ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Група “Крызіс Светапогляду”

Група “Крызіс Светапогляду” датычыцца ў першую чаргу рэлігійнага, ці іншага істотнага пераасэнсавання.  

Для тых хто зышоў з мінулага, але яшчэ не адчувае сябе ўпэўнена ў новым светаадчуванні.

Удзел у групе за ахвяраванне, можна арыентавацца на 5$ / сустрэча.
Падрабязнасці тут:
https://listeners.space/by/grupa-kryzis-svetapoglyadu/

Каго закранула, напішыце мне ў асабістыя паведамленні. Абмяркуем.

Апяць

- Кушаць! Кушаць!
- Тата, а што ты прыгатаваў? 
- Я прыгатаваў "апяць".
- Апяць што?
- Апяць тое самае.

Вось што ні прыгатуй, усё сустракаецца словам "апяць". 
Алеж "апяць" можа быць радасным, а можа быць сумным.
Сёння "апяць" магло быць сумным, таму прыйшлося гэтаму "апяць" надаць інстаграмны выгляд.

Самаацэнка

Самаацэнка добрая рэч, дапамагае жыць, дзейнічаць, рушыць наперад.
Я сам бачыў, як падняцце самаацэнка акрыляла людзей і давала ім моцы рэалізаваць сябе.

Але менавіта я, у сваім звычайным стане знаходжуся (як мне падаецца) на другім канцы гэтай шкалы, там дзе нармальная самаацэнка павінна была б ужо называцца высокай. І калі я да свайго гэтага светаўспрымання дакідваю паліва ў топку самалюбавання, то адрываюся ад зямлі. 
Мае добрыя намеры, трансфармуюцца ў сурагат дапамогі людзям, калі яны мяне пра гэта не прасілі. Я нібы прымаю адказнасць за людзей, і прапушваю сваё бачанне жыцця, не даю чалавеку пражыць яго жыццё. Жыццё настолькі недасканалае як і маё асабістае, недасканалае але роднае! Сваё, не чужое! 

Можа гэта з дзяцінства? Я ўсё памятаю, што ў дзяцінстве хацеў дапамагчы дзядулю не ўжываць алкаголю, потым самому сабе, а потым іншым людзям. Успрымаў алкаголь як ворага, і любыя метады якія б спынялі яго ўжыванне як дабро. Зараз разумею, што ўсё не так проста. Што маё імкненне дапамагаць, павінна быць скіравана да мяне самога, і карысным яно можа быць выключна для мяне.  Іншы чалавек, ведае сваё жыццё і шукае свой шлях. Права жыць сваё жыццё каштоўнае! Няхай жывецца жыццё!

P.S. Я рады, калі атрымоўваецца, прыгожа і смачна гатаваць. 
Калі гатоўка ў радасць - то гэта пра любоў!

P.P.S. : Здаецца я папутаў тэрміны. На мяне ўплывае не самаацэнка, а як раз ацэнка ад іншых людзей. Я магу давяраць іншым людзям, калі яны мне кажуць ці транслююць, што я малайчына. Гэта і раскачвае хвалю неадэкватнага разумення самога сябе, па знешнему меркаванню. Калі я ўмацую самаацэнку, то як негатыўныя так і пазітыўныя знешнія меркаванні, будуць уплываць на мой стан значна менш.

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні пра кар'еру.

Тры катэгорыі людзей, якія не могуць прыняць рашэнні наконт свайго прафесійнага шляху. 

Вось здаецца агульная тэма: "Кім мне працаваць? Як змяніць сваю працу, каб быць добра заматываваным? Каб праца падабалася? Каб адчуваў, што гэта сапраўды маё? Як атрымоўваць больш грошаў?"

У нейкі момант, чалавек усведамляе, што ўжо больш за паўгады ўсё думае пра тое як прыняць рашэнне наконт працы, але ўсё ніяк не атрымоўваецца. 

