіў бы час з блізкімі, стараўся бы напоўніць гэты час любоўю. (Done) - Працоўнае: імкнуўся бы дапамагчы людзям прымножыць любоў і сэнс у іх жыцці. (Нажаль пакуль я не маю патрэбнай адукацыі і ведаў). - Духоўнае: не ведаю, што б змянілася. (Вельмі складанае пытанне). Безумоўна, невядома, што і як бы я рабіў на самой справе ў гэтай сітуацыі, алеж тэарэтычнае мадаляванне таксама адкрывае сэнсы. І ведаеце, гэта пытанне да маёй сутнасці. Гэта пытанне адказ, пра тое, чым мне трэба займацца. Бо час вельмі хуткі. Не заўсёды я магу гэта адчуць, ці пра гэта ўзгадаць. Алеж пару гадзін таму я атрымаў паведамленне ад знаёмай, якая змагаецца з цяжкім станам анкалогіі. Паглядзеў яе шлях крок за крокам. Наколькі гэта магчыма адчуў на сябе. І смерць стала перад вачыма. Свая ўласная смерць. Хуткасць і незваротнасць…

Тата і дзеці: Чысціня.

Убраць усе! Што вам цяжка прыбраць за сабой? Хто тут гэта кінуў? Лічу да трох, калі не прыбяроце ўсё выкіну ў сметніцу! Дзе павінны ляжаць твае рэчы?! Мне ўсё гэта ў глотке сядзіць, што цяжка за сабой прыбраць!? Сколькі энергіі, сколькі фанатызма было раней у дачыненні да чыстаты дома і прыборкі дзецьмі за сабой. Можна было з гэтай энергіі запусціць ракету ў космас. Да і здавалася, што для таго каб выдресероваць дзяцей на чысціню не трэба шмат часу, проста трэба шмат дысцыпліны, холаднасці і прынцыповасці. Так каб пераламіць іх праз калена. Вось гэта думка, пра пераламіць праз калена, заўсёды застаўляла мяне зноў і зноў думаць пра гэтую сітуацыю. Пра чысціню, і пра свабоду дзяцей, пра часовасць усяго што адбываецца. Паўгады таму я дазрэў, любоў да дзяцей і павага да іх творчасці і свабоды, змянілі мой характар, змянілі мае традыцыі, мае звычкі і пачуцці прыгожага. Вось прабіраюся зараз праз завал маляваных папер у перамешку са смеццем і радуюся. Адчуваю ў гэтым творчы шарм, рэалізацыю свабоды, рэалізацыю любові. Які пласт напружання і злосці зваліўся з маіх плеч. І зараз той невялічкі прамежак часу які застаўся нам з імі пражыць разам можна прысвяціць прыняццю адзін аднаго, паваге, радасці, творчасці. А там раз два і раз'едуцца па ўніверсітэтах, а потым ужо па ўласных дамах. Усё вельмі хутка ў гэтым жыцці, не бачу сэнсу выхоўваць дзяцей у непрынцыповых галінах жыцця. Няхай лепш узгадваюць добрага і радаснага тату, які можа паступіцца тымі сімі правіламі дзеля любові. Які можа змяніцца дзеля любові. Для мяне, гэтая мая змена, тое чым я магу…

Чаму я не крычу Богу?

