Пра боль чалавечую

Гэты крык душы, не пра мяне. Алеж пра боль чалавечую, з якою і мне па скоснай атрымалася сустрэцца.

Не адпавядаючы высокім ідэалам і патрабаванням пастаўленным перад намі, мы такі імкнемся прынесці ў ахвяру нашу чалавечнасць, мягкасць, дабразычлівасць... Усё дзеля чаго? Дзеля тых, хто перад намі гэтыя ідэалы і патрабаванні выставіў. Нам хочацца такі пракрычаць ім у вуха. Я змог! Паглядзіце! Вы гэтага чакалі ад мяне? Вы гэтым мяне прыціскалі з дня ў дзень, кажучы, што я нічога не варты? Я вышкаліў сябе, забіў  у сабе ўсё жывое, стаў амаль як робат. Усё дзеля вас. Усё дзеля гэтага моманта - прыняцця. Дзеля права быць, якім вы вырашылі маніпуляваць, дзеля сваіх мараў і амбіцый. Дзеля сваёй справядлівасці, і свайго светапогляду. Усё дзеля вас!!! Як жа я вас не цярплю, алеж як мне патрэбна ад вас адабрэнне. Як жа патрэбна мне ад вас гэтае простае зацвярджэнне таго, што я варты жыцця. ААааааа..... 

Вось прыйшоў Іісус, і як шмат людзей чакалі ад яго, што ён зараз жа ўсталюе Царства Ізраіля. І сустракалі, і падштурхоўвалі да гэтага свайго чакання. І максімальна не прынялі, калі Ён іх расчараваў. Алеж Ён не імкнуўся атрымаць ад іх адабрэнне, не імкнуўся перад імі апраўдацца. Ён абапіраўся на Сябе і на Айца. Яго прыклад варты і для нас. 

Трэба разарваць ланцугі, якія цягнуць нас пазбавіцца чалавечнасці, дзеля чаканняў і патрабаванняў іншых. Дзеля прыняцця і адабрэння.