Самаацэнка

Самаацэнка добрая рэч, дапамагае жыць, дзейнічаць, рушыць наперад.
Я сам бачыў, як падняцце самаацэнка акрыляла людзей і давала ім моцы рэалізаваць сябе.

Але менавіта я, у сваім звычайным стане знаходжуся (як мне падаецца) на другім канцы гэтай шкалы, там дзе нармальная самаацэнка павінна была б ужо называцца высокай. І калі я да свайго гэтага светаўспрымання дакідваю паліва ў топку самалюбавання, то адрываюся ад зямлі. 
Мае добрыя намеры, трансфармуюцца ў сурагат дапамогі людзям, калі яны мяне пра гэта не прасілі. Я нібы прымаю адказнасць за людзей, і прапушваю сваё бачанне жыцця, не даю чалавеку пражыць яго жыццё. Жыццё настолькі недасканалае як і маё асабістае, недасканалае але роднае! Сваё, не чужое! 

Можа гэта з дзяцінства? Я ўсё памятаю, што ў дзяцінстве хацеў дапамагчы дзядулю не ўжываць алкаголю, потым самому сабе, а потым іншым людзям. Успрымаў алкаголь як ворага, і любыя метады якія б спынялі яго ўжыванне як дабро. Зараз разумею, што ўсё не так проста. Што маё імкненне дапамагаць, павінна быць скіравана да мяне самога, і карысным яно можа быць выключна для мяне.  Іншы чалавек, ведае сваё жыццё і шукае свой шлях. Права жыць сваё жыццё каштоўнае! Няхай жывецца жыццё!

P.S. Я рады, калі атрымоўваецца, прыгожа і смачна гатаваць. 
Калі гатоўка ў радасць - то гэта пра любоў!

P.P.S. : Здаецца я папутаў тэрміны. На мяне ўплывае не самаацэнка, а як раз ацэнка ад іншых людзей. Я магу давяраць іншым людзям, калі яны мне кажуць ці транслююць, што я малайчына. Гэта і раскачвае хвалю неадэкватнага разумення самога сябе, па знешнему меркаванню. Калі я ўмацую самаацэнку, то як негатыўныя так і пазітыўныя знешнія меркаванні, будуць уплываць на мой стан значна менш.