ENG БЕЛ РУС

ЖАДАННЕ З ВЯЛІКАЙ ЛІТАРЫ

Пошукі сапраўднага вечнага Жадання, якое праходзіць праз усю маю існасць вызываючы мяне да Жыцця.

Марскія свінкі

Першы раз у сваім жыцці, я пазнаёміўся з марскімі свінкамі ў маёй цёці Діны. Я тады быў малы, і мяне вельмі цікавіла, чаму ж іх назвалі марскімі. Яна мне тады распавяла, што яны вельмі добра могуць плаваць. І кролем, і брасам... Я быў узрушаны, і хацеў ужо набіраць ванну каб пабачыць гэта ўсё на свае вочы. 

Потым мы завялі першую марскую свінку ў нашым сямейным жыцці. Мы назвалі гэтую марскую свінку - Мілік. Напэўна Ксюша прыдумала. Потым калі пераязджалі ва Ўкраіну, то пакінулі беларускага Міліка бабуле, а калі даведаліся, што не вернемся - папрасілі перадаць на станцыю Юнатаў у Кобрыне. 

Праз год жыцця ва Ўкраіне, калі мы ўжо пераехалі ў Закарпацце мы падарылі Ксюше новую марскую свінку. І Ксюша назвала гэтую свінку таксама - Мілік. Гэта быў вельмі актыўны Мілік. Мы ўвесь час рвалі яму свежую траву, нават узімку (рылі пад снегам). Шмат гуляліся і радаваліся. Аднойчы пакінулі яго ў знаёмай жанчыны, пакуль былі ў вандроўке. Як жа мы расперажываліся, што ён не хацеў есці (па яе словах). Алеж калі дазналіся больш, то аказалася, што есці ён не хацеў з рук, а тое што пакладзена ў клетку ўжо даўно было ў яго жывоціке. Карацей адпусціла тады. Прыдумалі тады прыказку: "Не ест из рук, не прыгает в круг". Алеж алеж, за месяц да пачатку вайны ўкраінскі Мілік памер. Здарылася ўсе вельмі хутка. Даша і дзеці, перажывалі глыбока. Мы пахавалі яго ў садзе, паставілі маленькі крыжык. І марылі пра тое, што ён зараз на вясёлке радуецца. Бывае едзем куды, а Ксюша падыдзе да магілкі з ім паразмаўляць. Так мы з ім і развіталіся, калі паехалі ў Польшчу.

У Польшчы, калі зразумелі, што застаемся. То таксама вырашылі набыць марскую свінку. Пайшлі ў краму. А там два прыгожых брата. Неяк сэрца ёкнула, і сумленне падказала браць дзьвух. Набылі вялізную клетку (як нам тады здавалася). А потым аказался, што ў некаторых краінах забаронена трымаць марскіх свінак па адной, бо занадта сацыяльныя жывёлінка. Паглядзелі розныя навуковыя фільмы. І сапраўды, яны вельмі цікава камунікуюць паміж сабой. У адзіноце ім вельмі сумна. Здагадайцеся як іх назвала Ксюша?
Так, правільна. Зараз Мілік - гэта прозвішча. Так і атрымалася: Мілік Лахматы і Мілік Шустры. Яны калі дома, то хоць і з клеткі дастанеш, алеж сядзяць па струнке і нават не бегаюць. Вырашылі мы аднойчы зрабіць для іх забег. Паклалі рознага смачнага і зрабілі стаўкі. Праз паўгадзіны іх сядзення на месцы, кінулі дурное.  Потым пацяплела, і пачалі мы выводзіць іх на выпас. Спачатку накрывалі клеткай, каб ніхто іх не з'еў. Алеж потым дайшлі да вольнага выпасу. Як жа хутка і мудра яны навучыліся бегаць і хавацца ў елках. Зараз кожны вечар у нас квест па лоўлі Мілікаў. І заганяем, і перахопліваем. А яны кожны раз вучацца, чамусьці новаму і імкнуцца не дацца ў рукі. Люблю я іх.

На прыканцы відэа, ёсць фрагмент, дзе я спрабую прыжком перахапіць мілікаў якія бягуць да елак. Алеж яны перамагюць.

