ENG БЕЛ РУС

Насуперак страху

Іду ганімы страхам, наперад у цемру.

Учора думаў, што патрэбен выхад з зоны камфорту, хацеў ноччу пайсці ў лес. Адчуваў як усё будзе зжымацца ад страху, як буду хвалявацца, абарочвацца на кожны гук, як буду прыслухоўвацца і марыць каб гэта скончылася, каб вярнуцца да дому хутчэй, закрыць за сабой дзверы, адчуць асалоду ад перажыванняў якія прайшлі і напісаць пра гэта. Бо немагчыма штосьці напісаць, калі гэта сапраўды не перажыць.

Падумаўшы ўчора, вырашыў, што і ісці не трэба, страшна ад адных толькі думак, можна падумаць, пабаяцца і напісаць чаго. Алеж хутка заснуў нічога не напісаўшы.

Сёння ўвечары спатрэбілася заправіць машыну, паехаў заправіўся, і ўбачыў мой лес. Не ноч канешне, алеж цёмна. Трэба ісці. Не позна, алеж страшна.

І пайшоў, іду і пішу, адчуваю штосьц змяшанае.

Усё ўзгадваю словы Іісуса Хрыста: «Ці не дванаццаць гадзін у дні? Калі хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, таму што бачыць святло гэтага свету. А калі хто ходзіць уначы, спатыкаецца, бо няма ў ім святла».

Алеж я ў начы іду да Яго, бо там дзе страшна, там упаванне на Яго, там прызыванне Яго, там думкі пра яго і пра сапраўднага сябе.

Страх убівае Любоў, алеж напэўна тады, калі гэты страх схаваны, калі мы адчуваем небяспеку як нешта знешнее, тое што замінае нам ступіць у страх. Ёсць мне за што сябе пакарыць, там дзе зза страху застаўся стаяць звонку, не паступіў па любві.

А страх, калі ты ўжо ў ім дзіўная рэч. Для такога страха галоўнае ведаць, чаму ты тут, як сэнс, дзеля чаго. Вось я дзеля чаго паплёўся па цемры? Каб зразумець сябе, каб адчуць сябе слабога, без розных там фантазій наконт сабе. Адчуў? Так адчуў. Дастаткова.

Усё разварочваю, хопіць. Хачу бегчы, алеж іду. Іду хутка. Цікава, ці змагу пайсці павольна? Ух непроста мне даецца гэты эксперымент. Магу ісці павольна толькі калі добра сябе кантралюю, на аўтамаце паскараю крок.

Бачу маладзік, свет у цемры для мяне заўсёды Бог. Радасна бачыць свет. Свет гэта арыентыр. Бедныя матылі імкнуцца да святла. Можа атрымоўваюць сваю ўзнагароду за гэта?

Ух, паймаў момант калі ўсё абрываецца і халаднее ўнутры. Пранзальны жах ад упаўшай галінкі недзе паблізу.

Іду назад, дышу, узгадваю моманты з мінулага, калі мне было так страшна ў начным лесе.

Усяго толькі а сёмая вечара. Дзе ўпаванне? Дзе супакой? - Няма яго.

Алеж прыму сябе такім які ёсць, бо маю права быць, кім бы не быў, што б не адчуваў.

Іісус Спасіцель дапамагі ўсім тым каму зараз страшна, усім тым хто на вайне.