ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Маніпуляцыя Шчырасцю

"Всем привет, вот я и набралась храбрости написать!
Скорее нет, жизнь так прижала, что пришлось выбраться из ракушки.
Да и текст этот пишу не я, а какой-то мужик, друг моего мужа.
И все потому, что я не пишу тексты, а делаю суперские ... "

Я адчуваў вялікую ўзрушанасць, калі я так раскрываў сам сябе (як небачнага аўтара аб'явы) і тых хто такую аб'яву запосціў бы. 
Пісаць ад імя дзяўчыны, а потым у самім тэксце прызнаць, што той хто піша гэта мужык, і працягнуць пісаць ад імя дзяўчыны. 
Няпраўда ў тэксце раскрыта шчырасцю (гіпер-шчырасцю), і працягваецца няпраўдай. 
Гэта ўсё паўстае ў маей галаве, нейкім сумбурам з змяшанымі пачуццямі.

Вось такое ў мяне часта адбываецца. Раней было яшчэ больш.

Гіпер-Шчырасць, яна такая, толькі фармальна шчырасць. Яна пераследуе нешта большае, нешта іншае. Бо гіпер-шчырасць яна не самадастатковая.
Мне здаецца гэта эмацыйны-маніпуляцыйны момант, калі мы кажучы шчыра і вельмі шчыра пераследуем нейкія неагучаныя (а яшчэ лепш у лоб агучаныя рэчы). З гэтага атрымоўваецца нейкае такое варева, якое пераносіць нас у эмацыйную сферу. 

Той хто чытае ці чуе звяртае на гэта ўвагу, ён не абаронены перад такімі крокамі, таму што пачынае добра адчуваць той стан, які магчыма адчувае чалавек які пісаў той тэкст, ці кажа тыя ці іншыя рэчы. Ён разумее, што адчуваў бы ён, калі б пісаў ці казаў такое.
І гэта яго ўзрушвае, ён нібы сведка чагосці даволі некамфортнага, чагосьці вартага ўвагі.

І вось я хацеў напісаць, што аўтар ўсяго гэтага не адчувае.
Алеж сваечасова спыніўся і адчуў. 
Адчувае, яшчэ як. Гэтае спалучэнне пачуццяў натхняе і дадае энергіі.

Увогуле гіпер-шчырасць, робіла мяне моцным, калі я баяўся быць выкрытым за няпраўду. Ці калі было штосьці, што магло быць раскрыта ўва мне, і што было б вельмі і вельмі балючым. Я імкнуся агучыць гэта праз гіпер-шчырасць і пераставаць баяцца.

Чалавек які не абараняецца і не бяжыць ад страху можа гіпер-шчырасць не выкарыстоўваць. І было б добра жыць, без гэтага надрыва гіпер-шчырасці. 
Мне здаецца, я на шляху да гэтага. 

Дыктатар унутры мяне

4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць.
Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй?
Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае.
Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю.
Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню.

Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем.
Напісаў, стала лягчэй.
Можна выбрацца на начны шпацыр.

P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць.
- Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак.
Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку.
А зараз дакладна на шпацыр.
 

Подых Беларусшчыны

Сёння сустрэў незвычайнага для замежжа беларуса. Такога які будучы не эмігрантам, і не вандраўніком, аказаўся за мяжой. Кіроўца аўтобуса.

Я запытаў пра пароль да вайфая.
А ён так развёў рукамі і сказаў: Няма ніякога пароля.
А потым удакладніў, што і вайфая няма. Алеж калі штосьці вельмі ўж будзе крытычнае, то яны дапамогуць.

Адучалася ў ім цеплыня і адмежаванасць ад палітычных пытанняў. Ён напэўна мае нейкае сваё меркаванне. Алеж жыве, дыхае, ездзіць з аднаго ў другі край. Дапамагае людзям. Ну такі, звычайны, самабытны, цёплы, цудоўны.
І я засумаваў па такім атачэнні. Амаль забыўся, як яно. 
А вось сёння адчуў подых Беларусшчыны. Хачу не згубіць гэту частку Беларусі. Хачу захаваць у сваім сэрцы.

90 на дваіх

Я помню добра гэты дзень.
Сказала мама з душа:
Прыйшоў мамент!
Я хваляваўся дужа.

І папа вызваў ёй таксі.
Сабралі сумку хутка.
Усе было вельмі ў тарапях.
І мама знікла ў дзвярах.

А потым помню балявалі.
Сябры ўсё папы прыязджалі.
Сядзелі ў залі, весялілісь.
І ў шахматы са мной сразілісь.

Дакладна помню момант той
Што пасярод вяселля.
Мне класцісь спаць
Пара была.

У маленькім ложку
У спальні.
Вісела радыё
Начнік з уцёнкам

Мы з папаю туды пайшлі.
Я засынаў,
А ён стаяў,
І нешта цёплае казаў.

Я ўсёй істотай адчуваў,
Яго любоў,
І момант той,
Запомніў я.

А потым помню ў цемнаце,
Стаялі пад акенцамі,
Махалі маме хоць её
Амаль і невідаць было.

Дом потым сонцам асвяціўся
І Ваня ў доме аб’явіўся.
І я сяджу і гавару….
Сям’і гісторыю сваю.

Як складана чуць мне пра каханне...

Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца.
Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае.
Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы.
Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне. 
Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца.
Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка. 
І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна. 

І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць! 

Скажу Жыццю - Да!
Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць! 

Szczytno

Што робіць мяне моцнай? (Верш ад Дашы)

Не грошы, што зарабляю
Не дасягненні і выступлення
Не падарожжы
Не развіццё
Не праца
Не код
Не скілы
Не рэчы
І не дыпломы на сцяне

А робіць мяне моцнай тое,
Што я кахаю цябе.