У пошуках туману

 Цемень непраглядная, я боўтаюся ў гамаке спрабуючы заснуць. Хаця цемень толькі на небе. З аднаго боку б’е ліхтар-пражэктар, а з інашага суседскае акенца пражэктар. Сусед мабыць устае а 4 раніцы і рыхтуецца да свайго фермерства. А я ляжу ў гамаке і цешуся, што +16. А ён (сусед) мабыць чысціць зубы і гарна адхаркваецца. Учора, быў суперскі туман і сонейка, алеж я праспаў. Сёння ж прачынаўся кожныя некалькі гадзін, перабіваючы розныя сны пра Беларусь. У апошнім сне, хадзіў па району думаючы дзе перабіцца некалькі дзён. Хацеў адкрыць ІП і трапіць на медабследванне. Ааа працягваю… Карацей, хацеў та я на каяку паплаваць у ранішнім тумане. Алеж сёння не такі дзень, нажаль. Вельмі моцна неба зацягнута хмарамі, да і дождж ноччу быў. Буду спрабаваць заўтра.

P.S. Дапісаў гэта, і паехаў на каяку катацца.

"Помним, любим, скорбим."

"Помним, любим, скорбим."
Здаецца, што Любоў ніколі не праходзіць. 
Алеж у эпітафіі апошняй кропкай з'яўляецца смутак (скорбь). 
Як пісаў Андрусь Горват у «Радзіва Прудок», прынята ў нашым народзе "Сумаваць, пакутваць...".
Алеж мне гэта шчыра не падабаецца. Мне здаецца, што пішуць гэта проста так. Каб было так як у ўсіх. І ці што людзі скажуць. Бо гэтаж усё робіцца і не для памерлага, і не для сябе, а для іх вонкавых людзей - суседзей, родзічаў, знаёмых. Як шмат у нашым жыцці, у нашай краіне робіцца для вось гэтага вонкавага. А навошта? Каб быць прынятым? Ці каб не стаць у зрагаю тых, каго грамадства заўсёды асуджае ў сваіх плётках? Каб самому не стаць на тым месцы, пра каго будуць казаць, што ён не такі як мы. Бо і самі паказваем пальцам, і самі судзім, і самі дзелім учынкі людзей на правільныя і няправільныя. І тое што няправільна, тое асуджаецца. Тое становіцца кропкай позірку, позірку непрымальнага, кропкай супрацьстаўлення - мы не такія як яны (тыя няправільныя) і таму мы добрыя.
Даша падышла і сказала, што я ператвараюся ў прапагандыстку якая кідаецца на васількі.
Не буду такім.
Магу паспрабаваць сказаць у абарону мудрасці народнай эпітафіі. Для гэтага мне трэба дадаць у гэтую эпітафію тлумачэнняў там сям: "Помним (тебя), Любим (тебя), Скорбим (что в этом мире есть смерть)". 
Хацеў было дапісаць яшчэ : в этом мире есть смерть, и она разлучила нас.
Алеж не смерць сапраўды разлучае нас, мы самі разлучаем сябе адзін ад аднаго.
Погляд на грамадства, на супольнасць, на группу.  Карыстанне гэтымі групавымі ідэаламі, прынцыпамі і правіламі - аддаляе нас адзін ад аднаго, аддаляе нас ад саміх сябе. У кожным з нас, усё менш нашага, і ўсё больш супольнага. Гэта на маю думку аддаляе нас.

P.S. Зараз яшчэ пашукаў эпітафіі ў іншых краінах там больш пра вечнасць, памяць, разам у Хрысце.
А таксама пачытаў іншыя топ эпітафіі ў нашым рэгіёне, там усё пра боль, смутак, няшчасце. Можна сказаць, што гэтая першая яшчэ і самая нейтральная.

