Пачынаю пікіраваць

Ну вось нарэшце.
Скончыўся раж некалькіх дзён, дзе я думаў пра сябе незразумела што. Лётаў ў галюцынацыйнай вышыні ўласнай крутасці. Як добра пікіраваць уніз. Як радасна, адчуваць груз уласнай недасканаласці і сваю чалавечнасць, якая ў гэтай недасканаласці праяўляецца. Адразу ўсё неяк бліжэй становіцца. Людзі цяплей і радней. Ёсць у каго павучыцца. Можна адчуць важнае і высокае ў тым, што па ўмаўчанні пераступіў як глупства. Раней падаецца, мне цяжэй здаваўся гэты пераход ад "маладзец", да "той яшчэ дурань". А зараз, ён адкрывае нешта. Аказаўшыся зараз у стане “дурня”, я адчуў, як прагнуў я саскочыць гэтыя дні з іглы "маладца". Якім халодным і бесчалавечным рабіла мяне гэтая думка пра ўласную мудрасць, правільнасць, геніяльнасць. Усіх абдымаю.