ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Недарэчна падманула іх надзея

"Недарэчна падманула іх надзея." - словы якія выляцелі з Ксюшынай аўдыёказкі.
Нават кантэкст не пачуў, алеж гэтыя словы ўдарылі ў самае сэрца.
Не тое, што іх. А нас усіх недарэчна падманула надзея. Тая "надзея" якая з маленькай літары, адно што і мае, так толькі падманваць. Бо сама яна зрэдку трапляе ў глыбіню. "надзея" гэтая чаго толькі не намалюе, і ўсё такое прызямленнае, такое слабенькае. "Грошай там", "Здароўя", "Шчасця", "Замуж выйсці", "Дзяцей нарадзіць", "Экзамены здаць", "Працу добрую знайсці" .... тое сее атрымоўваем, а ў адказ цішыня.
Недарэчна падманваюць нас маленькія надзеі.

А вялікую Надзею, накіраваную ў саму сутнасць, нават і сфармуляваць складана. Так і застаецца не выказанай і ня ўспрынятай. Бо і не ўмясціцца гэтая Надзея ў словы.

Ксюшыны пачуцці, калі Любе прыйшла новая сукенка.

Ксю: Я адчуваю сябе вельмі, немагу вытрамаць таго, што ў Любы цяпер сукенка. Мне вельмі сумна, што ў Любы новая сукенка. Таму што ў Любы такая прыгожая сукенка. Таму што мне не прыслалі. У мяне няма такой прыгожай сукенкі няма. Адчуваю, што мне вельмі дрэнна. Таму што ў мяне няма сукенкі ці іншай адзенні такой прыгожай як у Любы. Мне крыўдна, што ў Любы гэта ёсць а ў мяне няма.

Па: Ты думала, чаму табе крыўдна?

Ксю: Я сама не ведаю, алеж пачуцці так даюцца, што зусім нельга адказаць як на гэты пачуцці, ці што яны значаць? Ці навошта яны так працуюць? Ніколі не ведаеш, у жыцці заўсёды загадкі.

Па: Было б цікава разгадаць гэтую загадку?

Ксю: Думаю так.

Па: Гэта як дэтэктыў?

Ксю: Так алеж значна цяжэй. Ніколі яе не разгадаеш.

Па: А калі мы паспрабуем, яе разгадаць з табой?

Ксю: Я не ведаю што атрымаецца калі разгадаем.

Па: Можам купіць торт, калі разгадаем!

Ксю: У чэсць чаго?

Па: Што мы вялікія дэтэктывы.

Ксю: Я думаю яны зрабілі так (маюцца на ўвазе чалавечкі ў Ксюшынай галаве фільм "Галаваломка"), каб мне было вельмі так сумна, так крыўдна што ў яе ёсць сукенка.

Па: Навошта так хацелі зрабіць? Якая ад гэтага карысць?

Ксю: Калі гэта хтосьці з іх крыўда ці сум, яны не разумеюць карысць, яны думаюць толькі што ім сумна зза гэтага.

Я разгадала, загадку, што гэта зусім не карысна мне. Проста яны сумна крыўдныя, і працуюць па чарзе.

Яму хацелася пасумаваць. Ён любіць сумаваць, таму вырашыў пасумаваць.

Па: А як там радасць пажывае?

Ксю: Бываюць такія часы калі і радасць сумная. Калі было агідна і страшна. І радасць на гэта магла зпрацаваць. Ну што, мы адгадалі?

Па: Не ведаю, алеж я думаю, што чалавечкаў няма ў нашай галаве.

Ксю: ООО, як так! Алеж мусіць быць штосьці, што павінна кіраваць намі! Мы не можам кіраваць самі сабой! Калі б іх не было, як бы мы маглі выказваць сум, ці што мы радасныя, злыя, ці агіду?

Па: Ну я лічу, што мы гэта і ёсць, што гэта сапраўды мы ўсё адчуваем. Што б ты магла яшчэ адчуваць у гэтай сітуацыі?