Мне далі каяка

Год таму, я шмат хадзіў па лесу і фатаграфаваў туман.
Углядаўся ў азёры, на якіх туман быў раскладзены тоўстымі непразрыстымі пачкамі. 
Як захоплены быў мой дух, магчымасцю бясшумна рассякаць па воднай прасторы на лодцы ці каяку. Бачыць шлях сонечнага промня скрозь туман, чуць першыя гукі птушак у прысутнасці сонейка. Тады я згенерыў карцінку ў майнджорней, дзе каяк ідзе па лясной рацэ скрозь тоўсты туман. 
І вось сёння я стаў на крок бліжэй да гэтага вобраза. Я падрыхтаваўся.
Спадзяюся, я знайду тое, што чаго так прагнуў. А яшчэ больш спадзяюся, што адкрыю тое, пра што і не думаў. 
Дзякую маёй любімай Дашеньке, за падтрымку мяне ў гэтым маім жаданні.

Фрырайтынг мне ў дапамогу

Апошнія дні захоплены нейкім замяшаннем, пажыраю на сваім шляху тое што бачу, па 100 разоў праглядаю навіны і соц сеткі.
Усё гэта можна замяніць, калі пісаць пра тое што адчуваеш. Калі пісаць капслукам, хачу сажраць усё што ў палічках! Хачу мільён разоў праглядзець, што там змянілася ў свеце і на маёй старонке ў фейсбуку. Хачу хачу хачу. Бо адчуваю, штосьці незразумелае. Згрызоты сумлення мабыць? Ці штосьці глыбей? Ці напражанне? Сорам? Страх? 
Фрырайтынг мне ў дапамогу. Пайшоў пісаць. 
Добра сказана, што папера ўсё сцерпіць. Мне здаецца, гэта лепшы шлях перанакіроўваць энергію якая можа быць выкарастана супраць цябе.

Атмасфернае кафэ

З атмасфернымі кафэшкамі ў нас у Szczytno нейкая жопа, хоць і рэгіён турыстычны. І нас гэта моцна засмучала. Часта ўзгадвалі з Дашай "Параграф" у Кобрыне, і як хадзілі туды піць гарачы шакалад з пенкай-карыцай і есці смачныя кішы. Размаўляць пра жыццё і напітвацца спакоем без дзяцей. І вось аднойчы, паў гады таму, мы па сходах падняліся да незнаёмай вывескі ў цэнтры. Аказалася, што гэта "Antyk Cafe", як па мне хутчэй Антэк Бар. Такі атмасферны, такі цікавы. З нейкімі рарытэтнымі канапамі, старымі сталамі, таршэрамі як у бабулі былі. Я там бяру сабе звычайна безалкагалёвае піва (яно на мяне ўдзейнічае як алкагалёвае). І мы томна размаўляем з Дашай. Нейкі час гэты баг доўга быў закрыты і мы засумавалі, бо ён нам палюбіўся. А потым дазналіся, што працуе толькі пятніцу і суботу ў вечары. Такое добрае месца для нашых рамантычных спатканняў і цёплых размоў. А яшчэ плануем як небудзь дзяцеў туды ўзяць. Каб і яны дакрануліся да таго, што мы любім.

Ад Пустаты Да Любові Ў Эміграцыі

З эміграцыяй, як любоўю. 
"Адарвецца эмігрант, ад зямлі бацькі і маці сваіх, і прылепіцца да нейкага незнаёмага мястэчка. І будуць двое як адна плоць."

Жарт канешне, алеж штосьці ў гэтым ёсць.

Праз усю гісторыю нашага жыцця на радзіме, нам шмат паспела палюбіцца.
Шмат стала родным, блізкім, сваім. Не толькі людзі,  алеж пахі, мейсцы, гукі... Мы там сваі былі, і тое, што нас атачала, было для нас сваім.
Гэтая любоў, не пустое месца. Яна натхняла, напаўняла і падтрымлівала нас кожны дзень.

... а потым раз, і ўсё змянілася....

Вітаю вас у эміграцыі!
Шмат новага, незнаёмага, чужога, не свайго... Азіраючыся вакол, не знаходзіш таго, чаго так жадаеш. Не знаходзіш, таго, што любіш. 
Як сказала Саша, там на радзіме, я была кветкай якая расла ў зямлі, а тут я кветка вырванная і перанесеная ў вазу. Мне падліваюць вады і я магу жыць. Алеж я прагну большага.

