Дапоўненная рэальнасць - усё?

Сёння я некалькі разоў сутыкнуўся з каштоўнасцю сваіх ведаў у дапоўненнай рэальнасці. Адчуў смак грошаў якія віталі вакол той тэмы якой я займаўся. У нашым маленькім гарадке распрацавалі AR-прыкладанне для ажыўленне гістарычнага замку за 50 000 даляраў. Чамусьці я адчуў, што гэтыя грошы павінны былі быць у маёй кішэні. А потым кансультаваў знаёмага амерыканца па логіке AR прыкладанняў і пабудовы юзерэкспірэенса. А яшчэ пару дзён таму, зрабіў маю першую платную англамоўную кансультацыю па распрацоўке AR-прыкладанняў.

Як яскрава гэта супрацьстаіць таму, чым я займаюся зараз. Там я нібы такі эксперт, а тут лузер першакурснік. Там пахне грашыма, а тут сэнсам. Там я наватар на перадзе тэхналогій, а тут крыніцы маіх ведаў гэта Сакрат і псіхааналітыкі мінулых стагодзяў.

Мабыць гэтая барацьба ўнутры мяне яшчэ не прайшла да канца. Алеж адно пытанне, што б я рабіў калі б мне засталося жыць менш аднаго года, накіроўвае мяне ў тую галіну дзе я зараз. Тут дзе я блізенька да сваіх сэнсаў, да свайго жадання, да сапраўднага жыцця. Тут дзе я сапраўды магу размаўляць з вамі пра сапраўднае і ў касмічным сэнсе важнае.

Хістанне самога сябе, дазваляюць прымаць рашэнне зноў і зноў. Зноў і зноў выбіраць свой шлях. Перапыняць дэтэрмінізм - свабодай. І карыстацца ёй.