Дыктатар унутры мяне

4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць.
Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй?
Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае.
Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю.
Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню.

Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем.
Напісаў, стала лягчэй.
Можна выбрацца на начны шпацыр.

P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць.
- Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак.
Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку.
А зараз дакладна на шпацыр.