ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Гісторыі сяброўства

Сёння Ксюша распавяла сумную гісторыю яе ўзаемаадносін з самай любімай сяброўкай у школе.

Ксюше вельмі падабаецца з ёй гуляць. Сяброўка крэатыўная, цікавая і прыдумляе крутыя гульні. Алеж ёсць і другі бок усяго гэтага. 
Ксюша паскардзілася, што ва ўзаемаадносінах са сваёй сяброўкай мае вельмі мала свабоды. Бо калі, яна хоча зрабіць штосьці па свайму, то сяброўка крыўдзіцца, расстройваецца і можа нават злавацца. А Ксюша баіцца гэтых эмацыйных станаў сяброўкі. Да і сяброўку згубіць не хоча. 

Мне было балюча чуць гэтую гісторыю, я бачу, што ў нейкім плане гэта залежныя ўзаемаадносіны. І што свядома, ці несвядома, Ксюшына сяброўка сваёй рэакцыяй застаўляе Ксюшу пазбягаць канфлікту, хаваць сваё ўласнае меркаванне, што ёй штосьці не падабаецца. 

Я сказаў Ксюше, што нічога страшнага ў тым, што другі злуецца няма. І не абавязкова яму заўсёды падыгрываць. Што адказнасць з эмоцыі і крыўды ляжыць на сяброўцы, а не на Ксюше. 

Алеж для Ксюшы сапраўды вельмі важны гэтыя ўзаемаадносіны, яна ад іх натхняецца, і ад іх пакутуе. А яшчэ мае страх, што калі яна будзе казаць сваё меркаванне, то яе сяброўка пакрыўдзіцца, і больш ніколі не будзе з ёй сябраваць. 

Вось і што з гэтым рабіць? 

Затое, я змог падсвяціць Ксюше, што яе адносіны з малодшай сястрой Любай вельмі падобныя на тыя што апісаны вышэй, толькі Ксюша з'яўляецца трохі маніпулятарам. І часта Люба ідзе на ўступкі, выбірае не ў сваю карысць, а ў Ксюшыну. Бо Любе невыносна, калі ў Ксюшы дрэнны настрой. 

Вось такія амаль трохкутнікі. 
Дзякуй дачушка, што можаш абмяркоўваць са мной такія няпростыя пытанні.

 

Пасля эмацыйных бур хочацца пісаць шмат.

Пасля эмацыйных бур, у якія хочацца пісаць шмат. З нажымам! З рыкам! 
Так вот пасля такога, прыходзіць бывае зацішша. І ў гэтым зацішшы, звяртаючыся назад, не бачыш той вастрыні. А чаму хацелася крычаць? А чаго было так горача? 
І вось пачынаеш пісаць, у стане цішыні, нават адстранённасці. Перад тым як пачаць, нават задаў сабе пытанне: "Так а пра што пісаць?". Усё нібы ўляглося. Калі ўсё бурліць, то заўсёды вядома дзеля чаго жыць. А калі зацішша, спакой, неадчувальнасць, можа нават і стомленасць. То пытанне сэнсаў і жаданняў вельмі актуальнае. А чаго хочацца, калі нічога не хочацца? А ў чым праўда, калі .... 

.... учора заснуў, зараз працягну ... 

.... а ў чым праўда, калі не хочацца крычаць?
А праўда ў тым, каб кожнаму даць права жыць сваё жыццё. Каб кожны, мог прынесці ў гэты свет сваю ўнікальнасць, чалавека якога немагчыма замяніць ні ў чым сапраўдным і вечным. 
Бо калі людзі пачнуць жыць чужое жыццё, то хто будзе жыць іх? Калі яны паддадуцца трэндам і ўніверасаліям, прамяняюць сябе на канвеернае падабенства, то што будзе? Ці не гэта, найвялікшы грэх? Самога сябе - адзінае, што маеш сапраўднае, прамяняць на штучнае падабенства чагосьці ўніверсальнага. 
Гэты свет, мае патрэбу менавіта ў нас! Не будзем яго абкрадваць.

Дапамога?