Ксю: Я хацела, каб я была радасная. Каб радасць прыйшла, алеж замест радасці прыйшоў сум. Я не змагла яго ўбраць.

Па: Чаму ты лічыш, што павінна была прыйсці радасць?

Ксю: Люба, мая сястра, я яе люблю, хачу за яе радавацца, алеж не магу.

…. вырашылі працягнуць іншым днём, пакуль разгадку не разгадалі …

Любоў і прыняцце

Хаціце замалёвак пранізаных любоўю і прыняццем? - Лавіце!

Мець права быць сабой, комплексным, розным, не заўсёды простым і радасным.
Праз гэта мы вучымся больш любіць, больш прымаць.

P.S. Даша кажа, што я зноў пачаў пісаць мол які я маладзец. Бярыце ў разлік.

Поспехаў у рэлакацыі

Сябры, хто зараз у рэлакацыі.
Стомленасць, неабароненасць, адарванасць.
Калі бывае хвілінка, мы рэфлексуем над сітуацыяй, над самімі сабой. Пасля гэтага бывае яшчэ цяжэй. Бывае яшчэ бальней. Алеж не ўсё так проста. Цяжкасць, пустэча, стомленасць, адсутнасць рэсурсаў для дзеянняў - усё гэта пра сэнс. Ён адкрываецца нажаль праз такі цяжкі стан, праз такую згубленнасць. Зараз я спрабую не губляць такія станы ў пустую, не пакутываць ад іх бессэнсоўна.

Што можна рабіць.

1. Па першае, можна пісаць. Пісаць гэта не хадзіць па колу адных і тыхжа неглыбокіх думак у галаве. Пісаць - гэта паглыбляцца. Паглыбляясь мы разумеем пра што гэта ў нас. Паглыбляясь мы прымаем сябе такіх якія мы сапрыўды ёсць. Пісаць гэта творчасць - а нашы складаныя станы, гэта рэсурс для гэтай творчасці.

2. Па другое, можна здымаць з сябе адказнасць за штосьці, за што вы сапраўды не адказныя. Тое што неяк само сабой на вас звалілася, мабыць вельмі даўно. І не мае ад гэтага карысці ні вам нікому іншаму, да і рабіць гэта не хочацца. Алеж без рэфлексіі, без крытычнага позірка на розныя аспекты свайго жыцця, немагчыма прапалоць поле свайго жыцця. Прапалваючы сваё жыццё ад усякаго рознага - з'яўляецца час для адпачынку, з'яўляецца час для сапраўды важных рэчаў.

Поспехаў у рэлакацыі. Будзем разам.

Чалавек які хоча спаць

Павлова другой ночы. Рэзкая ўспышка свету застаўляе мяне прачнуцца і хутка зарыентавацца ў прасторы. А... ўсё добра. Гэта дзеці. Як і дамаўляліся, каб пабудзілі мяне, калі захацяць спаць. Яны сёння праспалі ў машыне і раніцу і вечар. Таму ноччу яны гралі ў лега пакуль мы спалі. Пабудзіўшы мяне, Ксюша запытала пра чытанне кніг. А Люба вырубілась у той момант, калі галава дакранулся да падушкі. Мяне качае, вочы яшчэ не зусім разліпаюцца. Пішу гэты тэкст, і чакаю пакуль Ксюша засне.

Прывітанне гэтаму міру, ад самастойных-сумленных дзяцей. Я заўсёды верыў, што чалавек хоча спаць, і засне калі яму будзе трэба. Заўтра Дашы распавяду.

