Дачакаўся дылемы!

Ведаеце, я хоць і спрабаваў некалькі разоў пачынаць навуковую кар’еру, алеж трэба зацвердзіць: “Навуковы шлях і навуковы падыход мне вельмі не блізкі”. Неяк я сакрушаюся перад глыбінёй даследванняў, лагічных звязак і высноў. Разабрацца ў чымсьці абапіраючыся на факты, дыялектыку і ўсё такое іншае здаецца мне марнаваннем майго жыцця (бо колькі ж часу трэба на ўсё гэта патраціць).

Алеж пры гэтым пытанні пошука ісціны стаяць у мяне. Звычайна я давяраўся каму небудзь моцна разумнаму. І ўсё ішло як па маслу. Мне нават здаецца, што ўся мая істота падыгравала гэтаму аўтарытэту, каб у будуючымся светапоглядзе не было трэшчыны. Давяраюся я часова, перыядычны шукаю, ці няма чаго-небудзь больш адпаведнага майму непрагаворанаму бачанню.  І так яно перацякае з адно ў другое, без моцных канфліктаў.

Амаль увесь час я жыву без дылем, нават калі яны і здараюцца, то я прымаю хуткае рашэнне за адзін з варыянтаў. І працягваю жыццё, не завісаючы на гэтым.

Да сёняшняга дня ўсё ішло больш менш лагічна і па накатанаму. А вось сёння ўзнік канфлікт, пайшла трэшчына. Перада мной стаяць моцныя экзістэнцыяльна-псіхалагічна-рэлігійныя пытанні. Я не гатовы сліць ісціну. Трэба больш дасканала разбірацца, выбіраць, паглыбляцца ў вузкія нішы (а для гэтага трэба выбіраць менавіта ў якія). Пры гэтым разумею, што не ў моцы разабрацца з усім пластом аргументаў.

Застаецца вывучаць матэрыял, прыслухоўвацца да сябе і няспынна ўзываць да Бога. "Госпадзі накіруй мяне да праўды Тваёй!"