Раней я лічыў, што вельмі крута аказваць дапамогу. А вось атрымліваць дапамогу, гэта так сабе. Алеж калі сама па сабе дапамога пранізана чалавечнасцю, то з любога боку гэта цёпла, глыбока і радасна. 
Вось сёння я адчуваў еднасць і падтрымку, калі мне было няпроста. Я рад, што маю ведаю, калі мне не проста, я магу пайсці і падзяліцца з людзьмі якія гатовыя мяне выслухаць і падзяліцца са мной сваёй чалавечнасцю.
Гэта каштоўна для мяне. 
Я хачу, каб усе людзі на зямлі мелі такую магчымасць.
Будзьма разам.

У любо́ві няма стра́ху

"У любо́ві няма стра́ху, а даскана́лая любоў праганя́е страх, бо ў стра́ху ёсць пакара́нне; і хто баіцца, той недаскана́лы ў любо́ві." 1Ян 4:18 

Здаецца ўсё так сапраўды і ёсць, нам немагчыма любіць таго, каго мы баімся. Алеж любоў, будзе знішчаць страх. Тады што сказаць, пра страх Божы? Як па мне, ён таксама забівае любоў да Бога. За апошніх два гады, я добра прасунуўся каб знішчаць страх у адносінах з Богам. І сапраўды ў гэтых адносінах з'яўляецца больш любові, даверу, радасці. Памятаю, як сам глотку рваў, каб усе чыталі Евангелле стоячы ў касцюме тройке, выказваючы максімальную павагу Богу-Цару! Алеж любоў, давер, цеплыня ходзіць па дому ў сямейных трусах і не пужаецца непрыстойных гукаў. Вось яна святая-святынь, месца дзе жыве любоў.
А яшчэ любоў жыве ў заснежаным лесе.

Дзеці, спаць!!!

Дзеці, спаць!!!
А яны не хочуць. І вось што рабіць?
Неяк так пабудавалі мы свой лайфстайл, што пакуль дзеці не заснуць мы з Дашай знаходзімся ў завіслым стане. Калі дзеці доўга не засыпаюць, гэта нас напружвае. І мы ўплываем на іх, каб яны хацелі спаць. Не боўталіся туды сюды, не шумелі, не задавалі пытанняў па дзясятаму разу. А ляжалі з закрытымі вачамі і дрыхлі. 
На наша напружванне яшчэ накідваецца, тое што спачатку ім чытае Даша, потым я чытаю Ксюше... А потым пачынаецца, хачу пісяць, а што ты думаеш, не выключай святло, а ўключы музыкі. 
Ну вось неяк і падзяліўся.
Пытанне ў мяне да самога сябе: Ну навошта я так іх пушу? Не падабаецца мне гэта. Можа ёсць ідэі, што можна паспрабаваць?

Першы дзень Экзістэнцыяльнага саміта 

Першы дзень Экзістэнцыяльнага саміта распачаўся з чатырох спікераў (праслухай я пакуль толькі аднаго). 
Алеж цікава адгукнуліся і раней знаёмыя словы Віктара Франкла.

Не мы пытаем жыццё пра сэнс таго, што адбываецца. Гэта жыццё пытае ў нас, гэта за намі чакаецца адказ. Вось адбылася штосьці радаснае, ці хутчэй жудаснае. І мы адказваем, пра што гэта для нас. Мы адказваем, у чым сэнс гэтага для нас. І не проста словамі, а самімі сабой, сваім выбарам, сваімі дзеяннямі. 
І вось жыццё пастаянна запытвае ў нас, а нашы адказы на гэтыя пытанні - ствараюць нас.  
Так і жывем.

Каму цікава магу даслаць спасылку для ўдзелу ў саміце (будзе да пятніцы).

з Дапоўненай ў Сапраўдную Рэальнасць

Гэта быў вельмі цудоўны год.
За гэты год я перайшоў з Дапоўненай ў Сапраўдную Рэальнасць. Абжыўся ў гэтай новай рэальнасці. І нават паспеў забыцца, што я быў IT-шнікам. Узгадаў, як гэта і адчуў сябе Чалавекам. Глыбей адчуваў Дашеньку, Ксюшу і Любу. Працягваў любіць! 
Я можа не дзяліўся з вамі, алеж на пачатку гэтага года, я зразумеў што “Працягваць любіць” гэта і ёсць маё глыбіннае Жаданне!
 