Разам да таямніц

Бездарожжа. Ручнік. Скрып драўлянага памоста. Ключ у іржавым замке. Жудасны грукат ланцугамі. Вёсла вызвалены. Мяне папярэдзілі, што калі мясцовыя будуць выклікаць міліцыю, сказаць што ўсё добра, што ёсць дамоўленасць. Алеж мне здаецца, што мы з Дашай крадзем лодку пасярод ночы. Вось мы цалкам разматалі ланцугі. Пакуль залазілі, адчулі, што няма ніякіх гарантый таго, што лодка не перавернецца. Ліхтарык з тэлефона штосьці свеціць канешне, алеж больш б'е ў вочы. Вырашылі далёка не адплываць. І так мурашкі па скуры. Грукат вёслаў па вадзе. Нейкія булькі. Час ад часу выпрыгвае рыба. А ў бліжэйшых лясах брэшуць сабакі. Па плану, павінна было быць рамантычна. Зоркі на небе без засветкі. Зоркі прыгожыя. Яшчэ свечку знайшлі, запалілі. Другая не паддалася. Тэрсам з гарбатай. Маленькія кубачкі. Смачныя цукеркі. Алеж праз усё гэта, наша неабароненасць. Нашы страхі адкрытыя адзін перад другім, вось дзе прыгажосць. Мы сядзелі і дзялілся пра тое, як і што нам старшна. Гэта супакойвала. Час ад часу, я так пагружаўся ў размову. Што фон, на якім я бачыў Дашу (паверхня возера, цень ад чорнага лесу, чорны лес, нейкія там сям ліхтарыкі, зоркі) быў падобен да застаўкі ў Зуме ці Гугл міце. Такі, нейкі не рэальны фон. Яшчэ той задачкай было знайсці прыстань. Бо нас паспела аднесці незаўважлівай плынью. Камышы труць аб вёслы. Лодка трэцца аб лодкі. Усе гэтыя гукі, як чалавечы шэпт. Мы так і падумалі адразу, што нейкія людзі паблізу. Алеж гэта толькі начныя гукі. Вось такая маленькая вандроўка да таймніц нашай душы.

Я вельмі шмат чаго баюся. Алеж я бы хацеў пражыць жыццё насуперак страху, з глыбінёй, сэнсам і сапраўдным каханнем. Сапраўднае каханне перамагае страх.

Дзякуй мая любімая, што згадзілася на такую аванцюру.

 

Дачакаўся дылемы!

Ведаеце, я хоць і спрабаваў некалькі разоў пачынаць навуковую кар’еру, алеж трэба зацвердзіць: “Навуковы шлях і навуковы падыход мне вельмі не блізкі”. Неяк я сакрушаюся перад глыбінёй даследванняў, лагічных звязак і высноў. Разабрацца ў чымсьці абапіраючыся на факты, дыялектыку і ўсё такое іншае здаецца мне марнаваннем майго жыцця (бо колькі ж часу трэба на ўсё гэта патраціць).

Алеж пры гэтым пытанні пошука ісціны стаяць у мяне. Звычайна я давяраўся каму небудзь моцна разумнаму. І ўсё ішло як па маслу. Мне нават здаецца, што ўся мая істота падыгравала гэтаму аўтарытэту, каб у будуючымся светапоглядзе не было трэшчыны. Давяраюся я часова, перыядычны шукаю, ці няма чаго-небудзь больш адпаведнага майму непрагаворанаму бачанню.  І так яно перацякае з адно ў другое, без моцных канфліктаў.

Амаль увесь час я жыву без дылем, нават калі яны і здараюцца, то я прымаю хуткае рашэнне за адзін з варыянтаў. І працягваю жыццё, не завісаючы на гэтым.

Да сёняшняга дня ўсё ішло больш менш лагічна і па накатанаму. А вось сёння ўзнік канфлікт, пайшла трэшчына. Перада мной стаяць моцныя экзістэнцыяльна-псіхалагічна-рэлігійныя пытанні. Я не гатовы сліць ісціну. Трэба больш дасканала разбірацца, выбіраць, паглыбляцца ў вузкія нішы (а для гэтага трэба выбіраць менавіта ў якія). Пры гэтым разумею, што не ў моцы разабрацца з усім пластом аргументаў.

Застаецца вывучаць матэрыял, прыслухоўвацца да сябе і няспынна ўзываць да Бога. "Госпадзі накіруй мяне да праўды Тваёй!"

Чаму світанак прыгожы?

Жара не выносная.