Варыянт 1:
Так атрымалася, што чалавек жыве чужымі жаданнямі (добра яго разумею,  сам так жыў). Мінулы прафесійны выбар, быў зроблены пад уплывам аўтарытэтаў, трэндаў, перспектыў, ці проста так склалася. Чалавек нават можа быць паспяховым у гэтай справе. Але задавальнення ад працы не атрымоўвае. Разумее, што час марнуецца дарма. Хочацца нешта змяніць, а што не зразумела. 
Калі мы пачнём з ім працу, то можа высветліцца, што свае глыбінныя Жаданні чалавек зусім не ўсведамляе, не ведае, што яму сапраўды цікава, не ведае з якога боку да гэтага пытання падысці. 
У выбары працы ён можа кіравацца: грашыма і камфортнымі ўмовамі (прызнаннем, добрым калектывам і інш.). Але сам змест працы не будзе мець для яго вялікага значэння. Будзе адсутнічаць трансцэндэнтная састаўляючая. 
Каб прайсці шлях разумення сваіх глыбінных Жаданняў, чалавеку спачатку спатрэбіцца верыфіцыраваць усе існуючыя жаданні. Зразумець, што мае карані ў ім самім, а што проста нанасное ці навязаннае. Вычысціць гэтае поле, а на нейкі момант застацца ў пустэчы (стан жудасны), дзе няма на што абаперціся. У гэты момант, пачнуць паказвацца яго сапраўдныя Жаданні, азіраючыся па баках, ці ёсць для іх небяспека, ці ёсць для іх месца ў жыцці чалавека. 

Гэта даволі доўгая праца псіхатэрапеўта, не коўча. 
Таму тут вы не мой кліент, я магу толькі дапамагчы высветліць і праясніць саму сітуацыю, у якой вы апынуліся.

Варыянт 2:
Чалавек які аказаўся ў складаных фінансавых абставінах. Чалавек які нажаль паміж молатам і накавальняй. Згубіў працу, ці рэлацыраваў і бюджэт перастаў схадзіцца. Вось ён таксама азадачваецца пытаннямі, што і як рабіць. Куды пайсці? Дзе працаваць? Такія жорсткія жыццёвыя абставіны, якія патрабуюць хуткіх дзеянняў, не змогуць вытрымаць паглыбленне ў пошук глыбіннага Жадання, бо справядліва будзе сказаць іх думкі і жаданні накіраваны да выжывання. З такімі людзьмі, можа быць адна-дзве сесіі коўчынга, каб вызначыцца з шляхамі дасягнення хуткага выніку, абапіраючыся на магчымасці і рэсурсы.

Варыянт 3:
А вось тут самае цікавае. Людзі трэцяга тыпу разрываюцца паміж рознымі магчымасцямі, ім шмат што цікава і яны бачаць свае перспектывы ў розных напрамках сваёй дзейнасці. Выбар для іх цяжкі, бо трэба адмовіцца ад некаторых перспектыў, ад цікавых напрамкаў. Уся складанасць выбару ў тым, што трэба адмаўляць самому сабе ў магчымай рэалізацыі. Але стагнацыя гэтых працэсаў вядзе да большых страт, чым адказны выбар. Вось тут і падыдуць коўч-інструменты, дзе мы вызначым крытэрыі для прыняцця рашэнняў, зробім рэвізію сфер цікавага (тут важна вызначыць, што ваша глыбіннае, а што нанасное), убачым перашкоды і болі, у тым ліку як яны ўплываюць на вашу цікаўнасць. Усеагульнае праясненне сітуацыі, з распутваннем вузлоў і разуменнем, што адкуль ідзе. Напісаў і вельмі парадаваўся, ад таго, што магу вам дапамагчы ў гэтым працэсе!  Вы мой кліент!

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з прафесіяй

Дапамагу тым, хто хоча вызначыцца з кар’ерай ці прафесійным фокусам, але ўжо больш за тры месяцы знаходзіцца ў такім падвісшым стане. 
https://topmate.io/fmensk/827148

Мая прапанова:
За 5 коўчынг сесій, мы зможам праясніць вашу сітуацыю. Паглыбімся для лепшага разумення вашага прафесійнага Жадання, і таго, што стрымлівае вас ад прыняцця рашэння. З новым разуменнем сябе і сваіх патрэб, мы вернемся да вашага зыходнага запыту, дзе вы зможаце ўпэўнена адказаць сабе на пытанні, якія раней выклікалі ў вас дыскамфорт і супраціўленне. 