Абдымаю ўсіх, хто заставаўся побач і тых з кім я пазнаёміўся ў гэтым годзе!
Дзякуй вам за вашае цяпло, чалавечнасць і непадобнасць на мяне! ❄️

Адказнасць за выбар

Адказнасць за выбар. Кожны выбар мае свае рызыкі.
Улічваючы, што кожнае жыццё скончваецца смерцю, то рызыка смерці, заўсёды можа маячыць на гарызонце.
І тады дзеянні, могуць падпарадкавацца гэтай самай галоўнай рызыцэ - згубіць жыццё. Калі мной кіруе такая матывацыя, то гэты час можна назваць "Фізічнае выжыванне". 
Фізічнае выжыванне - накіроўвае ўсе рэсурсы да адной мэты Выжыць.
У гэты час не да "Жыцця". Жыццё, любоў, прыгажосць, жаданні - усё спыняецца. 
І вось чым дольш мы ў стане "Фізічнага Выжывання", тым менш у нас жыцця. Напэўна гэта апраўдана, падчас ваенных падзей, цяжкіх хвароб, галадамору, эпідэмій ці ўсяго тагож зверх крытычнага ў межах адной сям'і ці адной асобы. 
Алеж трэба ўсведамляць, што Выжывая (павялічваючы працягласць жыццё), мы забіраем якасць Жыцця. Ратуючы ад катастрафічнага, забіваем паціхаму. 
Вельмі падобна на выкарыстоўванне антыбіётыкаў. Зусім адмовіцца ад іх, значыць павялічыць рызыку смерці. Пічкаць імі пры любым чыху, значыць свядома паціху забіваць. 
Чалавек, які сутыкнуўся з рызыкай смерці дзіцёнка ў мінулым, будзе схіляцца да перастрахоўкі (забіваючы жыццё па-ціхаму).
Чалавека, у якога ўсё закончвалася добра, будзе схільнасць ісці на большыя рызыкі (жыцця будзе больш, але і рызыкі больш).
Тут у кожнага, свой шлях і свая адказнасць. Напэўна няма нейкага ўніверсальнага правіла.
Алеж хачу ўзгадаць слава Іісуса Хрыста:
"Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе;"

Іісус гэта Бог, ці Бог гэта Іісус?

Іісус гэта Бог, ці Бог гэта Іісус?

Нейкі час таму, гэтыя словы перагарнулі маё рэлігійнае ўспрыманне. 
А сёння я зноў іх пачуў, і зноў адчуў у сабе колкае вострае пачуццё. 
Хачу падзяліцца.

Маё звычайнае ўспрыманне (у мінулым):
"Іісус Хрыстос - гэта Бог!"
Калі задумацца, то гэтыя словы нічога не кажуць мне пра Бога. 
Які Бог быў у мяне ў галаве, такім і застаўся. 
Ну трошачкі праявіўся праз Іісуса Хрыста, настолькі наколькі гэта маглі ўспрыняць і перадаць апосталы.
І Іісус Хрыстос становіцца нібы такім сімулянтам, які на самой справе Бог (такі як у мяне ў галаве), а на паказ для ўсіх нейкі іншы (алеж гэта Ён спецыяльна не праяўляецца).
Можа я трохі пошла ўсё гэта апісаў, алеж неяк так адчуваю.

А вось заглянём з іншага боку.
"Бог - гэта Іісус Хрыстос!"
Так, маё ўяўленне Бога рэзка звужаецца да Іісуса Хрыста. 
Іісуса які не заўсёды можа дапамагчы, Які раздражняе людзей, Які не можа быць добра паразуметы вучнямі, да і бездапаможна загінае. Вельмі такі чалавечны. Розны і непрадказальны. Не падпарадкоўваецца правілам і чаканням людзей. 
І вось калі пакінуць усе гэтыя словы пра другое прышэсце дзе Ён явіцца ўжо ў моцы, такім як я ўяўляў бы Бога і без прыхода Іісуса (невядома ўвогуле тады навошта прыходзіў, калі нічога не памянялася). То тады можна ўявіць, што і зараз Бог гэта Іісус. Не бачны яўна, алеж з намі. І таксама ў немачы прыбывае. І таксама не можа выправіць душы ўсіх людзей, не можа спыніць усе пакуты на свеце, алеж з намі. І любіць нас.