На маім шляху эміграцыі, я шмат прагнуў, шукаў і знаходзіў.
Гісторыя рэлакацыі / эміграцыі, гэта гісторыя кахання.
Я хацеў напісаць пару кароценькіх замалёвак як гэта адбывалася, алеж пачаўшы не мог спыніцца. Гісторый та аказалася шмат! 

Таму буду іх паступова адгружаць з хэштэгам:  
FromEmptyToLoveInEmigration (Ад Пустаты Да Любові Ў Эміграцыі)

Шпацыры

У Мінску я нейкі час хадзіў пешкам на працу 9 км, а потым у Кобрыне праз цудоўны парк у офіс. Вось і тут у Польшчы, год таму хацеў прайсці за дзень 100 км (не пакідае мяне гэтая думка і зараз). Выперся самай раніцай. На навігатары накінуў маршрут, каб прайсці хацяб 20. Пайшоў уздоўж шашы. А там нешта яны накапалі, перагарадзілі. Прыйшлося збочыць у траву, пясок, нейкую лухту. У боты трапіла пяску, дарогі ніякай. Іду плююся. Некуды збочваю, пужаю аленя, а ён мяне. Праходжу далей. Аказваюся на асвальтаванай роўнай дарожцы для ровэраў. Вось так выпадкова. З бруда, на карабель прыгажосці і бяспечнасці для шпацыраў. Працягласць гэтага цуда 35 кіламетраў праз палі і лясы, з пахамі і гукамі леса! У той дзень я перахацеў ехаць у Партугалію. Я ўявіў, што змагу гуляць тут у любое надвор'е і пару года. Па роўнай цвёрдай гладзі, праз палі і лясы. Выразна памятаю сваё адкрыццё. Яно вельмі сагравала сэрца. Я закахаўся ў гэтую трапу з першага погляду. Потым гэтыя пачуцці толькі ўзмацняліся. Шпацыры з Дашай, пікнікі з дзецьмі, ранішнія фатаздымкі туману, напісаныя вершы,  сустрэчы з жывёламі і пройдзеныя 40 км за дзень 17 жніўня і не толькі. 😊

Маштаб сусвету

Гэты бясконцы космас сваім неімаверным маштабам робіць усё нашае чалавечае жыццё нейкай кропачкай, якая мільганула на трошачкі і згасла. Усе знешнія дзеянні, дасягненні, стварэнні і адкрыцці выглядаюць зусім па іншаму ў масштабе сусвету.

Як вы пражываеце сусветную мізэрнасць таго што адбываецца?

Як выглядае ваш бізнэс, справа ўсяго вашага жыцця ў межах космаса?


Пазбяганне адказнасці

Я заўсёды пазбягаў адказнасці.
Адказнасць для мяне - гэта віна.
Не прыняў адказнасць - не вінаваты.

Апошні год, я атрымаў шанец зняць с сябе любую навязаную адказнасць (дзякуй любімая). Змогу пажыць у такім стане, прыглядзецца да яго, звыкнуцца з палёгкай, упэўненасцю, прыманнем.

І вось ведаеце, пачало вяртацца жаданне браць на сябе адказнасць. У тым, што мне сапраўды блізка.

За гэтыя дні пачатку навучальнага года, я з ўдзячнасцю і радасцю збіраю дзяцей у школу і садок. Раблю Ксюше фрызуру. Разумею, што гэта важна. Што адказна прыехаць у час. Сабраць сабойку. Даць дзецям нейкі час на павольнае прасыпанне. Забраць з школы і садка. Распытаць, як жа там у іх было. Парэфлексаваць і данесці да настаўнікаў чаканні і прэтэнзіі маіх дзяцей. Ніколі не думаў, што буду да школы так адносіцца.

Вось распытваеш, распытваеш, а потым ноччу аказваецца, што польскія дзеці прагаласавалі большасцю галасоў, каб Ксенія была старастай. І яна пра гэта толькі зараз узгадала. А я наліўся гонарам. Вось і паспрабуй пасля такога пакутваць ад таго, што ты ў чужой краіне.

І вось яшчэ, распачаў тэрапеўтычныя групавыя сустрэчы "Мае пачуцці ў эміграцыі."

