Я - бачанне, рух, усведамленне
І зноўжа з кніжкі "Навука быць жывым" Джеймса Б'юдженталя:
Я з'яўляюся жывым толькі ў працэсе майго быцьця. Я не магу знайсці сваё быццё ў тым, што раблю, чаго дамагаюся, якія тытулы я маю, у тым, што іншыя думаюць і гавораць пра мяне. Я па-сапраўднаму існую толькі ў моманты ўсведамлення, перажывання, выбару і дзеяння. Таму я не магу ўбачыць сваё быццё, бо я і ёсць бачанне і ўсё, што я бачу, не можа быць мною. Я - бачанне, рух, усведамленне.