любоў (11)

Што зможам, калі нічога не зможам?

Пісаў нататку аб важнасці захавання здароўя для старасці. Бо калі ж я не змагу ў старасці думаць, ці дзейнічаць, то гэта будзе вельмі і вельмі дрэнна. - Што ж ты зможаш рабіць у старасці, нават калі будзеш не нашто не здольны? (спытаў я ў сябе). - Мусіць змагу любіць. - А што яшчэ ты зможаш? - Змагу Верыць і Змагу Жадаць. - Як узаемазвязаны гэтыя рэчы? - Не ведаю ці атрымаецца з ходу, але здаецца: Жаданне = Вера * Любоў. - А чым адрозніваюцца для цябе гэтыя словы? - Любоў - гэта любоў да Чалавека. Вера - гэта любоў да Бога. Жаданне - гэта жаданне каб Любоў і Вера прыбывалі ў вечнасці. - Ты нічога не блытаеш? - Мне здаецца я блытаю ўсё, але хай будзе хаця б так. - І што табе даюць гэтыя разважанні? - Калі разглядаць час і ўсе тыя справы, якія мы паспяваем рабіць за гэты час. То падобна да аэрадрома з мухамі якіх мы з натхненнем і энергія запускаем у розныя бакі нібы маленькія самалёцікі. Дык вось трэба паспяваць прывязваць да мух зерні Вечнасці. Каб больш мух неслі і сеялі насенне вечнасці: Любоў, Веру і…

90 на дваіх

Your browser does not support the audio element. Я помню добра гэты дзень. Сказала мама з душа: Прыйшоў мамент! Я хваляваўся дужа. І папа вызваў ёй таксі. Сабралі сумку хутка. Усе было вельмі ў тарапях. І мама знікла ў дзвярах. А потым помню балявалі. Сябры ўсё папы прыязджалі. Сядзелі ў залі, весялілісь. І ў шахматы са мной сразілісь. Дакладна помню момант той Што пасярод вяселля. Мне класцісь спаць Пара была. У маленькім ложку У спальні. Вісела радыё Начнік з уцёнкам Мы з папаю туды пайшлі. Я засынаў, А ён стаяў, І нешта цёплае казаў. Я ўсёй істотай адчуваў, Яго любоў, І момант той, Запомніў я. А потым помню ў цемнаце, Стаялі пад акенцамі, Махалі маме хоць её Амаль і невідаць было. Дом потым сонцам асвяціўся І Ваня ў доме аб’явіўся. І я сяджу і гавару…. Сям’і гісторыю…

Як складана чуць мне пра каханне...

Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца. Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае. Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы. Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне. Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца. Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка. І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна. І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць! Скажу Жыццю - Да! Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць!…

Што робіць мяне моцнай? (Верш ад Дашы)

Не грошы, што зарабляю Не дасягненні і выступлення Не падарожжы Не развіццё Не праца Не код Не скілы Не рэчы І не дыпломы на сцяне А робіць мяне моцнай тое, Што я кахаю цябе. Дзякуй любая мая, што натхняеш любоўю -…

Мне так добра з табой дарагая...

Мне так добра з табой дарагая Я не марыў аб шчасці такім Каб прачнуўшыся раніцай самай Акрылённым быць нават без крыл Без умоўнасцей, правіл і мненняў Без напругі, тугі і выцця Адчуваю з табою імгненні Самабытнага шчасця-быцця Разглядаем з табой усё навокал Пагружаемся ў цемру... і зноў Аднаўляюцца тайны сумлення І любоўю натхняем любоў. Усё завершыцца ў гэтым сусвеце Шмат што зменіцца, верыш, удваіх Акрылённыя нашым каханнем, Пагуляем у сусветах другіх ____ Учора натхніўся снежным лесам, а сёння на прагулцы напісаў верш для…

Мы існуем!

Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць. Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы…

Мая любая сёння хварэе

Мая любая сёння хварэе Боль прыйшоў, ну а страху няма. Бо як учора, і ходзіць, і п’е яна, хоць і моцна баліць ёй спіна Бо не хочацца думаць пра страшнае Бо не хочацца то дапускаць… Што прачнуўшыся раніцай заўтрашняй Не змагу я яе цалаваць Усё міне з захапленняў і радасцяў Зусім іншае будзе жыццё І пакутаваць буду няшчасна я, Ад таго, што раней не было. Мая любая сёння хварэе, Боль прыйшоў і з’явіўся той страх. Пабягу, абдыму і пажалімся. Пацалуемся з радасцю, вах! - - - - Праз пару дзён, Даша паправілася. Усё добра! K.S.Petrashka / Szczytno / 10 Nov…

Проста дзень

Адпусціўшы мяне ля трапінкі На блуканне пусціўшы гуляць Мая родная едзе да дому Каб мяне там чакаць-сустракаць. І іду я з вялікай падзякай І блукаю шукаючы слоў Каб змянілася сэрца чарствелае І з яго палілася любоў. Каб любоўю напоўнілісь позіркі Каб каханнем насыцілісь дні І ў паветры віталі ад радасці Пад гітару мае і твае галасы… K.S.Petrashka / Szczytno / 1 Nov…