Чаму я змагу вам дапамагчы?
Я ведаю куды трэба пайсці і якія пытанні праясніць. Я сам прайшоў такі шлях, дапамог іншым людзям на гэтым шляху. 

100$ за 5 коуч-сесій па 60 хвілін

Забукаць сустрэчу тут: 
https://topmate.io/fmensk/827148

Калі не ведаеце, ці змагу я дапамагчы менавіта ў вашай сітуацыі, напішыце мне ў асабістыя паведамленні ў Telegram: @fmensk. Абмяркуем. 

P.S. На карцінках скарочанае апісанне кейсу з запытам вызначэння прафісійнага фокуса. Калі цікава, напішыце мне Telegram: @fmensk і я дашлю поўны PDF дакумент.

Ці ёсць аб'ектыўная рэальнасць у нематэрыяльным свеце?

Ці ёсць аб'ектыўная рэальнасць у нематэрыяльным свеце?
Дарэчы такая, у якой бы не было выключэнняў, і дакладна можна было сказаць - гэта сапраўды такі нематэрыяльны закон. Гэта датычыцца - псіхалогіі, сацыялогіі, рэлігіі і іншых такіх гуманітарных дысцыплін.
Што думаеце на гэты конт?

Сябр-Папа 

- - - - - - - 
Праз 30 год 
амаль у Раю
Алеж жыву яшчэ 
Жыву!

Як стары пень 
Буду сядзець
І проста 
У далячынь глядзець

Прыйдуць сяброўкі
Да мяне
Паведаміць 
Хто як жыве

Узгадаем добрыя часы
Калі сядзелі да начы
Як танчылі 
Аралі ў сласць...

Як потым трэба 
Было спаць,
Праз чысціць зубы
Твор чытаць

Мае дачушкі
Скрозь гады
Сябрамі сталі мне
глядзі!

Не буду больш
На іх бурчаць
Чамусьці шчыра
Павучаць

Бо шлях прайшлі
Не горш чым я
І можа больш у 
Іх быцця....

І слёзы там
І боль была
Каханне, радасць
І нуда

І вось
Я, кволы старычок
Чым падтрымаць 
Іх зараз б мог?

Праз усё жыццё
Адно дабро
У ахапку ўзяць
Мацней абняць

Суцешыць
Супакоіць іх
Хоць хтоб не правы
быў з іх

Сказаць, што моцна 
Так люблю
І што турботы 
Пацярплю

Бо як у люстэрке 
Паглядзі
У дачушках
Дзеянні маі

Свае б мне словы
не забыць
Каб сябрам-папай 
Вечна быць

Вершык пра Рэлакацыі

Смерць маленькую 
не раз мы пражываем
Колькі выпадкаў
бывае за жыццё

Размясціўшыся ў прасторы
Нібы ў раі 
Адчуваем хісткасць 
Стану свайго

Дзе зруйнуемся?
Што стане тым імгеннем?
Калі страціцца,
апошняе сваё?

Як пакуты,
Замяніць цярпеннем?
Як скрозь страты
Перайсці ў Жыццё?

Шлях кахання

Я ёй кажу: "Радная
Я чорны ўвесь унутры!
Як зможаш ты са мною
Жыццёвы шлях прайсці?"

Яна тады сказала:
"Бывае так, Кастусь! 
Цябе магу прымаць я
Хоць чорны як гусь"

На крылах да нябёсаў
Узляцеў я як страла
Тады душа сказала
Ты будзь мая жана

Кірунка не губля
Лікуя ад быцця
Што чорным, а не белым
Прыняты цалкам я

Вось гэта ёсць каханне
Калі сабою быць
Так добра, натуральна
Без тэатральных ліц

Для іншых я застаўся
Баюся, што гульцом
Што толькі белым свеціць
І на знаёмы тон

Што ж з вамі будзе людзі?
Калі б аскаліў я
Не добрую грымасу,
А цёмнага себя?