Думка якая мяне турбуе, гэта мае стасункі з Богам. Раней, калі было шмат стрэсу, калі вакол мяне было шмат выклікаў. Калі я нацягваў адказнасць за ўсё што адбываецца на сябе. То гэта крык да Бога заўсёды быў са мною. Умацоўваў мяне і накіроўваў мяне да каштоўнасці Вечнага Жыцця ў супрацьстаўленне існуючай рэчаіснасці. Алеж с першымі крокамі ў бок псіхічнага выздараўлення і нармалізацыі сітуацыі, стасункі пачалі мяняцца. Колькасць такіх зваротаў да Богу пачало змяншацца. Я пайшоў далей, робячы стасункі з Богам менш напружанымі і больш прыемнымі. За конт адмены тых ці іншых рэлігіёзный патрабаванняў да самога сябе. Стаў адчуваць сябе яшчэ лепш. Алеж і звароты да Бога паменшыліся. Вось жыву зараз, змяняю сферу дзейнасці. Адкрываю сэнсы жыцця. І гэта ў асноўным сам насам з сабою... У гэтых сапраўды вельмі значных пытаннях, сам насам з сабою, сваім адчуваннем міра і логікай. Зрэдку звяртаюся да Бога. Мяне гэта турбуе. Ёсць некалькі гіпотэз, зза чаго гэта адбываецца: 1. Стасункі з Богам змяніліся, і калі справа ідзе нават пра вельмі важныя для мяне справы я вырашаю іх сваімі моцамі. А да Бога звяртаюся, толькі калі ўжо зусім край. 2. Тыя рэчы якімі я займаюся, і якія мяне займаюць, усёжтакі не з'яўляюцца для мяне настолькі важна-вырашальнымі, каб з імі я звяртаўся да Бога. У мяне няма адказу, і нарэшце з гэтым пытаннем я магу звярнуцца да Бога! Дапамагі мне Госпадзі Іісусе. Update 26.05.2023 Не без дапамогі малітвы і абмеркаванняў у…

Сабака, сабака, сабака

Сабака, сабака, сабака … ішоў і думаў я. ...Учора чытаў пра механізм стварэнне фобій, наступны раздзел быў пра тое як з імі змагацца з дапамогай логатерапіі. Алеж я яго не прачытаў. Таму і развярнуўся назад у маім ранішнім шпацыры за метраў сто да сабака які перагарадзіў мне шлях. Я ўжо сустракаў яго мінулым разам, і ён тады на мяне добра пабрахаў. А ў гэты раз пайшлі ўсе тыя механізмы, як у кніжке. З паловы шпацыру думкі пачалі круціцца вакол таго сабакі, якога сёння я павінен сустрэць. Прайграванне розных сцэнароў, як гэта можа быць, і што мне рабіць. Я спрабаваў зачапіцца за сэнс шпацыру, каб думаць пра яго. Атрымалася, толькі калі перад маім носам пранеслася здаровая касуля і ўжо больш асэнсавана за ёй маленькі касулік. Алеж cэнс трымаўся не на доўга. Вось і сабака ляжыць. Вось і я сварочваю назад. Сустрэнемся з гэтай справай наступным разам. Можа якога мяса ёй звару каб пасябраваць. Затое сёння касуль пабачыў. А вось яшчэ адна касуля пасвіцца, доўга камера тэлефона і касуля глядзелі адзін на аднаго. Нават прыдумаў: "Хто рана уставае, той касуль сустракае." О, яшчэ. Можа хто ведае, што за птушка мілагучна спявае, а на прыканцы шыпіць нібы…

Першы дзень працы

Сёняшні дзень я хацеў бы захаваць у сваёй памяці. Першы дзень, калі я асэнсавана выкырастаў логатэрапію для дапамогі блізкаму чалавеку, які страціў сэнс у жыцці і адчувае сябе вельмі дрэнна. Хоць са свайго боку я не зрабіў нічога звыш цяжкага, алеж гэта было вельмі важна для мяне. Логатерапія, гэта месца дзе правільныя ідэі якія звязаны з сэнсам чалавека, даюць яму новае жыццё. Я зусім не ведаю, як гэтая ідэя раскрыецца ў майго блізкага чалавека ў будучыні. Алеж я вельмі рад, што яна ўзрушыла яго, спадзяюся гэтая думка дала яму надзею і сэнс. Алеж плады павінны прабіццы праз час. Быць псіхатэрапеўтам для мяне, гэта вялікае супрацьстаянне! Супрацьстаянне майму характару (навязванню свайго сэнса іншым, прасоўвання сваіх ідэй, уплыву, аргументацыі і шмат чаму іншаму). Гэта пра слухаць, гэта пра быць чулым, пра быць асцярожным, трымаць язык за зубамі, і сто разоў думаць перад тым як сказаць. Гэты шлях - вялікі выклік мне самому. Дзе сэнс павінен штодзённа перамагаць характар, бо ёсць дзеля чаго. Усіх абдымаю, і вельмі ўдзячны вам, за тое што…