Неяк цёпла ад першай, а з іншага боку адказна. Гэта добрая адказнасць. Я ўдзячны, што ў мяне ёсць магчымасць, прыняць яе на сябе.

Выпрабаванне культуры

"Цукеркі, цукеркі, цукеркі! Дай нам цукерак!!! Цукеркі!"
Так звычайна Люба сустракае чырвоны фургон суседа. Раней дзядуля-сусед даваў ёй цукеркі па сваёй волі, а зараз гэта яго імя. Зараз ён навучыўся казаць "няма" і ўцякаць.

А сёння, нашыя польскія сябры згадзіліся патрымаць нашых дзяцей у сябе, пакуль я быў на бацькоўскім сабранні ў садку. Такія госці для дзяцей заўсёды праходзяць весела і радасна. Толькі скончваюцца цяжка. І ў гэты раз Люба не хацела ўхадзіць па мірнаму. Яна ва ўсю глотку крычыла: "падарункі! падарункі! падарункі!". Плакала і патрабавала. Палякі не ведаюць, што значыць слова "падарункі" і я імкнуўся хутчэй звярнуць Любу ў ахапку і ўцячы нават не абуўшыся. Хутка развіталіся, выбеглі на вуліцу. Амаль, амаль ... праносілася ў маіх думках. Алеж трэба было вярнуцца за нашым гаршком.

Пакуль я вяртаўся, Ксюша дапамагла Любе знайсці паразуменне, пераклаўшы ўсім, што Падарнукі гэта Прэзэнты. У паветры пачало арацца: "прэзэнты! прэзэнты!". Нашы сябры ўжо беглі за прэзэнтамі. Алеж я іх сваечасова спыніў.

Запіхаў Любу ў машыну. Перавеў дух. Закрыў дзверы і забраў ініцыятыву. Зараз ужо крычаў я.

Толькі праз хвілін 10, я прышоў у сябе. Праглынуў сорам. Пачаў шкадаваць дзяцей і разважаць над тым, што адбылося.

Сітуацыя аказался для мяне звыш складанай.
Словы "Люба ты не павінна так рабіць!" ужо не з'яўляюцца прадстаўнікамі абсалютнай ісціны.
Люба хоча прэзентаў. Люба кажа пра гэта адкрыта. Люба патрабуе гэта.
Я не хачу заставіць яе не хацець падарункаў.
Я не хачу заставіць яе маўчаць аб тым, што яна жадае.
Тады чаго я хачу?
Я хачу, каб яна лепш разумела іншых людзей і іх эмацыйны стан???

Алеж ці Любіны гэта праблемы, што да яе словаў ставяцца так сур'ёзна (прычым перш за ўсё я)?
Ці гэта Любіна праблема, што тата вырашыў, што яна павінна быць вельмі ўдзячнай і карэктнай дзяўчынкай, а калі не будзе такой то гэта вельмі і вельмі жудасна?
Ці можа гэта я вырашыў, што я адказны за дыскамфорт які яна прыносіць іншым людзям? 

Пішу зараз гэта, і кошкі скрабуць па сэрцу. Бо вельмі прывыклася быць чалавекам, які не турбуе іншых, не робіць ім клопатаў, чалавекам карысным і неканфліктным.

Няўжо жыццё, гэта проста быць добрым, неканфліктным, агібаючым вуглы, счытваць пажаданні іншых людзей? Больш падобна да шляху атрымання адабрэння. Такія людзі як я карысны для грамадства. Яны "малайцы". Іх заўсёды пахваляць. Яны добра падпітваюцца "славалюбствам" і пакутуюць ад ягож.

Алеж ёсць і іншыя людзі: Сакрат, К'еркегор і далей па спісу. Тыя, хто ўсім стаялі пасярод глоткі са сваёй праўдай і адсутнасцю карэктнасці. Якія арыентавалісь на шчырасць і сапраўднасць. Нават і перш за ўсё Хрыстос быў настолькі незручным, што многія жадалі Яго хуткай смерці.

