я (3)

Гнуткімі пяткамі на стальных шыях

Як цяжка душыць, як цяжка калі душыў і не задушыў. З-за чаго гэта? Можа таму, што першапачаткова прыходзіш і становішся камусці на шыю пяткай. І хочацца распрастацца і стаць вышэй. І душыш. Навошта? - Каб быць вышэй. Каб прывесці да святла. Азарыць сваёй мудрасцю. І крахціш, разумеючы, што твая пятка ламаецца аб стальныя шыі. Яны моцныя і ў нейкі момант разумеюць, што ў цябе не ўсё з галавой. І разумеюць, што твае гнуткія пяткі сцякаюць па іх непахіснай сталі. Мне неверагодна цяжка разумець, што я душу, алеж з раза ў раз я залажу сваімі нагамі на чужыя шыі. Мне не выносна ад самога сябе. Іншая справа, калі шыі не стальныя. Тады здаецца, што правёў сваёй пяткай высокатэхналагічную аперацыю. Дапамог чалавеку ўбачыць жыццё з іншага ракурсу....

Маніпуляцыя Шчырасцю

"Всем привет, вот я и набралась храбрости написать! Скорее нет, жизнь так прижала, что пришлось выбраться из ракушки. Да и текст этот пишу не я, а какой-то мужик, друг моего мужа. И все потому, что я не пишу тексты, а делаю суперские ... " Я адчуваў вялікую ўзрушанасць, калі я так раскрываў сам сябе (як небачнага аўтара аб'явы) і тых хто такую аб'яву запосціў бы. Пісаць ад імя дзяўчыны, а потым у самім тэксце прызнаць, што той хто піша гэта мужык, і працягнуць пісаць ад імя дзяўчыны. Няпраўда ў тэксце раскрыта шчырасцю (гіпер-шчырасцю), і працягваецца няпраўдай. Гэта ўсё паўстае ў маей галаве, нейкім сумбурам з змяшанымі пачуццямі. Вось такое ў мяне часта адбываецца. Раней было яшчэ больш. Гіпер-Шчырасць, яна такая, толькі фармальна шчырасць. Яна пераследуе нешта большае, нешта іншае. Бо гіпер-шчырасць яна не самадастатковая. Мне здаецца гэта эмацыйны-маніпуляцыйны момант, калі мы кажучы шчыра і вельмі шчыра пераследуем нейкія неагучаныя (а яшчэ лепш у лоб агучаныя рэчы). З гэтага атрымоўваецца нейкае такое варева, якое пераносіць нас у эмацыйную сферу. Той хто чытае ці чуе звяртае на гэта ўвагу, ён не абаронены перад такімі крокамі, таму што пачынае добра адчуваць той стан, які магчыма адчувае чалавек які пісаў той тэкст, ці кажа тыя ці іншыя рэчы. Ён разумее, што адчуваў бы ён, калі б пісаў ці казаў такое. І гэта яго ўзрушвае, ён нібы сведка чагосці даволі некамфортнага, чагосьці вартага ўвагі. І вось я хацеў напісаць, што аўтар ўсяго гэтага не адчувае. Алеж сваечасова спыніўся і адчуў. Адчувае, яшчэ як. Гэтае спалучэнне пачуццяў натхняе і дадае энергіі. Увогуле гіпер-шчырасць, робіла мяне моцным, калі я баяўся быць выкрытым за няпраўду. Ці калі было штосьці, што магло быць раскрыта ўва мне, і што было б вельмі і вельмі балючым. Я імкнуся агучыць гэта праз гіпер-шчырасць і пераставаць баяцца. Чалавек які не абараняецца і не бяжыць ад страху можа гіпер-шчырасць не выкарыстоўваць. І было б добра жыць, без гэтага надрыва гіпер-шчырасці. Мне здаецца, я на шляху да…

Дыктатар унутры мяне

4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць. Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй? Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае. Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю. Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню. Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем. Напісаў, стала лягчэй. Можна выбрацца на начны шпацыр. P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць. - Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак. Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку. А зараз дакладна на…