страх (10)

У любо́ві няма стра́ху

"У любо́ві няма стра́ху, а даскана́лая любоў праганя́е страх, бо ў стра́ху ёсць пакара́нне; і хто баіцца, той недаскана́лы ў любо́ві." 1Ян 4:18 

Здаецца ўсё так сапраўды і ёсць, нам немагчыма любіць таго, каго мы баімся. Алеж любоў, будзе знішчаць страх. Тады што сказаць, пра страх Божы? Як па мне, ён таксама забівае любоў да Бога. За апошніх два гады, я добра прасунуўся каб знішчаць страх у адносінах з Богам. І сапраўды ў гэтых адносінах з'яўляецца больш любові, даверу, радасці. Памятаю, як сам глотку рваў, каб усе чыталі Евангелле стоячы ў касцюме тройке, выказваючы максімальную павагу Богу-Цару! Алеж любоў, давер, цеплыня ходзіць па дому ў сямейных трусах і не пужаецца непрыстойных гукаў. Вось яна святая-святынь, месца дзе жыве любоў.
А яшчэ любоў жыве ў заснежаным лесе.

Разам да таямніц

Бездарожжа. Ручнік. Скрып драўлянага памоста. Ключ у іржавым замке. Жудасны грукат ланцугамі. Вёсла вызвалены. Мяне папярэдзілі, што калі мясцовыя будуць выклікаць міліцыю, сказаць што ўсё добра, што ёсць дамоўленасць. Алеж мне здаецца, што мы з Дашай крадзем лодку пасярод ночы. Вось мы цалкам разматалі ланцугі. Пакуль залазілі, адчулі, што няма ніякіх гарантый таго, што лодка не перавернецца. Ліхтарык з тэлефона штосьці свеціць канешне, алеж больш б'е ў вочы. Вырашылі далёка не адплываць. І так мурашкі па скуры. Грукат вёслаў па вадзе. Нейкія булькі. Час ад часу выпрыгвае рыба. А ў бліжэйшых лясах брэшуць сабакі. Па плану, павінна было быць рамантычна. Зоркі на небе без засветкі. Зоркі прыгожыя. Яшчэ свечку знайшлі, запалілі. Другая не паддалася. Тэрсам з гарбатай. Маленькія кубачкі. Смачныя цукеркі. Алеж праз усё гэта, наша неабароненасць. Нашы страхі адкрытыя адзін перад другім, вось дзе прыгажосць. Мы сядзелі і дзялілся пра тое, як і што нам старшна. Гэта супакойвала. Час ад часу, я так пагружаўся ў размову. Што фон, на якім я бачыў Дашу (паверхня возера, цень ад чорнага лесу, чорны лес, нейкія там сям ліхтарыкі, зоркі) быў падобен да застаўкі ў Зуме ці Гугл міце. Такі, нейкі не рэальны фон. Яшчэ той задачкай было знайсці прыстань. Бо нас паспела аднесці незаўважлівай плынью. Камышы труць аб вёслы. Лодка трэцца аб лодкі. Усе гэтыя гукі, як чалавечы шэпт. Мы так і падумалі адразу, што нейкія людзі паблізу. Алеж гэта толькі начныя гукі. Вось такая маленькая вандроўка да таймніц нашай душы.

Я вельмі шмат чаго баюся. Алеж я бы хацеў пражыць жыццё насуперак страху, з глыбінёй, сэнсам і сапраўдным каханнем. Сапраўднае каханне перамагае страх.

Дзякуй мая любімая, што згадзілася на такую аванцюру.

 

К’еркегор “Страх и Трепет”

Назву К’еркегор узяў з слоў а.Паўла:

ʺИтак,  возлюбленные  мои,  как  вы  всегда  были  послушны,  не  только  в  присутствии  моем,  но  гораздо  более ныне во время отсутствия моего, со страхом и трепетом совершайте свое  спасение, потому что Бог производит в вас и хотение и действие по Своему благоволениюʺ (Посл. к Филиппийцам, 2.12‐13).

