Малітва па ленасці

Дзеці бягуць да дарогі. Я ззаду іду павольна. Адчуваю небяспеку, алеж не такую вялікую, каб бегчы і спыняць іх. Замест гэтага малюся, каб Бог убярог іх у дадзены момант.

Вось зараз на мастке над возерам дзеці далёка адышлі ад мяне. Таксама памаліўся. Алеж зараз памаліўся, і зразумеў нешта. Што гэта малітва ад ленасці. Сумленне патрабуе дзеянняў, алеж бяжаць, спыняць і крычаць не ахота. Вось таму ўнутры сябе памалюся. Сябе пацешу. Пераасэнсаваў гэта. Не ведаю, ці змагу бегчы і спыняць у наступны раз калі будуць падобныя выпадкі. Хутчэй не. Алеж калі не буду бегчы, то ці змагу не маліцца? Таксама не.

Што ж тады я зразумеў ва ўсім гэтым? Можа трошачкі лепш зразумеў, што і дзеля чаго я раблю.

Дарэчы гэта нагадвае мае студэнцтва. Маліўся, бо не хацеў рыхтавацца да экзаменаў.

Нешта атрымалася тры разнавіднасці малітвы просьбы:
1. Малюся, бо не хачу дзейнічаць.
2. Малюся і дзейнічаю.
3. Малюся, калі дзейнічаць немагчыма.

А як у вас з гэтым?