пакуты (3)

Нешта нявыказанае захрасла ў горле

Вось нібы хочацца сфармуляваць, неяк ахапіць розумам, адчуць да канца, асэнсаваць у канцы та канцоў. Але замест гэтага проста камяк. І такая моцна трывога, нейкая спешка ў тым каб узяць аловак, ці пачаць пісаць. І яно выйшла з мяне. Здаецца, штосьці важнае. З алоўкам я сядзеў, сядзеў і толькі загагулі выйшлі. Вось зараз спроба пісаць. Спроба падступіцца да таго, што кліча і не падпускае.

І яшчэ ў гэтай справы ёсць такая дрэнная акалічнасць, перад ёй губляе каштоўнасць розная іншая дзейнасць. Вось здаецца і тое можна, і гэта... а думка круціцца - не хачу, трэба штосьці з гэтым камяком зрабіць. Нібы трэба зараз вырашыць, штосьці вельмі важнае ў жыцці.... а што, невядома.
Ці можа хочацца неяк спрасціць жыццё, каб не было яно складаным такім, каб стала больш празрыстым.... пішучы разумею, што не хачу спрашчэння. Лепш ужо навучыцца працаваць з тым, што ўсё не проста. Неяк зжывацца з гэтым. У гэтым ёсць свая прыгажосць.

Творчыя пакуты

Вось я адчуў творчыя пакуты.
Ёсць прожыты досвед, які кранае да глыбіні.
Я хачу перадаць яго і шукаю формы.
Хачу перайсці на метаферы, казачных герояў, дрэвы, жывёл.
Хоць, штосьці каб не казаць наўпрост.
Спрабую вершы, гісторыі, сцэнары.
Ужо і ChatGPT спрабаваў мне дапамагчы і ў яго не балага атрымалася. Алеж усё ў малако.
Не трапляю ў глыбіню, не трапляю ў сэнс.
Пайшоў сажраў тое што знайшоў на кухні. Персік, потым грушу, потым сыр з пачкі пакусаў.
Трохі супакоіўся. Алеж мне патрэбен не супакой. Мне патрэбна напісаць пра тое, што я хачу. Каб словы былі нацягнуты як струны гітары, каб яны кранулі.
Пайду далей пакутваць ці жраць.



На фотке сёняшняе Гало, якое мы спачатку прынялі за Вясёлку.

Лес пад цёмнымі хмарамі.

Выходжу да любімай апушкі леса. Сонейка асвятляе наваколле, вока радуецца, сэрца наліваецца любоўю, усё ахутана даверам і бяспекай. Лес жыве. Гэты клачок лесу можна лёгка ахапіць позіркам з верталёту ці гугл мэпса. Алеж хто зможа спазнаць яго глыбіню? Усё то, што адбываецца на гэтым клачку? Лес неабсяжны менавіты ў сваю істотную глыбіню. Можна бясконца вывучаць яго, ён заўсёды будзе розным. ...

Сонца схавалася за цёмнымі хмарамі, вецер завывае, лес апынуўся у цемры. Мяне ахапіў жах. Я не адчуваю сябе бяспечна. Хоць у маіх руках ліхтарык, а ў тым ліхтарыку гарыць маленькі агенчык. Алеж што гэты агенчык для такога лесу, каб асвятліць яго? Я не ведаю, што рабіць. Успамін пра тое як лес выглядае ў святле, натхняе мяне. Зараз я не пазнаю сцежкі, дрэвы. Куды не глянь мне страшна. Я баюся лесу, я хачу асвятліць яго. Хачу праз што б то нібыло зрабіць яго светлым. Лес маўчыць, я не магу дазнацца чаму ён у цьме, чаму яму так цяжка, калі гэта ўвогуле скончыцца і ці скончыцца?

Мой язык гэта язык агенчыку ў ліхтары. Ён хоча вырвацца на волю і асвятліць увесь лес. Галінка за галінкаю, дрэва за дрэвам. Мой агенчык хоча выратаваць ад цьмы ўвесь лес. І так ужо не раз было. Ён вырываўся, і лес палыхаў у вогнішчы. Лес гарэў да тла. Святло ішло, алеж гэта не быў сапраўдны свет. Гэта быў свет знішчальны.

У гэты раз, я зайшоў у цёмны неспакойны лес. Пакінуў агенчык у ліхтарыку. Агенчык маўчаў і слухаў лес. Тое маленькае святло агенчыку ў ліхтарыку кропачкай сагравала лес. Лес ведаў, што я з ліхтарыкам чакаю святла. Мы з лесам ведалі, што трэба проста пачакаць. Зразумець і прыняць цьму. Даць ёй права існаваць у лесе. Не бароцца з цьмой так яра, не загубіць тое што любіш. Лес жа таксама баяўся агенчыка. Ён ведаў, што агенчык можа ўсё спаліць.

Мы доўга маўчалі. Мы пранікліся даверам адзін да аднаго. Мы дазволілі цемры быць. Лесу стала лепш. Лес пачаў казаць, а я толькі ціхенька слухаў. З кожным словам якое вымаўляў лес, хмары разыходзіліся ў бакі, а сонейка асвятляла галінку за галінкай, дрэва за дрэвам.

Зараз калі ў лесе будзе цемра, я буду знаходзіць у сабе моцы ісці і чакаць, ісці і слухаць. Я не хачу загубіць любоў, я хачу дачакацца святла.