Іісус гэта Бог, ці Бог гэта Іісус?

Іісус гэта Бог, ці Бог гэта Іісус?

Нейкі час таму, гэтыя словы перагарнулі маё рэлігійнае ўспрыманне. 
А сёння я зноў іх пачуў, і зноў адчуў у сабе колкае вострае пачуццё. 
Хачу падзяліцца.

Маё звычайнае ўспрыманне (у мінулым):
"Іісус Хрыстос - гэта Бог!"
Калі задумацца, то гэтыя словы нічога не кажуць мне пра Бога. 
Які Бог быў у мяне ў галаве, такім і застаўся. 
Ну трошачкі праявіўся праз Іісуса Хрыста, настолькі наколькі гэта маглі ўспрыняць і перадаць апосталы.
І Іісус Хрыстос становіцца нібы такім сімулянтам, які на самой справе Бог (такі як у мяне ў галаве), а на паказ для ўсіх нейкі іншы (алеж гэта Ён спецыяльна не праяўляецца).
Можа я трохі пошла ўсё гэта апісаў, алеж неяк так адчуваю.

А вось заглянём з іншага боку.
"Бог - гэта Іісус Хрыстос!"
Так, маё ўяўленне Бога рэзка звужаецца да Іісуса Хрыста. 
Іісуса які не заўсёды можа дапамагчы, Які раздражняе людзей, Які не можа быць добра паразуметы вучнямі, да і бездапаможна загінае. Вельмі такі чалавечны. Розны і непрадказальны. Не падпарадкоўваецца правілам і чаканням людзей. 
І вось калі пакінуць усе гэтыя словы пра другое прышэсце дзе Ён явіцца ўжо ў моцы, такім як я ўяўляў бы Бога і без прыхода Іісуса (невядома ўвогуле тады навошта прыходзіў, калі нічога не памянялася). То тады можна ўявіць, што і зараз Бог гэта Іісус. Не бачны яўна, алеж з намі. І таксама ў немачы прыбывае. І таксама не можа выправіць душы ўсіх людзей, не можа спыніць усе пакуты на свеце, алеж з намі. І любіць нас.

Успрымайце гэта як проста разважанне. Не магу сказаць, што я ў чымсьці ўпэўнены, ці тым больш маю нейкія веды.