вершы (5)

90 на дваіх

Your browser does not support the audio element. Я помню добра гэты дзень. Сказала мама з душа: Прыйшоў мамент! Я хваляваўся дужа. І папа вызваў ёй таксі. Сабралі сумку хутка. Усе было вельмі ў тарапях. І мама знікла ў дзвярах. А потым помню балявалі. Сябры ўсё папы прыязджалі. Сядзелі ў залі, весялілісь. І ў шахматы са мной сразілісь. Дакладна помню момант той Што пасярод вяселля. Мне класцісь спаць Пара была. У маленькім ложку У спальні. Вісела радыё Начнік з уцёнкам Мы з папаю туды пайшлі. Я засынаў, А ён стаяў, І нешта цёплае казаў. Я ўсёй істотай адчуваў, Яго любоў, І момант той, Запомніў я. А потым помню ў цемнаце, Стаялі пад акенцамі, Махалі маме хоць её Амаль і невідаць было. Дом потым сонцам асвяціўся І Ваня ў доме аб’явіўся. І я сяджу і гавару…. Сям’і гісторыю…

Мне так добра з табой дарагая...

Мне так добра з табой дарагая Я не марыў аб шчасці такім Каб прачнуўшыся раніцай самай Акрылённым быць нават без крыл Без умоўнасцей, правіл і мненняў Без напругі, тугі і выцця Адчуваю з табою імгненні Самабытнага шчасця-быцця Разглядаем з табой усё навокал Пагружаемся ў цемру... і зноў Аднаўляюцца тайны сумлення І любоўю натхняем любоў. Усё завершыцца ў гэтым сусвеце Шмат што зменіцца, верыш, удваіх Акрылённыя нашым каханнем, Пагуляем у сусветах другіх ____ Учора натхніўся снежным лесам, а сёння на прагулцы напісаў верш для…

Зварот да дысцыпліны ў 1 дзень года

Што для любві хачу зрабіць? Каб мне не ўкланяцца Па старанах, што ў глыбіні, не маюць сэнса быць. Што не натхняюць, не жывяць А толькі прывабна гудзяць. Як звон манет у далечыні, Як лахатрон у маёй душы. То грэх завецца, калі я Пагнаўшыся за іншым Здраждаю уласнае душы У жаданні жыцця вечным. Быў сёння такі паход у лес, дзе я сустрэўся сам з…

Мая любая сёння хварэе

Мая любая сёння хварэе Боль прыйшоў, ну а страху няма. Бо як учора, і ходзіць, і п’е яна, хоць і моцна баліць ёй спіна Бо не хочацца думаць пра страшнае Бо не хочацца то дапускаць… Што прачнуўшыся раніцай заўтрашняй Не змагу я яе цалаваць Усё міне з захапленняў і радасцяў Зусім іншае будзе жыццё І пакутаваць буду няшчасна я, Ад таго, што раней не было. Мая любая сёння хварэе, Боль прыйшоў і з’явіўся той страх. Пабягу, абдыму і пажалімся. Пацалуемся з радасцю, вах! - - - - Праз пару дзён, Даша паправілася. Усё добра! K.S.Petrashka / Szczytno / 10 Nov…

Проста дзень

Адпусціўшы мяне ля трапінкі На блуканне пусціўшы гуляць Мая родная едзе да дому Каб мяне там чакаць-сустракаць. І іду я з вялікай падзякай І блукаю шукаючы слоў Каб змянілася сэрца чарствелае І з яго палілася любоў. Каб любоўю напоўнілісь позіркі Каб каханнем насыцілісь дні І ў паветры віталі ад радасці Пад гітару мае і твае галасы… K.S.Petrashka / Szczytno / 1 Nov…