любоў (34)

<p>Напаўняючая, натхняючая, урачыстая. Светлае вока жыцця. <br>Алеж як больш можа быць схавана ў гэтым слове.</p>

Проста дзень

Адпусціўшы мяне ля трапінкі
На блуканне пусціўшы гуляць
Мая родная едзе да дому
Каб мяне там чакаць-сустракаць.

І іду я з вялікай падзякай
І блукаю шукаючы слоў
Каб змянілася сэрца чарствелае
І з яго палілася любоў.

Каб любоўю напоўнілісь позіркі
Каб каханнем насыцілісь дні
І ў паветры віталі ад радасці
Пад гітару мае і твае галасы…

K.S.Petrashka / Szczytno / 1 Nov 2022

Як працуе жорсткасць

Добрымі намерамі вымашчана дарога ў пекла.

Я зараз не буду казаць пра свае перажыванні ці адчуванне свету, гэта будзе больш як нейкая рэфлексія пасля адной доўгай размовы.

Гэты мір, даволі жорсткі, не просты, у ім шмат пакут, цярпення, выпрабаванняў.

Некаторыя з нас, сутыкаюцца з гэтымі выпрабаваннямі без падрэхтоўкі, знянацку. Спаўна настрадаўшыся, алеж прайшоўшы шлях, усвядомляюць самі сабе, што гэта быў непросты шлях, алеж кожны хто будзе ісці пераможа.

А потым пачынаюць трансляваць свае бачанне гэтага "жорсткага свету" як нейкай нормы. І пачынаюць займацца добрай справай, "падрыхтоўкай" маладзейшых да таго, што гэты свет вельмі жорсткі. Бачаць у гэтым настаўніцкую місію. Можна сказаць, рыхтуюць да сапраўднага жыцця. Для сябе бачаць яны небяспекай, што які чалавек будзе думаць пра мір, што ён добры. Што будуць прабываць у няведанні жорсткасці міра. Гэтыя людзі з добрых намераў будуць адукоўваць невучаў, нават не распавядая пра жорсткасць, а паказваючы яе на прыкладзе. Каб дакладна падрыхтаваць маладых.

Што маем на выхадзе: да жорсткасці дадаецца жорсткасць, алеж такая жорсткасць якая нібы ўпраўдана добрым намерам. Гэта як бацькі якія бюць розгамі сваіх дзяцей трошачкі меншы, чым білі іх бацькі, бо яны ж гуманісты. А так да, без гэтага не будзе ніякага выхавання, бо свет жорсткі.

Магчыма ў гэтых разважаннях, я шмат чаго змяшаў у кучу і ўсё не так проста. Алеж прашу, нават малю, ХОПІЦЬ распаўсюджваць жорсткасць, хопіць быць настаўнікамі жыцця. Лепш працягнем адзін аднаму руку ўзаемадапамогі, прыняцця, любові.

Жорсткасць у свеце і так не знікне, а мы будзем адзін другому той апорай, у якой чалавек зможа выстаяць у гэтым складаным свеце.

Дух Святы - кропелькі расы.

Дух Уцешыцель прыходзіць да мяне, ці праз кропелькі салёныя на вачах, ці праз сустрэчу цудоўных кропелек на траве, ці як зараз праз кропелькі на целе, якія збаўляюць мяне ад гарачкі.

На здымке травінка пазаўчора, цікава што толькі на ёй была раса, а на іншых не было. І я нават вярнуўся каб сфатаграфаваць.

Дачка бацькі свайго

  • Ксюша, што ты начапіла сябе на нагу?
  • Адчапіся папа, гэта прыгожа.
  • Не, давай здымай, бо нага адваліцца.

Наступнай раніцай у садок едзем на машыне. Калі ідзем ад машыны, час ад часу прыходзіцца спыняцца і несці Ксюшу. Нагу расціраць не дае. Ёй вельмі баліць. Бачу як яна хоча маей пяшчоты, бо ёй больна. Бура ўнутры мяне не дае мне па-чалавечы пашкадаваць яе. Бо нясе наступствы свайго глупства. Так, сапраўды не сняла я на нач “прыгожай” разінку з шчыкаладкі. Гэты дзень для Ксюшы зусім не задаўся, нага так і не адышла. І яна кавыляла калі я ея забіраў з “зерувкі”. Ксюша плакала, настаўніцы былі вельмі занепакоены, што з ей такое і ці лечыцца гэта. З раздражненнем апраўдываўся і на ломанай польскай спрабаваў патлумачыць пра разінку. Ішлі моўчкі напэўна. Бо сама вінаватая, да яшчэ і бацькі не паслухала з вуснаў якога ліецца ісціна.

Паміж тым у мяне ўвечары падымаецца тэмпература, адчуваю сябе жудасна, усе планы ламаюцца. Забіўшы на ўсё, а сёмай іду спаць. Даша прыносіць мне пітво, дзеці заглядваюць. Пакуль яшчэ не вырубіўся, крычу ў іншы пакой: Нагу парасцірайце!
Засынаю….

Прачынаюся, калі ўсе ўжо спяць. Палашчу горла, раблю гарбату. Кладуся. Мне становіцца вельмі сумна. Хачу каб хтонебудзь мяне пашкадаваў. Гэта асабліва цяжка, бо я разумею, чаму гэта са мной здарылася.

Сёння днём я зноў хадзіў у лес. Нават пабачыў там ліса. А яшчэ сонейка прыгрэла, і я зняў адзін з дзьвух швэдараў. Потым залез у назіральны пункт за птушкамі. Там моцны вецер прадуваў маю галаву, і было неяк холадана. Алеж на адрэналіне, сустрэчы з лісам, усё было не пачым. “Прыгожа”, а астатняе не хвалюе! У захапленні іду да дому, зноў з невялічкім скарбам “пабачыным лісам”.
Па дарозе захажу ў краму за метрам, і разумею, што трэба адзначыць марозевым. Беру маленькае, і хутка з’ядаю каб дзеці не пабачылі. Ну вось і увесь дыягназ.

Так вось ляжу я хачу, каб мяне такога балвана такі хтосьці пашкадаваў, а ўсе спяць. І прашу Бога: Госпадзі, дазволь мне пашкадаваць сябе. Мне стала цёпла, і я адразу ўзгадаў пра сваю дачку. Усім сэрцам мне стала шкада яе. Дачкі бацькі свайго.

Засыпаю з мірам.