Успрымайце гэта як проста разважанне. Не магу сказаць, што я ў чымсьці ўпэўнены, ці тым больш маю нейкія веды.

 Хто думае, быццам ведае нешта...

Быць адкрытым да таго, што людзі невядомы і змяняюцца натхняе мяне.
Асабліва класна бачыць, што яны ідуць сваім шляхам. Не такім як я іду. І не такім, як я раней лічыў, што ім трэба ісці. Маё жыццё таксама змяняецца, і вось я ўжо менш і менш спрабую кантраляваць тое, што атачае мяне. Я ўсё больш станаўлюся назіральнікам, усё больш любуюся на іншых людзей. У першую чаргу на Дашу, на дзяцей. Алеж і сябры, ці проста знаёмыя паражаюць і натхняюць мяне тым, што выбіраюць зусім па-іншаму чым я (раней та мяне гэта моцна раздражняла). 
Няведанне стала каштоўней за веданне. Тайна акрыляе і дае месца Духу, а веды надзімаюць і не даюць месца любові.

"... веды надзімаюць, а любоў настаўляе. Хто думае, быццам ведае нешта, той яшчэ нічога не ведае так, як належыць ведаць;"  1Кор 8 

Тут з Паўлам бы згадзіліся і Сакрат і К'еркегор. 
І я да іх з радасцю далучуся.

Ня быць скотам, ці ня быць "лохам"?

Ня быць скотам, ці ня быць "лохам"?
У нашай культуры адно стаіць насупраць другога, канфліктуе і іскрыць.
Ну вось вам замалёвачка. 

Сітуацыя: Знаёмішся з чалавекам, аказваецца, што яму патрэбна дапамога і ты можаш яму дапамагчы. Неяк светла на душы і радасна. Ідзеш дапамагаеш. 

Слова ад соцыўма: 
- І навошта, ты дапамагаў гэтаму чалавеку? Ён жа ні бальны, не хворы, і грошы ў яго ёсць. Ён цябе проста як лаха развёў. Пакарыстаўся табою, а ты дурань павёўся. 

Слова ад праваслаўных: 
- Ты калі думаеш, што нешта добрае робіш, то загінеш. Ты першы грэшнік! Шукай сабе асуджэння, каб упісвацца ў нашу праваслаўную культуру і спасціся.

Пасля ўсяго гэтага ў галаве пачынаецца кавардак.
Унутраны дыялог: 
- Якая мне выгада, з таго, што я яму дапамагаю? Трэба абавязкова шукаць выгаду, трэба шукаць карысць. Каб і лохам не быць у вачах іншых людзей. І каб не забываць, што толькі грэшнікі спасаюцца. 

Вось і было, што проста хочацца, проста радасна, проста светла на душы.
Алеж з такімі прынцыпамі не пражыць, трэба будаваць зверху розныя абарончыя і прыспасабленчыя механізмы. А потым можа ў іх і скатывацца. Потым можа іх і трансляваць іншым. Замкнёнае кола. 

Вось і Дух Святы акрыляе нас на добрыя думкі і справы. Алеж мы ад яго імкнемся як мага хутчэй пазбавіцца, бо ён не ад гэтага Міра.

І словамі Б'юдженталя:
Дзейнічаць з унутранай мацівацыі - так не прынята. Гэтым нічога не апраўдваецца, гэта ўвогуле нікога не цікавіць. Ты павінен знікнуць, і толькі трансліраваць тыя знешнія правілы якімі ты кіруешся. Тыя знешнія абставіны, якія заставілі цябе дзейнічаць.