З першых старонак захапляюць сцэнарыі таго, як магла адбывацца дарога Авраама і Ісаака да гары Маріа, дзе Аўраам павінен быў забіць свайго сына.

Алеж потым ідуць даволі складаныя і жахлівыя рэчы для майго ўспрымання.

Прыжок Веры (абсурд веры) - парадокс які злучае Бога з Чалавекам вечна, глыбока ўнутрана і суб’ектыўна.

За гэтымі адносінамі стаіць вялікая напружанасць і давер (які быў у Авраама), і гэтыя ўзаемадносіны стаяць вышэй за любую Этыку і Мараль. Толькі чалавек сам сабе становіцца мерілам, і ніхто з знашніх не можа нічога яму параіць. Бо Авраам - ці прайцец веры (у гэтым парадоксе), ці псіхануты забойца.

Уся адказнасць такіх узаемаадносін ускладаецца на самога чалавека, ён не можа скінуць яе на веріфікацыю группы. І не можа аб’яднацца ў гэтым шляху з іншым чалавекам.

Калі ж браць на тым усзроўні што я мог успрыняць:
Рызыка, што чалавек будзе памыляцца ў сваёй веры, не можа апраўдаць таго шаблоннага рашэння супольнасці ў веріфікацыі гэтых узаемаадносін Індывідуальнага чалавека з Богам.

Лепш мець тую свабоду, тую пагрозу, і тую велізарную адказнасць якая будзе заставацца на самім чалавеке ў гэтых узаемаадносінах.

Тайна Бога - выглядае значна больш праўдзіва, чым праўдзівае раскладанне Бога па палічках.

Сёння я баяўся

На гарызонце вымалёўваюцца тыя сія праблемы. Ад іх становіцца неяк дрыготка. Думкі ходзяць па колу. Адучаваеш рызыкі. Не хочаш, каб яны здзяйсняліся. Адучваю напружаннасць якая не спадае. Нібы штосьці баліць у зоне сэрца. Разумею, што хвалююся. Як жа перастаць хвалявацца? Справа та, такая сябе, не вартая моцнага хвалявання, тым больш за стрыном. 

І тут я вырашыў сам сабе выказаць, чаго я сапраўды баюся. І пачаць з найгалоўнейшага. 
Я паўтараў: Баюся смерці, баюся смерці, баюся смерці, баюся цяжкіх хвароб, баюся цяжкіх хвароб, баюся быць вінаватым... і г.д.

І ведаеце, адпусціла. 
Бо шмат якія страхі, адлюстроўваюць маю бездапаможнасць у гэтым жыцці.
Бездапаможнаць у малым, а тое малое перацякае ў найважнейшае - бездапаможнасць перад тварам смерці.
Гэтай бездапаможнасці няма куды падзецца і вельмі цяжка яе прыняць.

Сабака, сабака, сабака

Сабака, сабака, сабака … ішоў і думаў я.

...Учора чытаў пра механізм стварэнне фобій, наступны раздзел быў пра тое як з імі змагацца з дапамогай логатерапіі. Алеж я яго не прачытаў. Таму і развярнуўся назад у маім ранішнім шпацыры за метраў сто да сабака які перагарадзіў мне шлях.

Я ўжо сустракаў яго мінулым разам, і ён тады на мяне добра пабрахаў.

А ў гэты раз пайшлі ўсе тыя механізмы, як у кніжке. З паловы шпацыру думкі пачалі круціцца вакол таго сабакі, якога сёння я павінен сустрэць. Прайграванне розных сцэнароў, як гэта можа быць, і што мне рабіць.

Я спрабаваў зачапіцца за сэнс шпацыру, каб думаць пра яго. Атрымалася, толькі калі перад маім носам пранеслася здаровая касуля і ўжо больш асэнсавана за ёй маленькі касулік.

