Пошук сэнса - Пытанне смерці

Што б я рабіў, калі б мне засталося жыць 1 тыдзень, 1 месяц, 1 год ???
 
Гэтае пытанне і раней пераккрэслівала ўсю маю мінулую кар'еру IT-шніка бізнэсмена.
 
Я і раней адказваў сабе, што Імгненна скончыў бы ўсім гэтым займацца, калі б жыць засталося так мала. Алеж ачысціўшы пляцоўку ад усяго непатрэбнага, выходзіць пытанне ў лоб, так а штоб ты такі рабіў?!
 
- Асноўнае: праводзіў бы час з блізкімі, стараўся бы напоўніць гэты час любоўю. (Done)
- Працоўнае: імкнуўся бы дапамагчы людзям прымножыць любоў і сэнс у іх жыцці. (Нажаль пакуль я не маю патрэбнай адукацыі і ведаў).
- Духоўнае: не ведаю, што б змянілася. (Вельмі складанае пытанне).
 
Безумоўна, невядома, што і як бы я рабіў на самой справе ў гэтай сітуацыі, алеж тэарэтычнае мадаляванне таксама адкрывае сэнсы.
 
І ведаеце, гэта пытанне да маёй сутнасці. Гэта пытанне адказ, пра тое, чым мне трэба займацца. Бо час вельмі хуткі. Не заўсёды я магу гэта адчуць, ці пра гэта ўзгадаць.
Алеж пару гадзін таму я атрымаў паведамленне ад знаёмай, якая змагаецца з цяжкім станам анкалогіі. Паглядзеў яе шлях крок за крокам. Наколькі гэта магчыма адчуў на сябе. І смерць стала перад вачыма. Свая ўласная смерць. Хуткасць і незваротнасць часу.