Дарагая мая дачка. Спадзяюся, ты і далей будзеш казаць тое, што сапраўды жадаеш. І не звяртай ўвагі, што ў гэтыя моманты так няёмка твайму "хвораму" тату.



P.S.: “Прыйшлі рабы́ гаспадара́ дома і сказалі яму: гаспадар! хіба́ не добрае насе́нне пасеяў ты на по́лі сваім? адкуль жа на ім пустазе́лле? Ён сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. а рабы́ сказалі яму: дык хочаш, мы пойдзем, вы́палем яго Але ён сказаў: не, каб, выпо́лваючы пустазе́лле, вы не павырыва́лі разам з ім і пшаніцы. Пакіньце расці разам тое і другое да жніва́; а ў час жніва́ я скажу жняца́м: вы́берыце перш пустазе́лле і звяжы́це яго ў снапы́, каб спалíць яго; а пшаніцу збяры́це ў жы́тніцу маю́.”
- Паводле Матфея 13

Калі вырываць ці таптаць пустазелле ў сэрцы дзіця, то вытапчацца і пшаніца шчырасці і сапраўднасці. Мяркую, што трэба засяродзіцца на ўзрастанні добрай пшаніцы любячага і шчырага сэрца маёй дачкі. А пустазелле прыбярэцца, калі прыйдзе час. Хаця напэўна ўсё ў міл’ёны разоў складаней і не падападае пад такія простыя гіпотэзы.

Творчыя пакуты

Вось я адчуў творчыя пакуты.
Ёсць прожыты досвед, які кранае да глыбіні.
Я хачу перадаць яго і шукаю формы.
Хачу перайсці на метаферы, казачных герояў, дрэвы, жывёл.
Хоць, штосьці каб не казаць наўпрост.
Спрабую вершы, гісторыі, сцэнары.
Ужо і ChatGPT спрабаваў мне дапамагчы і ў яго не балага атрымалася. Алеж усё ў малако.
Не трапляю ў глыбіню, не трапляю ў сэнс.
Пайшоў сажраў тое што знайшоў на кухні. Персік, потым грушу, потым сыр з пачкі пакусаў.
Трохі супакоіўся. Алеж мне патрэбен не супакой. Мне патрэбна напісаць пра тое, што я хачу. Каб словы былі нацягнуты як струны гітары, каб яны кранулі.
Пайду далей пакутваць ці жраць.



На фотке сёняшняе Гало, якое мы спачатку прынялі за Вясёлку.

Спіс дзіцячых кніг

Вельмі раю гэтыя кніжкі (у асноўным скандынаўскіх пісьменнікаў).
Чыталі праз гугл пераклад старонак на планшэце + па ходу правіў тыповыя памылкі перакладчыка.

Ганна-Катрын Вестлі
- Маляня і Шчэпкін – серыя кніг
- Тата, мама, бабуля і восем дзяцей - серыя
- Гюро - серыя
- Аўрора - серыя
- Уле-Аляксандр - серыя

Астрыд Ліндгрэн
- Расмус, Понтус і Расцяпа
- Эміль з Ленебергі
- Міа, мой Міа
- Малыш і Карлсан (трылогія)
- Пэпі Доўгаяпанчоха
- Мы ўсе з Бюлербю
- Дзеці з Гарластай вуліцы. Аповесці
- Бойкая Кайса
- Расмус-валацуга
- Браты Ільвінае сэрца
- Роні, дачка разбойніка
- Каляды ў Смоландзе ў даўнія-прадаўнія дні

Бода Шэфер
- Сабака з імём Мані

Енс Сігсгара
- Палле адзін на свеце

Йорн Рыэль
- Хлопчык, які хацеў стаць чалавекам

Лундэ Мая
- Снежная сястра

Марыя Грыпэ
- Сесілія Агнес - дзіўная гісторыя
- Гнаявой жук лётае ў прыцемках
- Дзеці шкловыдзімальніка

Моні Нільсан-Брэнстрэм
- Цацыкі - серыя

Мэры Нортан
- Здабывайкі - серыя

Рунэ Белсвік
- Прастадурсан

Свэн Нурдквіст
- Пэтсан і Фіндус
- Мама Му

Ціма Парвела
- Эла ў першым класе + серыя

Турб'ёрн Эгнер
- Карыус і Бактэрыус

Ульф Старк
- Маленькі Асмадэй
- Хай танчаць белыя мядзведзі
- Дзівакі і зануды
- Мой сябар Персі, Бафала Біл і я
- Дыктатар

GTD ці Псіхатэрапія?