Асэнсаваныя планы

Два года таму, чарговы раз плануючы рабіць новы праект (стартап) я задумаўся. А які глыбокі важны сэнс я ў яго ўкладаю? Навошта яно мне? Што мне да тых людзей, якім я хацеў прапанаваць IT-рашэнне? Адказаў не знайшлося. Я пагрузіўся ў пошукі сэнса. Шукаў я яго выключна для маёй бізнэс рэалізацыі. Каб ужо знайшоўшы, я мог з сапраўднай мацівацыяй і поўнымі моцамі ісці да канца і не збочваць. Зараз мне гэта падобна, на пошук чароўнага зелля бессмяротнасці, каб паліць кветкі. Ну і ў гэтым чароўным шляху пошуку сэнса, пошуку майго глыбіннага сапраўднага Жадання я шмат чаго пераасэнсаваў. Зараз, набліжаючыся да новага жыццёвага этапа. Я шукаю сваю прафісійную рэалізацыю, якая б адгукалася майму сэнсу жыцця. Пакуль я магу сфармуляваць гэту дзейнасць так: "Дапамагаць людзям у пошукі іх уласнага сэнса, у адкрыцці іх Уласнага сапраўднага Жадання". Бачна трэба колькі год павучыцца на псіхатэрапеўта (ці экзістенцыяльнага, ці псіхааналіз алеж праца ўсё роўна з сэнсамі). Ну а каб не адкладаць практыку, то магчыма атрымаць якую Коўч серціфікацыю, і пачаць працаваць з больш простымі і стандартнымі пытаннямі накшталт выбара кліентам прафесіі, месца працы ці сябе ў гэтым. Вось такі невялікі экскурс пра…

Я сяджу ў Бібліятэцы

Я сяджу ў Бібліятэцы Разважаю аб жыцці Ну а Люба ў гэты момант Выразае кругляшы Кнігаў шмат вакол прыгожых Добры пах ідзе ад іх Толькі выбраць для чытання Не магу нічога з іх Можа аўтар тут не гожы? Можа фонд зусім слабы? Адгадайце самі дружы У чым адказ на той не…

Моц і слабасць моманту

Вось мы з дзецьмі ўчора жылі насычанасцю дня. І сёння таксама, рух, новае, эмоцыі, станы, перамяшчэнне, адкрыцці. Усе ўмардаваныя. Задаволеныя. Алеж што далей? Бачна, што дзеці патрабуюць нейкіх руцінных, доўгатэрміновых спраў, дзеянняў, навучэнняў. Раней, мала думаў пра гэта. А зараз вось азадачыўся, як я магу даваць дзецям доўгатэрміновае, руціннае, спакойнае, з вектарам у будучыню. Гэта ў 100 разоў складаней, бо ўсё доўгатэрміновае моцна звязана з сэнсам, на мой погляд. Блытаюцца думкі, пакіну пакуль так. P.S. трэба пераходзіць на цыфравы сад, каб можна было з ходам часу перапісваць тыя ці іншыя тэксты /…

Малітва па ленасці

Дзеці бягуць да дарогі. Я ззаду іду павольна. Адчуваю небяспеку, алеж не такую вялікую, каб бегчы і спыняць іх. Замест гэтага малюся, каб Бог убярог іх у дадзены момант. Вось зараз на мастке над возерам дзеці далёка адышлі ад мяне. Таксама памаліўся. Алеж зараз памаліўся, і зразумеў нешта. Што гэта малітва ад ленасці. Сумленне патрабуе дзеянняў, алеж бяжаць, спыняць і крычаць не ахота. Вось таму ўнутры сябе памалюся. Сябе пацешу. Пераасэнсаваў гэта. Не ведаю, ці змагу бегчы і спыняць у наступны раз калі будуць падобныя выпадкі. Хутчэй не. Алеж калі не буду бегчы, то ці змагу не маліцца? Таксама не. Што ж тады я зразумеў ва ўсім гэтым? Можа трошачкі лепш зразумеў, што і дзеля чаго я раблю. Дарэчы гэта нагадвае мае студэнцтва. Маліўся, бо не хацеў рыхтавацца да экзаменаў. Нешта атрымалася тры разнавіднасці малітвы просьбы: 1. Малюся, бо не хачу дзейнічаць. 2. Малюся і дзейнічаю. 3. Малюся, калі дзейнічаць немагчыма. А як у вас з…