Тыя сэнсы, Што зусім не важны...

- - - - 

Дзе набрацца храбрасці скажы?
"Для чаго?", пачуецца ў адказ
Каб ад ценю смерці ўцячы
У пражыванне момантаў за раз

Каб натхніцца сэнсамі
Пакуль...
Не збялелі попелам яны

Не пабеглі
Не зышлі
Не згаслі

Тыя сэнсы, 
Што зусім не важны...

Атачым цяплом...

Жыццё ідзе
Жыццё плыве
І было б добра
Каб не ў сне

З цяплом і мірам 
Кожны ўздых
Ішоў да сна
І не заціх

Алеж разрыў 
Бывае жорсткі
Што думкі храснуць
Б'юцца колка

І холадам 
Пранзае ўсё
У мінулым 
Цёплае нутро

Сагрэем
Атачым цяплом
Сябе
І іншых...

Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці

Сябры, ёсць ідэя, правесці мерапрыемства з такой назвай "Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці".
Зараз трохі разбяромся, што да чаго.
- Пастарская дзейнасць? - Узаемаадносіны святара любой канфесіі з сваёй паствай. Размовы на духоўныя тэмы, споведзь, парады ў тых ці іншых жыццёвых сітуацыях.
- Коуч-пазіцыя? - Магчымасць весці гутарку з суразмоўцам, так каб раскрываць патэнцыял чалавека, дапамагчы чалавеку лепш зразумець сябе, сітуацыю і сваю глубінную матывацыю. 

Суб'ектыўнае бачанне праблемы:
- Сістэма: "Пытанне святару - адказ ад святара", не з'яўляецца эфектыўнай формай камунікацыі. 
Святар не можа ведаць чалавека так добра, як чалавек ведае сябе. Такі падыход, не дапамагае людзям у разуменні сябе, сітуацыі  і матываў сваіх дзеянняў. А таксама дазваляе пазбавіцца адказнасці за ўчынак, нібы пераклаўшы яе на святара, які даў тую ці іншую параду. 

У сітуацыі, калі святар з'яўляецца моцным аўтарытэтам для чалавека, Парада (указанне) як і што рабіць, могуць зруйнаваць жыццё чалавека, нанёсшы яму моцныя псіхалагічныя траўмы.

Зыходзячы з праблемы, прапаную Правесці мерапрыемства з наступным змесцівам:
- Запрасіць дасведчаных (у пастырстве і коўчінге) спікераў, для глубокага пагружэння ў тэму.
- Падзяліцца досведам альтэрнатыўных форм камунікацыі паміж Святарамі і Паствай. 
- Зрабіць адкрытую дыскусію, якая б абмалявала плюсы і мінусы новых падыходаў у пастарскай дзейнасці.
- Зрабіць дэманстрацыю кейсаў выкарыстоўвання Коўч-пазіцыі ў пастырскай дзейнасці.
- Стварыць адкрытую супольнасць, для падтрымкі і ўзаемадапамогі пастырам якія хочуць ці ўжо выкарыстоўваюць коўч-пазіцыю ў сваёй дзейнасці.

Хто гатовы далучыцца?

Прызвычаіліся хварэць

Сёння, на пытанне: "Як здароўе?", хацелася адказаць: "Прызвычаіліся хварэць". Гэта нават ператварылася ў нейкі лайфстайл. Паўсюль сморкі, кашлі і туман у галаве. Хочацца на вуліцу, калі не самому, то хоць дзяцей выперець, каб яны там набегаліся.

Дарэчы, сёння ўпершыню зблізу паназіраў на тое як адбываюцца бойкі паміж Ксюшай і Любай. Гэта аказалася цалкам спланаванае і сагласаванае мерапрыемства. Нават вырашылі, па якой там назе Ксюшэ нельга біць, бо яна баліць. І вось на канапе адзін адну штурхалі, таўклі, ціснулі. А я проста ляжаў на той жа канапе, і не хацеў спыняць гэты працэс. Бо што прапаную, як альтэрнатыву? У настолку пагуляць - зусім без рухаў, а ў іх столькі энергіі назапасілася. Карацей калі больш менш добра, то заўтра іх трэба будзе на вуліцу. 