Крананне Зімы

Пару тыдняў таму была вельмі прыгожая зіма.
Мы тады хадзілі і спрабавалі яе на смак.
І Ксюша аднекуль прынесла і дала мне жуйку Турба. Я знайшоў яе ў кішэні і нібы вярнуўся ў дзяцінства.
Той самы смак! Гэта было чароўна.
А зараз снегу нідзе не знойдзеш, таму сей і змантаваў відос на 2 хвілінкі.
Добрага ўсім прагляду!

Надыхацца ў волю!

Шчыльны маленькі пакой без вентыляцыі, дыхаю і не магу надыхацца. З кожным удыхам, паветра ўсе менш, галава баліць, віскі сціскаюцца. Хочацца дыхаць, хочацца жыць! 
Распахнуць бы дзверы і вырвацца на волю. Раскінуць рукі і ўдыхнуць на поўныя грудзі. Надыхацца ў волю! І жыць, жыць, ЖЫЦЬ!

Алеж як я аказаўся ў такім пакойчыку з такімі шчыльнымі сценамі?
Я сам яго збудаваў! Будучы маленькім і неабароненым, я вазводзіў сцяну за сцяной. Гэтыя сцены, рабілі маё жыццё бяспечней. Я нават не заўважыў таго моманту, калі трэба было спыніцца. Працягваў будаваць, закладваць кожную маленечкую дзірачку. Я быў усё больш і больш абароненым! Алеж вось і рухацца цяжка, і няма чым дыхаць, а я працягваю закладваць шчылінкі праз якія прабіваецца свежае паветра. 
Тое што абараняла мяне раней, сёння робіцца для мяне асноўнай небяспекай.

Прыйшоў час рушыць старыя сцены, выходзіць з сваіх сціскаючых поглядаў і пазіцый. Прыйшоў час жыць! Жыць менш абаронена, менш напаказ, менш прыстойна і адабральна. Час Жыць пасярод небяспекі. Алеж жыць на поўныя грудзі.

Свежага паветра ў кожны затхлы дом чалавечай душы!

 

Навука быць жывым

Моўчкі чытаў Б'юдженталя, стрымліваючы эмацыйную лаянку якая перапаўняла мяне, бо мне было вельмі шкада кліентку Б'юдженталя, падаецца яе гісторыя паўтараецца ў жыцці вялікай колькасці людзей. 
Я ў канцы нататкі прывяду тэкст з кнігі, які мяне так трыгернуў. А зараз паглыблюся ў свае ўспаміны.
Недзе 11 год таму, мне адкрылася адна "жудасная праўда" пра самога сябе. Гэтая, праўда гучала так: "Мне заўсёды было напляваць на іншых людзей, мяне цікавіў толькі я сам. І тое як я выглядаю". Было больна, невыносна, руйнуючы, сорамна. 
Што мяне прывяло да такой высновы пра самога сябе? Нейкае рэзкае разуменне таго, што мне было важна ў розных узнікаючых сітуацыях. Чамусьці адразу ўзгадаваліся спартыўныя спаборніцтвы. Валейбольныя і футбольныя матчы ў якіх я ўдзельнічаў. Калі спаборніцтвы былі больш менш адказныя, то мяне трыгерыла толькі адно пытанне.
"Я НЕ ХАЧУ БЫЦЬ ВІНАТЫМ У ПАРАЗЕ КАМАНДЫ!" - адзіная думка, якая была галоўней за ўсе астатнія. Мне было ўсё роўна, выйграем мы ці прайграем. Уся мая ўвага была сканцэнтравана на тым, каб я не зрабіў тую ракавую памылку, ці серыю памылак з-за якіх мы прайграем. 
І шмат у якіх іншых адносінах, дзеяннях, праектах, навучанні і працы мяне клапаціла перш за ўсё гэта. 
З-за страха перад віной, я навучыўся майстэрскі будаваць апраўданні. Выбудоўваць шляхі аргументацыі, пераварочвання сітуацыі і пралікаў, як можна выправіць ці кампенсаваць сітуацыю. 
У безвыходных сітуацыях, дзе мне не прабачалі і я не мог скінуць віну, я пачынаў нападаць. Я патрабаваў прабачэння! 
Яшчэ не так даўно, я сам сабе прамаўляў: "Самае жудаснае, што са мной можа здарыцца. Гэта калі я буду вінаваты, не змагу яе выправіць і мне не прабачаць ніколі!". Нейкі краевугольны камень, вакол якога варочалася (а можа і зараз крыху варочаецца) маё жыццё. 
Сорамна канешне прызнавацца, што ставячы віну на першае месца, усё астатняе блукалася на фоне і мала ўплывала на мяне. 