Алеж cэнс трымаўся не на доўга. Вось і сабака ляжыць. Вось і я сварочваю назад. Сустрэнемся з гэтай справай наступным разам. Можа якога мяса ёй звару каб пасябраваць.

Затое сёння касуль пабачыў. А вось яшчэ адна касуля пасвіцца, доўга камера тэлефона і касуля глядзелі адзін на аднаго. Нават прыдумаў: "Хто рана уставае, той касуль сустракае."

О, яшчэ. Можа хто ведае, што за птушка мілагучна спявае, а на прыканцы шыпіць нібы кошка?

 

Малітва па ленасці

Дзеці бягуць да дарогі. Я ззаду іду павольна. Адчуваю небяспеку, алеж не такую вялікую, каб бегчы і спыняць іх. Замест гэтага малюся, каб Бог убярог іх у дадзены момант.

Вось зараз на мастке над возерам дзеці далёка адышлі ад мяне. Таксама памаліўся. Алеж зараз памаліўся, і зразумеў нешта. Што гэта малітва ад ленасці. Сумленне патрабуе дзеянняў, алеж бяжаць, спыняць і крычаць не ахота. Вось таму ўнутры сябе памалюся. Сябе пацешу. Пераасэнсаваў гэта. Не ведаю, ці змагу бегчы і спыняць у наступны раз калі будуць падобныя выпадкі. Хутчэй не. Алеж калі не буду бегчы, то ці змагу не маліцца? Таксама не.

Што ж тады я зразумеў ва ўсім гэтым? Можа трошачкі лепш зразумеў, што і дзеля чаго я раблю.

Дарэчы гэта нагадвае мае студэнцтва. Маліўся, бо не хацеў рыхтавацца да экзаменаў.

Нешта атрымалася тры разнавіднасці малітвы просьбы:
1. Малюся, бо не хачу дзейнічаць.
2. Малюся і дзейнічаю.
3. Малюся, калі дзейнічаць немагчыма.

А як у вас з гэтым?

Трывога за добрае жыццё

Сябры, а вы адчуваеце трывогу? За тое што жывеце добра у ладзе, міры, спакоі і за тое што ў вас тое-сёе атрымоўваецца? За тое што вам шчансціць? За добрые ўзаемаадносіны ўнутры сям'і? За выгадныя праекты? За добрую працу? За тое што жывы? 
Вось я адчуваю, і чым больш шчансіць, тым больш адчуваю. Пакуль яшчэ не зразумеў для сябе адкуль ўсё гэта ідзе.

Адна з гіпотэз, што парушаецца нейкі закон справядлівасці. Ну чаму ў кагосці з знаемых не заладзілася ў сям'і, а ў мяне добра. Ці хтосьці загінае, ці вымушаны шмат працаваць, ці недзе не пашчансіла ці то па маленьку ці больш крупна. 
І вось думаеш, Госпадзі, ну неяк няёмка. Неяк і мне папакутваць трэба для раўнавагі. А то адчуваю, нібы ў крэдыт атрымоўваю ўсю гэтае хараство жыцця. І гэта мяне трыгерыць. 

З іншага боку, з недаверам адношуся да гэтага, шукаю падман. Баюся, што атрымоўваючы простае чалавечае шчасце, губляю ў чымсці больш важным. Алеж гэтая ўскальзае ад мяне. Проста на ўзроўні прадчування. 

Ну і трэцяе, вакол справядлівасці тойжа. Здаецца, што тое ці іншае маё шчасце прыносіць пакуты іншаму чалавеку, якуму шансуе менш. Мне нават бывае хочацца праваліцца ў такія моманты. Бо бывае заносіць. І распавядаеш пра свае ўзаемаадносіны з дзецьмі, тым у каго няма дзяцей. Ці пра жонку, тым у каго жонкі няма, ці развод нядаўна. Ці пра тое, як добра шпацыраваць па лесу, і выходзіць з IT, таму хто хоча ўбіцца ў гэтае IT, каб атрымоўваць добры заробак.