Толькі ноччу больш-менш адпускае.
Прачнуўся а пятай, праверыў дзяцей. Вырашыў пайсці даспаць у гамак, пакуль так добра дыхаецца. Укутаўся ў нейкую коўдру і выйшаў. З крыльца ўбачыў край палыхаючага світанка. З гэтага моманта я ўжо сам сабе не належу. Пандетермінізм. Апрануўся па хуткаму, а гэта заўсёды цяжка калі ў пакоі з шафай спіць Даша, а шкарпэткі не знаходзяцца.

Бягу ў лапцях. Да абзорнай кропкі ў лесе каля трох км.
Усё хвалююся, што зараз чырвань прападзе і я не паспею яе застаць цалкам.
Адкуль гэта ў мяне? Чаму я вырашыў, што гэта прыгожа?
Адматваючы год за годам, узгадваю свае ўражанні.

Калі мы з Дашай ездзілі на мора, то вельмі часта іх сустракалі, апошнія гады радзей. А так было правілам у прыцемках зрабіць сняданак і ехаць, перець на лежакі, чакаць калі сонейка ўстане. І заўсёды спяшаліся, бо бо заўсёды трохі спазняліся.

А датуль, шмат гадоў раней. Ездзілі з бацькамі ў грыбы. Як усё гэтае ранняе прасыпанне, сумесны збор, выезд у бязлюднае мейсца. І ўсё пранізана цішынёй і свежасцю. Аднойчы вырашылі мяне не браць, бо салодка спаў. Дагэтуль не магу забыць, гэты сумны выпадак.

А яшчэ, яшчэ раней. У летку, з бабуляй, ночыў у прабабулі ў хаце. І вось мяне пабудзілі. Мы выйшлі на ганак. Рабілі штосьці накшталт раняшняй гімнастыкі. І глядзелі на узыходзячае сонейка. Мне казалі, што гэта вельмі карысна, алеж можна толькі ранняй раніцай (пра картызол тады не ведалі).

Можа быць, калі я нарадзіўся, мяне як маленькага караля ільва вынеслі на рассвеце сустракаць жыццё?

Хто ведае, калі пачалася гісторыя гэтага кахання, і якія струны маёй душы кранае ранешняе сонейка…

Тайная частка чароўнай казкі

"Та, дзеля якой ішоў на крыж, нясе мяне на сваіх руках."

Дзякуй любімая.
Вырашальна ў маім жыцці была сустрэча з табой. Тая частка чароўнай казкі, якая звычайна пачынаецца з канца і ніколі не агучваецца, дакранулася мяне. Я жыву ў ёй. У казцы з табой. Дзе кожны непрадказальны. Дзе выклікі перамяжоўваюцца з узнагародамі, адзінота з еднасцю, радасць з сумам, напружанасць з расслабленнасцю. Адчуваецца вялікая патрэба ў табе, і як мне здаецца ў цябе ва мне таксама.

Да будзем танчыць, танец нашага жыцця, і смерць не разлучыць нас.

Стаць сваім

Бывала такое. У супольнасці нейкай, павядзеш сябе странна, не адэкватна. Адчуваеш ужо, што не ўпісваешся. Не прызнаюць цябе за свайго. І тут мозг шукае шляхі, каб даказаць, што я свой. Лепшы з сваіх. І не тое каб слова ці дзеянне для гэтага зрабіць. Усё жыццё сваё хочацца на гэта пакласці. Алеж ці гэтае жаданне з вялікай літары? Не, не разу. Гэта ўсё праз крыўду і не прыняцце самога сябе. Чалавек які забываецца сваё глубіннае Жаданне матляхаецца ў розныя бакі, пакутуючы ад псеўдажадвнняў.

Ну хоць зараз гэта можна неяк зразумець і адпусціць.