Адзін дзень з дзецьмі

Ведаеце, некаторыя з цікавых і вельмі важных дзеянняў у маім жыцці мелі "няправільную" матывацыю. Пайшоў да дзяцей інвалідаў, не каб ім дапамагаць, а каб у лагер пуцёўку далі. А потым зацягнула. Ну і там яшчэ было... А вось сёння, Даша паехала ў Варшаву на некалькі дзён. І каб як небудзь прыкрыць атрымаўшыйся вакуум, вырашыў з дзецьмі тым-сім заняцца. І ведаеце, штосьці ў гэтым ёсць. Дзялюся кароткім відэа, як прайшоў наш дзень. Можа яно ўзрушыць кагосьці стаць татам. Відэа 4…

А ты ведаеш, што ты шукаеш?

… вось чытаем зараз… Маленькі прынц: "Адны дзеці ведаюць, чаго яны шукаюць. Яны ўвесь свой час ахвяруюць палатнянай ляльцы, і яна робіцца ім дарагой-дарагой, і калі яе адбіраюць, яны плачуць..." Тата: Ксюша, а ты ведаеш, што ты шукаеш? Ксюша: Я шукаю? Маё галоўнае жаданне, гэта знайсці і праверыць ці існуе жывая вада. Гэта мая галоўная мэта. Тата: А навошта табе жывая вада? Ксюша: Каб раздаваць людзям безкаштоўна. Таму што яна належыць усім людзям і жывёлам на планеце. Тата: А навошта людзям гэтая вада? Ксюша: Для таго, што жывая вада ісцаляе ад розных ран, ад розных балезняў ад якіх іншае не можа дапамагчы. І тыя хто жывуць у горы ці безнадзейныя, пачынаюць быць радаснымі і надзейнымі. Тата: А табе самой патрэбна такая вада? Ксюша: Толькі для аднаго, калі стану старой ці захварэю. Тата: А ты хочаш ёй скарыстацца каб не памерці? Ксюша: Каб не памерці, і каб іншыя людзі не памерлі які ад хвароб паміраюць. Алеж ад старасці можна і памерці. Калі табе ўжо 100 год, то можна паміраць. Ты мусіш жыць, калі ў цябе ёсць час жыць, а не панаваць вечна ці вельмі доўга. P.S. Дарэчы пра жывую ваду ў яе з кнігі “Сем Камянёў” Аляксея…

Агучваем адно, робім іншае.

Ёсць чалавек, і ён агучвае свой унутраны канфлікт: Я вельмі жадаю А, алеж раблю Б. Дапамагіце мне рабіць А. Што ж яму на самой справе патрэбна? 1. Тое жаданне якое ён агучвае. А тыя ці іншыя псіхічныя праблемы з'яўляюцца перашкодамі для яго жадання, трэба дапамагчы яму пазбавіцца перашкод і дасягнуць жаданага. 2. Яму патрэбна не то што ён агучвае, а тое што робіць. Хоці і не прымае гэтага. Магчыма трэба дапамагчы яму прыняць сябе такім як ён ёсць, і пераасэнсаваць сваё жаданне. 3. Яму патрэбна менавіта такая канфліктая сітуацыя супраціўлення двух жаданняў, ці канфлікт агучанага жадання і дзеяння. Як выснова, нічога яму мяняць не трэба. Яму і так добра. А агучванне праблемы з'яўляецца адным з састаўляючых гэтага стану. Можа ёсць што…

Даша

Вось мая любімая. Яна сусвет. Яна сэнс. Яна Даша. Яна Мама. Яна натхненне і прызямленне. У Дашы заўтра день народзінаў.