Назіраю за сабой, што калі хварэю то неяк лёгка адпускаю планы, пагадненні і абавязкі. Імкнуся да аднаго, хутчэй бы стаць здаровым і пачувацца лепш. Алеж як пачуваюцца людзі, якія маюць сваю хваробу як фон? Напэўна, ужо моцна свае сілы на выздараўленне не кідаюць, больш імкнуцца пажыць, хоць і праз тыя ці іншыя немачы і дыскамфорт. У звычайна-здаровым жыцці, мне цяжка разумець як пакутуюць іншыя людзі. Алеж вось хоць трохі балееш і адчуваеш сябе дрэнна, то неяк адразу і думаеш пра іншых пакутуючых. Раней так узгадаваў бабулю. А зараз палітзняволеных. Госпадзі дай ім моцы выжыць у жаху, якім яны апынуліся!

На фотаздымку маміны шкарпэткі, добра грэюць мяне ў гэты час.

Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?

Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?

1. Перш за ўсё трэба навучыцца лазіць па сценах метадам распоркі, калі ў вузкіх праходах абапіраешся нагамі па розных баках. Такім чынам можна далезці амаль да самай вышыні трохметровай столі. Трэба выбраць лакацыю дзе знаходзячыся пад столей ты будзеш у максімальнай абароне, гэта напрыклад у туалеце. Калі дзверы адкрыюцца, і злодзей засуне галаву паглядзець, ці ёсць хто - то нікога не ўбачыць, а ты можаш скокнуць яму на галаву. Што рабіць потым, пакуль не вядома. Алеж гэта ўжо нейкі план.

2. Трэба навучыцца ўпэўнена трымаць у руцэ газавы пісталет, ён падобны да сапраўднага і гук такіж выдае, алеж напэўна не забівае. Трэніруйцеся кожны дзень, дастаючы яго і прымяраючы ў сваёй далоні. Вучыцеся казаць упэўненыя словы злодзеям, якія выламалі дзверы і глядзяць на вас наўпрост. А вы накіраваўшы на іх газавы пісталет, кажаце, што будзеце страляць. (Хм, добрым планам было б страляць яшчэ да таго, як яны выламаюць дзверы. Магчыма яны спужаліся б гуку. Добрая ідэя!)

3. Насупраць уваходных дзвярэй складзіце з падушак нібы сцяну падмурак, дастаньце з сейфа ружжо і патроны. Пакладзіце патроны каля сябе. Адзін патрон, на мядзведзя ўстаўце ў ружжо. Пакуль будзеце трэніравацца, ніколі! ніколі не здымайце ружжо з засцерагальніка (предохраніцеля). Вучыцеся казаць фразу, што будзеце страляць. Адточвайце ўпэўненасць у сваіх словах, і будзьце гатовыя стрэліць. 

Не вырашальны кейс.
- Вы бяжыце з школы дадому, заходзіце ў пад'езд. Калі бачыце, што хтосьці незнаёмы ідзе за вамі, хутчэй закрываеце дзверы за сабой і выклікаеце ліфт. Трэба паспець убегчы ў яго і націснуць на кнопку паверха, каб дзверы закрыліся. Алеж гэта яшчэ не ўсё. Потым бегам па калідору, да дзвярэй. Ключы засоўваеце ў ніжні замок, калі ключ не захрасае, то ўсё добра. Калі трохі захрасае і чутны дадатковыя гукі, то паніка можа ахінуць вас. Алеж працуем далей, адкрываем гэтую сраную дзьвер. Ніжні замок падаўся. Справа за малым, адкрываем верхні замок. Раз два, дзверы адкрытыя. Дастаём ключ. Праслізгваем з хуткасцю яшчаркі. Захлопваем дзверы. Шчоўкаем замком! Жывем далей!

Вось у снах чамусьці, менавіта на стадыі "Захлопваем дзверы - шчоўкаем замком", у маленькую шчыліну паміж дзвярыма прасоўвалася нейкая сраная рука і я прачынаўся ў поце...

Добрай ночы. Салодкіх сноў.