Нават гэты тэкст я напісаў з вялікай доляй віны, прадчуваючы той ці іншы больш людзей, якія будуць гэта чытаць. Хаця калі быць больш, шчырым з самім сабой. То я баюся асуджэння гэтых людзей. Ведаю, што не судзіці вы мяне, дарагія і чароўныя людзі. Алеж то букашкі ў маёй галаве, яшчэ не даканца страцілі сваю моц, і падкідваюць у топку самаасуджэння.

"Канстанцін, якім бы ты не быў, ты маеш права быць!"
Мяне натхняе гэта цудоўная думка.
Усіх абдымаю! Дабранач! 

Прывабная трывога

Бура, бура бурліць! Перагортваецца з боку на бок унутры мяне.

Раней заўсёды хацелася спакою. Думкі якія наганялі страху, ці проста трывогу былі няпрошанымі сябрамі. І што я толькі не рабіў каб супакоіцца. У асноўным дапамагала пайсці і легчы спаць у любы час дня і ночы.

А вось зараз не так. Адчуваю трывогу і хачу ёй скарыстацца. Хачу паглядзець, што яна нясе з сабою. Пра што яна. Прыемнасці няма ў гэтым, алеж энергія, энергія ёсць і трэба гэтую энергію скарыстаць. Ва ўсёй гэтай трывозе з'явіўся нейкі экзестэнцыяльны сэнс. Каштоўнасць. Момант які не хочацца проста прапусціць ці страціць. З таго часу як пачаў смакаваць такія станы, то звычайнае ціхае жыццё ўнутры мяне, здаецца нейкім прэсным. Нібы такі цюлень. Хаця ўсяго добра ў меру.

І вось зараз, чытаю Ксюше пра прыгоды Том Сойера. Сёння быў раздзел пра забойства дохтара ў начы на могілках. Вось думаю, ці не паспяшаўся я чытаць гэта сямі гадовай дзяўчынцы. Пайду памалюся з ёй на нач.

І вам дабранач сябры.

Ня простыя шляхі

Вось яна, падлятае. Праціўная.
Думка, якая абясцэньвае Жаданне стаць псіхатэрапеўтам.

А ўсё таму, што пачытаў посты нейкай расейскай школы псіхолагаў.
Усё прыгожанька, алеж там нават больш пра тое дзе кліентаў шукаць, як маркетынг рабіць, нейкія тыповыя адказы і схемы.
У маім міры, усё гэта ўяўлялася нейкім іншым. 
Больш сакральным, тонкім, важным.

Прадчуваю, наколькі складаным можа быць гэты шлях. 
Наколькі розныя людзі.
Наколькі бяссільны можа быць тэрапеўт да і сам чалавек. 
І напэўна трэба будзе прымірыцца з гэтым бяссілем. 
Чапляючыся за рэштачкі каштоўных камянёў сэнса ў кожным чалавеке.

Жыццё і маленькія страхі

Вось Ксюша ноччу кліча цябе Косця, каб ты правёў яе праз цёмны калідор у туалет. Люба залезла на двухпавярховы ложак, ногі яе каля прыступак баўтаюцца, алеж так страшна ёй, што кліча цябе.
Смяючыся і саступаючы іх страху, ідзеш і дапамагаеш. Імкнешся навучыць хадзіць і слазіць, каб наступным разам не баяліся...
І ты такі Косця, маленькі яшчэ, і ты хвалюешся, і ў тваім жыцці страх. І да цябе прыходзіць дапамога, і ад цябя чакаюць, каб ты не баяўся тых дробязяў. 
Ну дык і будзем мы, маленькія, адзін аднаму дапамагаць, адзін аднаго аберагаць.

Межы мае прайшлі па цудоўных мясьцінах, і спадчына мая мне прыемная.
Псальм 15:6