ENG БЕЛ РУС

малітва (4)

Боль, боль, боль....

Другі дзень пачынаю пра гэта пісаць, і не выходзіць нічога акрамя гэтых слоў.
Як працуюць Хірургі? Напэўна ім давяраюць, таму што яны вышкаліваюць сваё майстэрства, алеж нажаль і ў іх руках паміраюць людзі.
Кожны дотык - боль, чаканне - боль, асэнсаванне - боль, погляд - боль...
Болью ахутана ўсё. Толькі малітва, не робіць больна. І боль паціху сыходзіць.
Не лічыце мяне за пессіміста, я проста ў сваёй ракавіне не так часта датыкаюся болі.

Чаму я не крычу Богу?

Думка якая мяне турбуе, гэта мае стасункі з Богам.
Раней, калі было шмат стрэсу, калі вакол мяне было шмат выклікаў. 
Калі я нацягваў адказнасць за ўсё што адбываецца на сябе. То гэта крык да Бога заўсёды быў са мною. Умацоўваў мяне і накіроўваў мяне да каштоўнасці Вечнага Жыцця ў супрацьстаўленне існуючай рэчаіснасці.

Алеж с першымі крокамі ў бок псіхічнага выздараўлення і нармалізацыі сітуацыі, стасункі пачалі мяняцца. Колькасць такіх зваротаў да Богу пачало змяншацца. Я пайшоў далей, робячы стасункі з Богам менш напружанымі і больш прыемнымі. За конт адмены тых ці іншых рэлігіёзный патрабаванняў да самога сябе. Стаў адчуваць сябе яшчэ лепш. Алеж і звароты да Бога паменшыліся. 

Вось жыву зараз, змяняю сферу дзейнасці. Адкрываю сэнсы жыцця. І гэта ў асноўным сам насам з сабою... У гэтых сапраўды вельмі значных пытаннях, сам насам з сабою, сваім адчуваннем міра і логікай. Зрэдку звяртаюся да Бога. 

Мяне гэта турбуе.

Ёсць некалькі гіпотэз, зза чаго гэта адбываецца:
1. Стасункі з Богам змяніліся, і калі справа ідзе нават пра вельмі важныя для мяне справы я вырашаю іх сваімі моцамі. А да Бога звяртаюся, толькі калі ўжо зусім край.
2. Тыя рэчы якімі я займаюся, і якія мяне займаюць, усёжтакі не з'яўляюцца для мяне настолькі важна-вырашальнымі, каб з імі я звяртаўся да Бога.

У мяне няма адказу, і нарэшце з гэтым пытаннем я магу звярнуцца да Бога! 
Дапамагі мне Госпадзі Іісусе.

Update 26.05.2023
Не без дапамогі малітвы і абмеркаванняў у Facebook.

Я рады падзяліцца з ваімі сваімі высновамі.
Адказ атрымоўваецца комплексны і сумяшчае 2 выдвінутыя мною гіпотэзы:
1. Мае маўчанне перад Богам не носіць крытычнага характару, усежтакі я даволі часта узгадваю і думаю пра Яго, дзялю з ім Радасныя моманты і звяртаюся да Яго калі перажываю за блізкіх. Гэтыя думкі і звароты дораць мне радасць і мір. Так, у гэтым зараз няма непрыклоннага грукання ў дзверы і плача. Алеж і такія перажыванні я не адчуваю апошнім часам.
2. Калі казаць пра выбар прафесіі і змену сферы дзейнасці, то тут бачна для мяне пакульшто няма нічога крытычнага. І я хутчэй як даследчык адкрываю для сябе новы накірунак, прыглядаюся да яго. З іншага боку, мая холаднасць да IT-індустрыі вельмі відавочна і не патрабуе канкрэтызацыі.

 

Малітва па ленасці

Дзеці бягуць да дарогі. Я ззаду іду павольна. Адчуваю небяспеку, алеж не такую вялікую, каб бегчы і спыняць іх. Замест гэтага малюся, каб Бог убярог іх у дадзены момант.

Вось зараз на мастке над возерам дзеці далёка адышлі ад мяне. Таксама памаліўся. Алеж зараз памаліўся, і зразумеў нешта. Што гэта малітва ад ленасці. Сумленне патрабуе дзеянняў, алеж бяжаць, спыняць і крычаць не ахота. Вось таму ўнутры сябе памалюся. Сябе пацешу. Пераасэнсаваў гэта. Не ведаю, ці змагу бегчы і спыняць у наступны раз калі будуць падобныя выпадкі. Хутчэй не. Алеж калі не буду бегчы, то ці змагу не маліцца? Таксама не.

Што ж тады я зразумеў ва ўсім гэтым? Можа трошачкі лепш зразумеў, што і дзеля чаго я раблю.

Дарэчы гэта нагадвае мае студэнцтва. Маліўся, бо не хацеў рыхтавацца да экзаменаў.

Нешта атрымалася тры разнавіднасці малітвы просьбы:
1. Малюся, бо не хачу дзейнічаць.
2. Малюся і дзейнічаю.
3. Малюся, калі дзейнічаць немагчыма.

А як у вас з гэтым?

Малітва за кніжных герояў

... Я тут Ксюше страшны раздел з Тома Сойера прачытаў пра забойства, могілкі, выкапаныя трупы... 

Ксюша ляжала, не магла заснуць. А я сядзеў нататкі пісаў.
А потым пайшоў да Ксюшы памаліцца. Памаліліся з ёй за Ксюшу, за яе сон, за тое каб усё было добра. А потым памалілся за персанажаў кнігі: за таго хто забіваў, за таго хто загінуў, за астатніх. 

Узгадваю сябе ў дзяцінстве, да і зараз. Глядзіш фільм, ці чытаеш кнігу з захапляльным сцэнаром, галоўнымі героямі і небяспекай. Чытаеш і молішся, каб усё ў іх было добра. Каб жылі яны шчасліва. Перажываеш да кончыкаў пальцаў, як за сапраўдных.

Можа і ёсць яны сапраўдныя жыхары нашага жыцця. 
Што думаеце?