Няшчасны чалавек?

Наколькі моцна вас раздражняе няшчасны чалавек? Чаму гэта так больна і невыносна? Чаму хочацца ўсё выправіць як мага хутчэй? Заставіць яго быць радасным, прызнаць прыгажосць света,  падзякаваць свайму лёсу і быць удзячным Богу.

Напэўна мы баімся, што ў гэтым чалавеке адлюстроўваецца праўда. Адлюстроўваецца адзінота, непазбежнасць смерці, і глабальная бессэнсоўнасць. Мы самі ўсемі рукамі пазбягаем такіх станаў, заядаем гэтыя станы фастфудамі ўсіх масцей: мэтамі, планамі, ежай, фільмамі, пачуццямі, бойкамі і навінамі. Мы баімся заглянуць у гэтую бездну важных пытанняў, на якія ў нас няма адказаў. А самі пытанні прыціскаюць і размазваюць нас. Бо праз прызму гэтых пытанняў, усё нашае жыццё перагортваецца, мы бачым ізнанку саміх сябе. Мы голыя і неабароненыя перад гэтым жыццём. А ўсе ілюзіі якія мы будавалі, каб адчуваць сябе ўладальнікамі жыцця, проста туман.

Здарылася і ўва мне перамена. Раней я згараў, калі чалавек у маёй прысутнасці сумаваў ці быў не шчаслівым. Мяне гэта разрывала.

А зараз гэта шанец, зараз гэта момант калі чалавек находзіцца на мяжы адной з праўд, чалавек які прагне праўды, і адмаўляецца ад фастфуда які яму прапануецца з усіх бакоў. Не будзем заядаць, не будзем пазбягаць гэтых станаў.

Гэта страшна, алеж праз гэта можна лепш дазнацца самога сябе.
Можна знайсці сваё сапраўднае жаданне, ад якога мы так далёка стаім.

Любіце сябе, калі вам так цяжка. Любіце іншых, калі ім так цяжка.