Чарговыя прыгоды з дзецьмі

Мы прападалі
Па марах блукалі
У пясках ляжалі
Скурай абгаралі

Глядзелі зоркі
Трошачкі спявалі
Зашмат нажралі
І танцавалі

З дзяцьмі паблізу
З Дашаю далёка
Цягнулісь вечна
Тры дні яе палёта

Памаўчым пад зоркамі

Чаму я сёння не хачу пісаць? Застаўляю сябе. Нават няёмка. Што здарылася? 
Хочацца чагосьці вельмі важнага і глубокага, магчыма новага і ўражваючага. 
Хочацца штосьці адчуць? Хочацца адчуць, што дакрануўся да благадаці. Ці хутчэй, што благадаць дакранулася да цябе. Хочацца адчуць благадаць.
Алеж не вызавеш яе, не загоніш, недапамогуць у гэтай справе не практыкі, не методыкі, не маніпуляцыі. Усе гэтыя методыкі могуць толькі рыхтаваць глебу для прыхода Благадаці, для прыхода Духа. І напрамую яны не могуць узрасціць у чалавеке любоў, радасць, мір і далей па спісу, усё то, што з'яўляецца пладамі Духа. Гэтыя высокія матэрыі не могуць стаць пладамі Закону, разліку, логікі, правільнасці, рэфлексаў і іншага і іншага. .... 
А Дух ён як Вецер. 
"Вецер вее, дзе хоча, і голас яго чуеш, а не ведаеш, адкуль прыхо́дзіць і куды адыхо́дзіць; так і з кожным наро́джаным ад Духа."  Яна 3:8

Прымаць любы свой стан, даваць любому сабе месца быць, прыслухоўвацца да самога сябе. Не баяцца пачаць разгавор з самім сабой. Задаваць пытанне і адказваць на іх, хоць гэты шлях і не прадвяшчае нічога. Такі крок у бездань. Крок з верай і надзеяй.

У маім жыцці, гэтыя крокі апраўдываюцца. Менавіты крокі, калі не ведаеш, што цябе чакае. 
А вось тыя крокі, якія ідуць за морквай прывязанай да патыліцы. Яны па несканчальнаму колу. Сліна цячэ, жыццё ідзе, і ты заўсёды што вось вось і ўсё ў тваіх руках. І ты ідзеш па колу, за "скарбам" які бяжыць ад цябе на адлегласці выцягнутай рукі. І так, без канца і краю.

Давайце крочыць сябры, у глыбіні саміх сябе, у глыбіні сапраўднасці, у глыбіні таямніц.

 

Ноч

Ноч. Гадзіннік пераваліў за дванаццаць. Патушылі святло. Даразмаўлялі. Выпрасталіся каб спаць. Гляджу на дзверны праём. Рама падсвечваецца месяцовым святлом, які нейкім чынам пралазіць скрозь роллшторы і шторы звычайныя. Гэта праём заваражвае мяне. Думкі па-колу: не засну - буду фоткаць гэты праём, як ён выглядае ўначы. Засну - высплюся. Даша спіць, я ляжу гляджу. Дабраўся рукой да тэлефона, спрабую сфоткаць з выдзержкай, алеж без ўспышкі. Атрымоўваецца адна чорная пляма, ніяк там дзверы не распазнаць, алеж яны ёсць. Фоткаў, фоткаў. Вырашыў ісці пісаць. Сіжу вось пішу. Штосьці невыразнае сядзіць ува мне і хоча выказацца. Што? Невядома. Алеж пішу з надзеяй, што вось вось народзіцца. Раней, цёмныя дзвярны праёмы былі крыніцай страху. Зараз таямніцай. Можна ўглядацца ў іх. Каб убачыць небачнае. Каб убачыць то, чаго і са светам та няма. Спазнаць тайну, сутнасць, штосьці глабальна вырашальнае, алеж заўсёды неўлавімае. Апошнім часам смяюся з сябе, ці з якіх іншых людзей, калі яны прэтындуюць, на тое што атрымалася ўхапіць за хвост самую сутнасць рэчаў. Усё яно, здаецца, як вецер, які не спаймаеш. Алеж можна яго адчуваць, можна расправіць паруса і рухацца па жыццю. Вось так, ускокваць з ложку і ісці пісаць незразумелыя тэксты. Паддавацца таму неспазнавальнаму якое натхняе, якое адкрывае гарызонты неразведаннага.