Дзякуй любая мая, што натхняеш любоўю - любоў.

Мне так добра з табой дарагая...

Мне так добра з табой дарагая
Я не марыў аб шчасці такім
Каб прачнуўшыся раніцай самай
Акрылённым быць нават без крыл

Без умоўнасцей, правіл і мненняў
Без напругі, тугі і выцця
Адчуваю з табою імгненні
Самабытнага шчасця-быцця

Разглядаем з табой усё навокал
Пагружаемся ў цемру... і зноў
Аднаўляюцца тайны сумлення
І любоўю натхняем любоў.

Усё завершыцца ў гэтым сусвеце
Шмат што зменіцца, верыш, удваіх
Акрылённыя нашым каханнем,
Пагуляем у сусветах другіх


____
Учора натхніўся снежным лесам, а сёння на прагулцы напісаў верш для Дашы.

Мы існуем!

Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць. 
Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы існуем!

Першы госць у маім Царстве

Учора ўвечары, Люба сабрала Ксюшын заплечнік з поўнай упэўненасцю, што заўтра пойдзе ў школу. Прачнулася амаль першая, запатрабавала апранацца, напяліла заплечнік і пайшла з Ксюшай сядаць у машыну, прыехала ў школу павіталася з дырэктаркай. І пайшла назад у машыну. Зноў не прынялі. Алеж абяцалі хутка ўзяць.
А потым я вытаргаваў у Любы прагулку у туманным лесе за йогурт.
А потым яшчэ вытаргаваў залезці ў сматравы домік.

Яна была першай, хто прыйшла і паднялася ў месца якое мне так дорага.
Абдымаю цябе любімая дачушка, дзякуй та за давер і лагодны характар.

Старыя дарогі - новыя ногі

Шмат маіх здымкаў з велатрапы якая стала адкрыццём мінулага года. Алеж я нічога не пісал пра яе. Яна пачынаецца на ўскраіне Шчытна, і доўжыцца 35 км у адзін бок, праз лясы палі і азёры, міма дарог і населеных пунктаў. Гэта чыгунка ў мінулым. І трапа та неафіцыйна пачынаецца ад цяперашняй чыгункі. Недзе ў 7 км ад пачатку трапы, ёсць заброшаная станцыя Ochodno. 
У сёняшні паход я вырашыў яе пафатаграфаваць. 


Начны Шчытна

Раней бывае прачнёшся сярод ночы, думки раяцца, бачна цяжка будзе заснуць. І ідзеш за комп працаваць. Папрацуеш, стомішся, вяртаешся ў ложак…

Зараз не так, зараз ноччу цікава гуляць, асабліва калі снега наваліла і праз вакно здаецца нібы ўжо дзень, бо ўсё вельмі светла.

Вось і сёння ў начы, напярэдадні Раства Хрыстова, гуляю разам з ачышчальнай тэхнікай, і з новага ракурсу адкрываю маленькі гарадок.

Віншую вас з Раством Іісуса Хрыста! 

 

Праз буралом да Сонейка

Я ўжо даўна не гуляў. Засядзеўся. Дух заплесневеў ад штодзённасці. І вось зноў Сонейка з Туманам прабудзілі мяне да жыцця. Гэта было некалькі тыдняў таму. У дзень перад Раством якое 25 снежня. Машына ўся абледзенела, таму я не змог паехаць да стартавай кропкі маёй трапы. Пашпацыраваў наўпрост да яе. У нейкі момант я ўжо не хацеў ісці да сваёй трапы, а проста хацеў ісці да сонейка. І пайшоў, новымі шляхамі, адкрываючы новыя краявіды. Бог падарыў мне зноў убачыць цудоўнае ззянне прыгажосці. Моцныя промні святла праходзілі скрозь цела і сагравалі сэрца. Даючы яму надзею і радасць. Я быў узрушаны. І з удзячнасцю ўзгадваю гэтую падзею зараз. 

Парада: Нават калі ідзеце за сонейкам, не загрязніце ў багне. Можна ўключыць розум і трохі абагнуць небяспеку і бруд.

Зварот да дысцыпліны ў 1 дзень года

Што для любві хачу зрабіць?
Каб мне не ўкланяцца
Па старанах, што ў глыбіні,
не маюць сэнса быць.

Што не натхняюць, не жывяць
А толькі прывабна гудзяць.
Як звон манет у далечыні,
Як лахатрон у маёй душы.

То грэх завецца, калі я 
Пагнаўшыся за іншым
Здраждаю уласнае душы
У жаданні жыцця вечным.


Быў сёння такі паход у лес, дзе я сустрэўся сам з сабой.

Мая любая сёння хварэе

Мая любая сёння хварэе
Боль прыйшоў, ну а страху няма.
Бо як учора, і ходзіць, і п’е яна,
хоць і моцна баліць ёй спіна

Бо не хочацца думаць пра страшнае
Бо не хочацца то дапускаць…
Што прачнуўшыся раніцай заўтрашняй
Не змагу я яе цалаваць

Усё міне з захапленняў і радасцяў
Зусім іншае будзе жыццё
І пакутаваць буду няшчасна я,
Ад таго, што раней не было.

Мая любая сёння хварэе,
Боль прыйшоў і з’явіўся той страх.
Пабягу, абдыму і пажалімся.
Пацалуемся з радасцю, вах!

- - - - 

Праз пару дзён, Даша паправілася. Усё добра!

K.S.Petrashka / Szczytno / 10 Nov 2022

Кіеў на пачатку 2022 года

Адразу пасля Раства, нам выдалася паехаць у Кіеў па справах.
Вялікім задавальненнем было фатаграфаваць начны Кіеў.
Шмат змянілася за гэты год, алеж святло вернецца туды дзе яно было.