Я станавіўся бессардэчным да пакут людзей (блізкіх і далёкіх), рознымі шляхамі губляў чалавечнасць і адэкватнасць. 
Вось я думаў, што ўсё гэта эгаізм. Алеж калі прыглядзецца, то збольшага, гэта нездаровыя ўзаемаадносіны з віной і яе ўсёпаглынальнай моцай.

А зараз некаторыя радкі з кнігі "Навука быць жывым" 
- - - 
— М-м-м. Да, думаю, да. Это бессмысленно, я понимаю. Но в ту минуту это было именно так — как будто вы был моей матерью. И разозлились бы на меня, если бы я не была внимательна. Это глупо, я знаю... 
 — И все же это было именно так, не правда ли? — О, да! Она становилась такой холодной, когда я не слушала. 
 — Холодной? 
 — Очень холодной, а потом говорила, что, очевидно, у меня есть более важные вещи, о которых я должна подумать, и что она не будет беспокоить меня своими разговорами. О, я чувствовала себя так ужасно. Мать так заботилась обо мне, а я не слушала. Я всегда была так рассеянна. Я не знаю, что со мной. 
 — Что происходило после того, как она говорила, что больше не будет беспокоить вас своими разговорами? 
 — Мать вообще переставала со мной разговаривать. 
 — Вообще? 
 — Да. Иногда целыми днями. Пока я не начинала плакать и умолять ее простить меня и обещала больше не отвлекаться и слушать очень внимательно. Так я впервые познакомился с угрюмой, холодной, отстраненной матерью Дженнифер, которая всегда обещала близость только в том случае, если Дженнифер будет достаточно хорошей, но которая никогда не могла снизойти до маленькой девочки, тоскующей по ней.

 

Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 

Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 
Дзеці толькі аб тым і марылі, каб застацца на цэлы дзень з бабушкай Лінай. А мы аб такім нават і не марылі. І вось гэты дзень настаў. Калі такое здараецца раз на 3 гады, то напружана думаеш, як бы так незвычайна правесці дзень удваіх. Куды б так паехаць? Штоб такое пабачыць? 
Алеж па перыметру мы ўсё аб'ездзілі, а згубіць палову дня толькі на дарогу, такое сабе. 
Зрабілі эксперымент. Паехалі блізка, у месцы дзе ўжо сто разоў былі. Алеж! Алеж, мы заўсёды былі там з дзецьмі! А як гэта, пабываць там без дзяцей? У дваіх? Гэта неверагодна. Гэта зусім іншы досвед! Можна было доўга размаўляць у цішыні, спрабаваць цікавыя стравы, гуляць за ручку не спяшаючыся, прымаць рашэнні на хаду. Нават у бібліятэку дзіцячую схадзілі, і ўклаліся ў хвілін 10. У кафейні дэсэрцікі з кавай, каб не заснуць у кінатэатры. Праглядзелі 30 хвілін анонсаў усіх новых фільмаў і рэкламы электракараў знакамітых брэндаў. Думалі, што фільм так і не пачнецца. Алеж ён пачаўся. У Польшчы класна, што часамі фільмы ідуць з ангельскай агучкай і польскімі субцітрамі. На схеме месца было намалявана як 2х месная канапа, а ў рэале проста дэмантаж перагародкамі паміж двума крэсламі. Хаця я прыдзіраюся. Было камфортна і файна. Паглядзелі, паабдымаліся. Пабоўталіся па тарговельнаму цэнтру (нават без дзяцей справа не самая прыемная). І ўжо на нач глядзя паехалі да дому. Алеж не дамой, а ў басейн. Гэтаж кайф, басейн без дзяцей! Ну і з дзецьмі класна, алеж зусім інакш. І вось мы прыперліся.... Задаволеныя, стомленыя і закаханыя як і 10 гадоў таму, толькі па іншаму. Бо і самі мы змяніліся за гэты час. Бо і зараз мы зноў і зноў пазнаем адзін аднаго, не перастаючы змяняцца.

