свабода (3)

Супраць дэтэрмінізму

Ведаеце, я супраць дэтэрмінізму.
А яшчэ, я супраць дасканалых паслядоўнасцей, жалезнай хваткі і 100% вынікаў.
Гэтыя 100% вынікі забіваўць нашу чалавечнасць і імкнуцца зрабіць з нас робатаў.
Колькі маёй крыві ўцякло, калі я спрабаваў стаць на шлях 100% выніку. 

Колькі расчараванняў было, ад таго, што я не мог дасягнуць дасканалай дысцыпліны. 
Не мог і 30 дзён бездакорна выконваць якое небудзь дзеянне. 
Я моцна папакутваў ад гэтага. Але зноў і зноў спрабаваў. Зноў і зноў верыў, вось зараз у мяне атрымаецца, раз і назаўсёды ўзяць жыццё ў свае рукі. Усталяваць над жыццём поўны кантроль. Я марыў, што пасля гэтага я сапраўды дасягну і атрымаю ў жыцці ўсё чаго прагну.  

За апошнія годы я выйшаў з гэтага замкненага кола.
І жыццё стала іншым, і мяне гэта вельмі натхняе.
Але не толькі ў сваім жыцці я бачу добры плён ад свабоды і адсутнасці жорсткай дысцыпліны. 
Вось Ксюша, напрыклад, звонкі падаецца, то рабіла яна хатнія заданні ў школе, то не рабіла, а ўчора і сёння вырашыла зрабіць пропісі на паўгады наперад. Ці на анлайн заняткі беларускай мовы ў мінулы раз не захацела ісці, мы нават засумавалі. Алеж сёння сама ўзгадала і з радасцю пабегла без усякага нагадвання. Ці Люба аднойчы вырашыла, што не хоча ісці ў садок, хоць мы ўжо былі там. Настаўнікі вырашылі, што гэта крызіс, і прапанавалі мне ціхенька сысці, а Любу пакінуць. Я адмовіўся, забраў Любу дадому. Алеж пасля таго дня, яна з вялікім жаданнем і радасцю ходзіць. 
Нейкім чынам свабода акрыляе і натхняе. 

Сапраўды прыняць можна толькі тое, ад чаго можна адмовіцца.
Сапраўды згадзіцца можна толькі на тое, з чым можна не пагадзіцца.

Дапоўненная рэальнасць - усё?

Сёння я некалькі разоў сутыкнуўся з каштоўнасцю сваіх ведаў у дапоўненнай рэальнасці. Адчуў смак грошаў якія віталі вакол той тэмы якой я займаўся. У нашым маленькім гарадке распрацавалі AR-прыкладанне для ажыўленне гістарычнага замку за 50 000 даляраў. Чамусьці я адчуў, што гэтыя грошы павінны былі быць у маёй кішэні. А потым кансультаваў знаёмага амерыканца па логіке AR прыкладанняў і пабудовы юзерэкспірэенса. А яшчэ пару дзён таму, зрабіў маю першую платную англамоўную кансультацыю па распрацоўке AR-прыкладанняў.

Як яскрава гэта супрацьстаіць таму, чым я займаюся зараз. Там я нібы такі эксперт, а тут лузер першакурснік. Там пахне грашыма, а тут сэнсам. Там я наватар на перадзе тэхналогій, а тут крыніцы маіх ведаў гэта Сакрат і псіхааналітыкі мінулых стагодзяў.

Мабыць гэтая барацьба ўнутры мяне яшчэ не прайшла да канца. Алеж адно пытанне, што б я рабіў калі б мне засталося жыць менш аднаго года, накіроўвае мяне ў тую галіну дзе я зараз. Тут дзе я блізенька да сваіх сэнсаў, да свайго жадання, да сапраўднага жыцця. Тут дзе я сапраўды магу размаўляць з вамі пра сапраўднае і ў касмічным сэнсе важнае.

Хістанне самога сябе, дазваляюць прымаць рашэнне зноў і зноў. Зноў і зноў выбіраць свой шлях. Перапыняць дэтэрмінізм - свабодай. І карыстацца ёй.

К’еркегор “Страх и Трепет”

Назву К’еркегор узяў з слоў а.Паўла:

ʺИтак,  возлюбленные  мои,  как  вы  всегда  были  послушны,  не  только  в  присутствии  моем,  но  гораздо  более ныне во время отсутствия моего, со страхом и трепетом совершайте свое  спасение, потому что Бог производит в вас и хотение и действие по Своему благоволениюʺ (Посл. к Филиппийцам, 2.12‐13).

З першых старонак захапляюць сцэнарыі таго, як магла адбывацца дарога Авраама і Ісаака да гары Маріа, дзе Аўраам павінен быў забіць свайго сына.

Алеж потым ідуць даволі складаныя і жахлівыя рэчы для майго ўспрымання.

Прыжок Веры (абсурд веры) - парадокс які злучае Бога з Чалавекам вечна, глыбока ўнутрана і суб’ектыўна.

За гэтымі адносінамі стаіць вялікая напружанасць і давер (які быў у Авраама), і гэтыя ўзаемадносіны стаяць вышэй за любую Этыку і Мараль. Толькі чалавек сам сабе становіцца мерілам, і ніхто з знашніх не можа нічога яму параіць. Бо Авраам - ці прайцец веры (у гэтым парадоксе), ці псіхануты забойца.

Уся адказнасць такіх узаемаадносін ускладаецца на самога чалавека, ён не можа скінуць яе на веріфікацыю группы. І не можа аб’яднацца ў гэтым шляху з іншым чалавекам.

Калі ж браць на тым усзроўні што я мог успрыняць:
Рызыка, што чалавек будзе памыляцца ў сваёй веры, не можа апраўдаць таго шаблоннага рашэння супольнасці ў веріфікацыі гэтых узаемаадносін Індывідуальнага чалавека з Богам.

Лепш мець тую свабоду, тую пагрозу, і тую велізарную адказнасць якая будзе заставацца на самім чалавеке ў гэтых узаемаадносінах.

Тайна Бога - выглядае значна больш праўдзіва, чым праўдзівае раскладанне Бога па палічках.