Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?

Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?

1. Перш за ўсё трэба навучыцца лазіць па сценах метадам распоркі, калі ў вузкіх праходах абапіраешся нагамі па розных баках. Такім чынам можна далезці амаль да самай вышыні трохметровай столі. Трэба выбраць лакацыю дзе знаходзячыся пад столей ты будзеш у максімальнай абароне, гэта напрыклад у туалеце. Калі дзверы адкрыюцца, і злодзей засуне галаву паглядзець, ці ёсць хто - то нікога не ўбачыць, а ты можаш скокнуць яму на галаву. Што рабіць потым, пакуль не вядома. Алеж гэта ўжо нейкі план.

2. Трэба навучыцца ўпэўнена трымаць у руцэ газавы пісталет, ён падобны да сапраўднага і гук такіж выдае, алеж напэўна не забівае. Трэніруйцеся кожны дзень, дастаючы яго і прымяраючы ў сваёй далоні. Вучыцеся казаць упэўненыя словы злодзеям, якія выламалі дзверы і глядзяць на вас наўпрост. А вы накіраваўшы на іх газавы пісталет, кажаце, што будзеце страляць. (Хм, добрым планам было б страляць яшчэ да таго, як яны выламаюць дзверы. Магчыма яны спужаліся б гуку. Добрая ідэя!)

3. Насупраць уваходных дзвярэй складзіце з падушак нібы сцяну падмурак, дастаньце з сейфа ружжо і патроны. Пакладзіце патроны каля сябе. Адзін патрон, на мядзведзя ўстаўце ў ружжо. Пакуль будзеце трэніравацца, ніколі! ніколі не здымайце ружжо з засцерагальніка (предохраніцеля). Вучыцеся казаць фразу, што будзеце страляць. Адточвайце ўпэўненасць у сваіх словах, і будзьце гатовыя стрэліць. 

Не вырашальны кейс.
- Вы бяжыце з школы дадому, заходзіце ў пад'езд. Калі бачыце, што хтосьці незнаёмы ідзе за вамі, хутчэй закрываеце дзверы за сабой і выклікаеце ліфт. Трэба паспець убегчы ў яго і націснуць на кнопку паверха, каб дзверы закрыліся. Алеж гэта яшчэ не ўсё. Потым бегам па калідору, да дзвярэй. Ключы засоўваеце ў ніжні замок, калі ключ не захрасае, то ўсё добра. Калі трохі захрасае і чутны дадатковыя гукі, то паніка можа ахінуць вас. Алеж працуем далей, адкрываем гэтую сраную дзьвер. Ніжні замок падаўся. Справа за малым, адкрываем верхні замок. Раз два, дзверы адкрытыя. Дастаём ключ. Праслізгваем з хуткасцю яшчаркі. Захлопваем дзверы. Шчоўкаем замком! Жывем далей!

Вось у снах чамусьці, менавіта на стадыі "Захлопваем дзверы - шчоўкаем замком", у маленькую шчыліну паміж дзвярыма прасоўвалася нейкая сраная рука і я прачынаўся ў поце...

Добрай ночы. Салодкіх сноў.