Шлях разам

Мы ідзем за ручку, дзелімся падзеямі дня, нашымі пачуццямі і адкрыццямі. Назіраем за тым, што адбываецца зараз. Цёпла і кранальна. Радасна і падтрымліваючы. У тым ліку, гэта шлях адкрыццяў і здзіўленняў. Шлях суму і суперажыванняў, турбот і страхаў. Гэты шлях разам.

Як усім трэба жыць?

Да сваіх 35 год я дакладна ведаў як менавіта трэба жыць кожнаму чалавеку на зямлі. Можна было да мяне прыйсці, і я б патлумачыў як правільна і што рабіць. За гэты час, такая звычка ўва мне добра закасцянела. Таму зараз, ой як цяжка мне быць новым чалавекам. Чалавекам, які лічыць, што кожны павінен жыць сваё жыццё, а не грэбаць усіх да нейкіх універсальных правілаў. 
Звычайна цяжка бывае два разы за раз. 
Вось насупраць мяне разумны чалавек, які жыве сваё жыццё, алеж сутыкаецца з цяжкасцямі. Падчас размовы ўва мне ўзнікае жаданне штосьці параіць. Я пакутую стрымліваючы гэтае жаданне. У нейкі момант мае сілы адступаюць, і я пачынаю страляць парадамі. А потым, калі размова скончылася, у мяне пакуты ад таго, што я ў чарговы раз не стрымаўся. І сваімі парадамі, нібы адняў у чалавека права жыць сваё жыццё. Так і жывем. Алеж дабро пераможа!

Слова пацана

Сёння я хачу напісаць, пра свае ўчорашнія падзеі.
Я такі вырашыў даглядзець гэты нашумеўшы серыял. Які адгукнуўся ў мяне вялікім болем, зруйнаванасцю і пустэчай. Стан вельмі падобны, да падзей 20 і 22 года, калі чытаеш навіны. Унутры цябе ўтвараецца, вялікая дзіра, і ў гэтую дзіру зацягваецца ўсё, а сам ты ператвараешся ў зомбі які амаль не можа адчуваць. Адзінае, што хочацца, зажраць - запіць - заліць гэтую дзіру, хоць чым-небудзь. Ежы я натаптаў шмат, алеж гэта не дапамагала. А вось прагулка з Дашай па вячэрняму гораду, сапраўды загаіла рану. Адчуўся спакой, радасць у тым моманце, дзе я зараз ёсць. Боль свету не зацягнула і не паглынула мяне, я змог выбрацца з яе. Калі наша прагулка скончвалася, я вельмі яўна адчуў тую ціхую радасць ад таго што жыву, ад таго, што зараз адбываецца, ад таго, што каля мяне Даша.
Потым, мы вярнуліся да-дому. Тое-сеё парабілі, і я вырашыў даглядзець. І зноў стварылася дзірка, і было балюча і невыносна. Даша, ужо была ў ложку, а спаць у такім стане я не хацеў. Я ціхенька апрануўся і пайшоў на вуліцу. Пайшоў шукаць, дрэва якое я мог бы абняць. Гэта не такое дрэва, якое я абдымаю ў лесе, не сасна. А звычайная раскідзістая яблыня. Яе і не абдымеш нават, а хутчэй так, прыціснешся тварам да ягой галінкі. Адчуеш, у гэтым дрэве нейкую апору, жыццё і непахіснасць. Потым я размінаў застылы льда-снег у руках. Потым падышоў да ялінкі і пагрыз трохі іголкі, каб адчуць іх смак і пах. Усё гэта цудоўна на мяне паўздзейнічала. Я вярнуўся да дому, з адчуваннем, што жыццё працягваецца. І я ў гэтым жыцці, працягваю жыць. Калі хто пачувае сябе дрэнна, пайдзіце абдыміце дрэва. Прытуліцеся да яго, замрыце, не спяшайцеся, Няхай ваша жыццё вернецца да вас.