Як працуе жорсткасць

Добрымі намерамі вымашчана дарога ў пекла. Я зараз не буду казаць пра свае перажыванні ці адчуванне свету, гэта будзе больш як нейкая рэфлексія пасля адной доўгай размовы. Гэты мір, даволі жорсткі, не просты, у ім шмат пакут, цярпення, выпрабаванняў. Некаторыя з нас, сутыкаюцца з гэтымі выпрабаваннямі без падрэхтоўкі, знянацку. Спаўна настрадаўшыся, алеж прайшоўшы шлях, усвядомляюць самі сабе, што гэта быў непросты шлях, алеж кожны хто будзе ісці пераможа. А потым пачынаюць трансляваць свае бачанне гэтага "жорсткага свету" як нейкай нормы. І пачынаюць займацца добрай справай, "падрыхтоўкай" маладзейшых да таго, што гэты свет вельмі жорсткі. Бачаць у гэтым настаўніцкую місію. Можна сказаць, рыхтуюць да сапраўднага жыцця. Для сябе бачаць яны небяспекай, што які чалавек будзе думаць пра мір, што ён добры. Што будуць прабываць у няведанні жорсткасці міра. Гэтыя людзі з добрых намераў будуць адукоўваць невучаў, нават не распавядая пра жорсткасць, а паказваючы яе на прыкладзе. Каб дакладна падрыхтаваць маладых. Што маем на выхадзе: да жорсткасці дадаецца жорсткасць, алеж такая жорсткасць якая нібы ўпраўдана добрым намерам. Гэта як бацькі якія бюць розгамі сваіх дзяцей трошачкі меншы, чым білі іх бацькі, бо яны ж гуманісты. А так да, без гэтага не будзе ніякага выхавання, бо свет жорсткі. Магчыма ў гэтых разважаннях, я шмат чаго змяшаў у кучу і ўсё не так проста. Алеж прашу, нават малю, ХОПІЦЬ распаўсюджваць жорсткасць, хопіць быць настаўнікамі жыцця. Лепш працягнем адзін аднаму руку ўзаемадапамогі, прыняцця, любові. Жорсткасць у свеце і так не знікне, а мы будзем адзін другому той апорай, у якой чалавек зможа выстаяць у гэтым складаным…

Дух Святы - кропелькі расы.

Дух Уцешыцель прыходзіць да мяне, ці праз кропелькі салёныя на вачах, ці праз сустрэчу цудоўных кропелек на траве, ці як зараз праз кропелькі на целе, якія збаўляюць мяне ад гарачкі. На здымке травінка пазаўчора, цікава што толькі на ёй была раса, а на іншых не было. І я нават вярнуўся каб…

Дачка бацькі свайго

Ксюша, што ты начапіла сябе на нагу? Адчапіся папа, гэта прыгожа. Не, давай здымай, бо нага адваліцца. Наступнай раніцай у садок едзем на машыне. Калі ідзем ад машыны, час ад часу прыходзіцца спыняцца і несці Ксюшу. Нагу расціраць не дае. Ёй вельмі баліць. Бачу як яна хоча маей пяшчоты, бо ёй больна. Бура ўнутры мяне не дае мне па-чалавечы пашкадаваць яе. Бо нясе наступствы свайго глупства. Так, сапраўды не сняла я на нач “прыгожай” разінку з шчыкаладкі. Гэты дзень для Ксюшы зусім не задаўся, нага так і не адышла. І яна кавыляла калі я ея забіраў з “зерувкі”. Ксюша плакала, настаўніцы былі вельмі занепакоены, што з ей такое і ці лечыцца гэта. З раздражненнем апраўдываўся і на ломанай польскай спрабаваў патлумачыць пра разінку. Ішлі моўчкі напэўна. Бо сама вінаватая, да яшчэ і бацькі не паслухала з вуснаў якога ліецца ісціна. Паміж тым у мяне ўвечары падымаецца тэмпература, адчуваю сябе жудасна, усе планы ламаюцца. Забіўшы на ўсё, а сёмай іду спаць. Даша прыносіць мне пітво, дзеці заглядваюць. Пакуль яшчэ не вырубіўся, крычу ў іншы пакой: Нагу парасцірайце! Засынаю…. Прачынаюся, калі ўсе ўжо спяць. Палашчу горла, раблю гарбату. Кладуся. Мне становіцца вельмі сумна. Хачу каб хтонебудзь мяне пашкадаваў. Гэта асабліва цяжка, бо я разумею, чаму гэта са мной здарылася. Сёння днём я зноў хадзіў у лес. Нават пабачыў там ліса. А яшчэ сонейка прыгрэла, і я зняў адзін з дзьвух швэдараў. Потым залез у назіральны пункт за птушкамі. Там моцны вецер прадуваў маю галаву, і было неяк холадана. Алеж на адрэналіне, сустрэчы з лісам, усё было не пачым. “Прыгожа”, а астатняе не хвалюе! У захапленні іду да дому, зноў з невялічкім скарбам “пабачыным лісам”. Па дарозе захажу ў краму за метрам, і разумею, што трэба адзначыць марозевым. Беру маленькае, і хутка з’ядаю каб дзеці не пабачылі. Ну вось і увесь дыягназ. Так вось ляжу я хачу, каб мяне такога балвана такі хтосьці пашкадаваў, а ўсе спяць. І прашу Бога: Госпадзі, дазволь мне пашкадаваць сябе. Мне стала цёпла, і я адразу ўзгадаў пра сваю дачку. Усім сэрцам мне стала шкада яе. Дачкі бацькі свайго. Засыпаю з…