Пакуль я працаваў у кампаніі, то спрабаваў шмат розных інструментаў і фрэймворкаў для паляпшэння прадуктыўнасці.

Тое што прыжылося, гэта GTD Дэвіда Аллена хоць і ў лайт варыянце і метад Пустога Інбокса Дарафеева цалкам прыжыўся.

Алеж давайце паглядзім на гэта з пункту гледжання псіхалогіі.

Стымулам для аднаго і другога з'яўляецца жаданне Кантролю за сітуацыяй. Каб нічога не прайшло міма нас. Каб мы нічога не прапусцілі. І мы не сталі прычынай дрэнных наступстваў. Напрыклад не згубілі грошы, не парушылі дамоўленнасці, ці не упусцілі магчымасцей. Зразумела, што цяжка адчуваць віну і наступствы сваёй недасканаласці. Алеж колькі моцы трэба прыкласці каб кантраляваць усе патокі інфармацыі і задач, нават выкарыстоўваючы самую эффектыўную методыку. Гэта махіна шмат энэргіі жрэ, а на выхадзе толькі псіхалагічны камфорт і ніякай анціхрупкасці.

Ведаеце ёсць сайты, якія прапануюць альтэрнатыўны софт для якой небудзь праграммы. Так можа ўключыць розныя псіхалагічныя аплікацыі, як альтэрнатыву таскмэнэджэрам і іншаму такому?

Галасы сумлення

Я ўжо і раней пісаў, пра навісшае нада мной пытанне. Што ёсць сумленне? І ці можа праз яго прабівацца голас Бога? Ці можа яно быць голасам Сэнсу?

Сёння, дзень пакут ад таго, што галасы сумлення не могуць дамовіцца.
1. Адзін голас кажа - паступай рацыянальна, будуй межы.
2. Другі голас кажа - ну ты ж добры хлопчык, будзь ласкавым і лагодным.
3. А праз усё гэта прабіваецца трэці голас, які кажа: Так гэтаж усё можна сумясціць. Можна знайсці тую залатую дарожку, якая задаволіць два тваіх вобраза самога сябе.
4. У такіх файтах, Чацвёрты голас крычыць - хутчэй скончы з гэтым і не марнуй час, хопіць ганяць у галаве гэтыя думкі. Загасі адну версію сябе, і цалкам апраўдай другую (і ведаеце гэты голас перамагае).
5. А пяты голас, ледзь стрымліваецца, каб не вываліць на блізкага ўсе гэтыя пакуты і сітуацыю, і атрымаць падтрымку. Якая б значыла толькі адно - ты маладзец. Нібы такое аб'ектыўнае назіранне звонкі.

Трохі разбярэм іх недасканаласці:
1. Рацыянальны Я - здаецца найбольш адэкватным, алеж праз яго ўзнікаюць канфлікты. А гэта дужа непрыемна.
2. Лагодны Я - такі бусечка, які павінен задаволіць усіх вакол і нікога не пакрыўдзіць. І ўсе яго будуць любіць. Алеж гэта жыццё не па праўдзе.
3. Дасканалы Я - такі прям перфекцыяніст тэарэтычных мадэлей, які ставіць сабе неверагодныя задачы. Ён як муха і гойсае то тут то там. Мол, а можна ж было і тым і нашым, і ўсё так што він він він.
4. Нецярплівы Я - якога дастаў падвешаны стан і пакуты з ім звязаные. Хоча скончыць усё як мага хутчэй. Выбраўшы адну адзіную праўду.
5. Хістаючыся Я - ён як Нецярплівы, алеж шукае хтоб пацвердзіў, што я маладзец? Гэтае Я гатова намяшаць фактаў у кучу, такім чынам каб атрымаць вонкавую адзнаку сітуацыі і пагасіць свае астатнія галасы.