чалавек (4)

Што зможам, калі нічога не зможам?

Пісаў нататку аб важнасці захавання здароўя для старасці. Бо калі ж я не змагу ў старасці думаць, ці дзейнічаць, то гэта будзе вельмі і вельмі дрэнна. - Што ж ты зможаш рабіць у старасці, нават калі будзеш не нашто не здольны? (спытаў я ў сябе). - Мусіць змагу любіць. - А што яшчэ ты зможаш? - Змагу Верыць і Змагу Жадаць. - Як узаемазвязаны гэтыя рэчы? - Не ведаю ці атрымаецца з ходу, але здаецца: Жаданне = Вера * Любоў. - А чым адрозніваюцца для цябе гэтыя словы? - Любоў - гэта любоў да Чалавека. Вера - гэта любоў да Бога. Жаданне - гэта жаданне каб Любоў і Вера прыбывалі ў вечнасці. - Ты нічога не блытаеш? - Мне здаецца я блытаю ўсё, але хай будзе хаця б так. - І што табе даюць гэтыя разважанні? - Калі разглядаць час і ўсе тыя справы, якія мы паспяваем рабіць за гэты час. То падобна да аэрадрома з мухамі якіх мы з натхненнем і энергія запускаем у розныя бакі нібы маленькія самалёцікі. Дык вось трэба паспяваць прывязваць да мух зерні Вечнасці. Каб больш мух неслі і сеялі насенне вечнасці: Любоў, Веру і…

Гнуткімі пяткамі на стальных шыях

Як цяжка душыць, як цяжка калі душыў і не задушыў. З-за чаго гэта? Можа таму, што першапачаткова прыходзіш і становішся камусці на шыю пяткай. І хочацца распрастацца і стаць вышэй. І душыш. Навошта? - Каб быць вышэй. Каб прывесці да святла. Азарыць сваёй мудрасцю. І крахціш, разумеючы, што твая пятка ламаецца аб стальныя шыі. Яны моцныя і ў нейкі момант разумеюць, што ў цябе не ўсё з галавой. І разумеюць, што твае гнуткія пяткі сцякаюць па іх непахіснай сталі. Мне неверагодна цяжка разумець, што я душу, алеж з раза ў раз я залажу сваімі нагамі на чужыя шыі. Мне не выносна ад самога сябе. Іншая справа, калі шыі не стальныя. Тады здаецца, што правёў сваёй пяткай высокатэхналагічную аперацыю. Дапамог чалавеку ўбачыць жыццё з іншага ракурсу....

Подых Беларусшчыны

Сёння сустрэў незвычайнага для замежжа беларуса. Такога які будучы не эмігрантам, і не вандраўніком, аказаўся за мяжой. Кіроўца аўтобуса. Я запытаў пра пароль да вайфая. А ён так развёў рукамі і сказаў: Няма ніякога пароля. А потым удакладніў, што і вайфая няма. Алеж калі штосьці вельмі ўж будзе крытычнае, то яны дапамогуць. Адучалася ў ім цеплыня і адмежаванасць ад палітычных пытанняў. Ён напэўна мае нейкае сваё меркаванне. Алеж жыве, дыхае, ездзіць з аднаго ў другі край. Дапамагае людзям. Ну такі, звычайны, самабытны, цёплы, цудоўны. І я засумаваў па такім атачэнні. Амаль забыўся, як яно. А вось сёння адчуў подых Беларусшчыны. Хачу не згубіць гэту частку Беларусі. Хачу захаваць у сваім…

Як складана чуць мне пра каханне...

Губляюся, хаваюся, радуюся, алеж не знаходжу сабе мейсца. Так звычайна бывае, калі вочы ў вочы, чую штосьці вельмі прыемнае і кранаючае. Так было і ўчора. Даша напісала такі верш: спасылка на верш. І прачытала мне яго вочы ў вочы. Я заміраю і ледзь стрымліваю тыя бурленні якія ўнутры мяне. Цяжка падабраць словы, каб апісаць, што ўва мне адбываецца. Мне здаецца, што я чую тое, чаго не варты. Нібы гэта нейкая памылка. І вось пройдзе хвіліна, і гэты смачны міраж развееца. Здаецца, што тое не можа быць. Прыемнае не можа быць праўдай. Гэтыя словы вочы ў вочы, нібы робяць мяне голым. Пранізваюць і падсвечваюць, усе мае недасканаласці. Яны крычаць, ім небяспечна цяжка і няўтульна. І зноў вяртаемся да Шчасця-Быцця. Як цяжка вяртацца да "Самабытнага шчасця-быцця" да найвялікшай каштоўнасці "Ты Чалавек!". Без аглядак на дасягненні, знешнасць, характар ці розум. "Я чалавек!" - і дастаткога з таго. Нішто не зможа даць нам больш за гэта слова. Пачынаючы з гэтага "Я Чалавек" можна Жыць, Любіць і быць любімым, радавацца, шукаць і знаходзіць. І больш нічога не трэба. Ніякіх умоўнасцей, статусаў і параметраў. Гэтага дастаткова, пачынаючы з гэтага можна Жыць! Скажу Жыццю - Да! Скажу Каханай - Дзякуй Любая, што ты ёсць!…