каханне (7)

Першы пацалунак

11 год таму адбыўся наш першы пацалунак, а пасля адбылася шмат чаго рознага. Углядаючыся ў бяскрайні ўнутраны сусвет маёй каханай я адкрываю для сябе гэты свет і прыгажосць чалавечнасці.

Шлях кахання

Я ёй кажу: "Радная
Я чорны ўвесь унутры!
Як зможаш ты са мною
Жыццёвы шлях прайсці?"

Яна тады сказала:
"Бывае так, Кастусь! 
Цябе магу прымаць я
Хоць чорны як гусь"

На крылах да нябёсаў
Узляцеў я як страла
Тады душа сказала
Ты будзь мая жана

Кірунка не губля
Лікуя ад быцця
Што чорным, а не белым
Прыняты цалкам я

Вось гэта ёсць каханне
Калі сабою быць
Так добра, натуральна
Без тэатральных ліц

Для іншых я застаўся
Баюся, што гульцом
Што толькі белым свеціць
І на знаёмы тон

Што ж з вамі будзе людзі?
Калі б аскаліў я
Не добрую грымасу,
А цёмнага себя?

Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 

Тое што і заўсёды, алеж па іншаму. 
Дзеці толькі аб тым і марылі, каб застацца на цэлы дзень з бабушкай Лінай. А мы аб такім нават і не марылі. І вось гэты дзень настаў. Калі такое здараецца раз на 3 гады, то напружана думаеш, як бы так незвычайна правесці дзень удваіх. Куды б так паехаць? Штоб такое пабачыць? 
Алеж па перыметру мы ўсё аб'ездзілі, а згубіць палову дня толькі на дарогу, такое сабе. 
Зрабілі эксперымент. Паехалі блізка, у месцы дзе ўжо сто разоў былі. Алеж! Алеж, мы заўсёды былі там з дзецьмі! А як гэта, пабываць там без дзяцей? У дваіх? Гэта неверагодна. Гэта зусім іншы досвед! Можна было доўга размаўляць у цішыні, спрабаваць цікавыя стравы, гуляць за ручку не спяшаючыся, прымаць рашэнні на хаду. Нават у бібліятэку дзіцячую схадзілі, і ўклаліся ў хвілін 10. У кафейні дэсэрцікі з кавай, каб не заснуць у кінатэатры. Праглядзелі 30 хвілін анонсаў усіх новых фільмаў і рэкламы электракараў знакамітых брэндаў. Думалі, што фільм так і не пачнецца. Алеж ён пачаўся. У Польшчы класна, што часамі фільмы ідуць з ангельскай агучкай і польскімі субцітрамі. На схеме месца было намалявана як 2х месная канапа, а ў рэале проста дэмантаж перагародкамі паміж двума крэсламі. Хаця я прыдзіраюся. Было камфортна і файна. Паглядзелі, паабдымаліся. Пабоўталіся па тарговельнаму цэнтру (нават без дзяцей справа не самая прыемная). І ўжо на нач глядзя паехалі да дому. Алеж не дамой, а ў басейн. Гэтаж кайф, басейн без дзяцей! Ну і з дзецьмі класна, алеж зусім інакш. І вось мы прыперліся.... Задаволеныя, стомленыя і закаханыя як і 10 гадоў таму, толькі па іншаму. Бо і самі мы змяніліся за гэты час. Бо і зараз мы зноў і зноў пазнаем адзін аднаго, не перастаючы змяняцца.

Шлях разам

Мы ідзем за ручку, дзелімся падзеямі дня, нашымі пачуццямі і адкрыццямі. Назіраем за тым, што адбываецца зараз. Цёпла і кранальна. Радасна і падтрымліваючы. У тым ліку, гэта шлях адкрыццяў і здзіўленняў. Шлях суму і суперажыванняў, турбот і страхаў. Гэты шлях разам.

Разам да таямніц

Бездарожжа. Ручнік. Скрып драўлянага памоста. Ключ у іржавым замке. Жудасны грукат ланцугамі. Вёсла вызвалены. Мяне папярэдзілі, што калі мясцовыя будуць выклікаць міліцыю, сказаць што ўсё добра, што ёсць дамоўленасць. Алеж мне здаецца, што мы з Дашай крадзем лодку пасярод ночы. Вось мы цалкам разматалі ланцугі. Пакуль залазілі, адчулі, што няма ніякіх гарантый таго, што лодка не перавернецца. Ліхтарык з тэлефона штосьці свеціць канешне, алеж больш б'е ў вочы. Вырашылі далёка не адплываць. І так мурашкі па скуры. Грукат вёслаў па вадзе. Нейкія булькі. Час ад часу выпрыгвае рыба. А ў бліжэйшых лясах брэшуць сабакі. Па плану, павінна было быць рамантычна. Зоркі на небе без засветкі. Зоркі прыгожыя. Яшчэ свечку знайшлі, запалілі. Другая не паддалася. Тэрсам з гарбатай. Маленькія кубачкі. Смачныя цукеркі. Алеж праз усё гэта, наша неабароненасць. Нашы страхі адкрытыя адзін перад другім, вось дзе прыгажосць. Мы сядзелі і дзялілся пра тое, як і што нам старшна. Гэта супакойвала. Час ад часу, я так пагружаўся ў размову. Што фон, на якім я бачыў Дашу (паверхня возера, цень ад чорнага лесу, чорны лес, нейкія там сям ліхтарыкі, зоркі) быў падобен да застаўкі ў Зуме ці Гугл міце. Такі, нейкі не рэальны фон. Яшчэ той задачкай было знайсці прыстань. Бо нас паспела аднесці незаўважлівай плынью. Камышы труць аб вёслы. Лодка трэцца аб лодкі. Усе гэтыя гукі, як чалавечы шэпт. Мы так і падумалі адразу, што нейкія людзі паблізу. Алеж гэта толькі начныя гукі. Вось такая маленькая вандроўка да таймніц нашай душы.

Я вельмі шмат чаго баюся. Алеж я бы хацеў пражыць жыццё насуперак страху, з глыбінёй, сэнсам і сапраўдным каханнем. Сапраўднае каханне перамагае страх.

Дзякуй мая любімая, што згадзілася на такую аванцюру.

 

Тайная частка чароўнай казкі

"Та, дзеля якой ішоў на крыж, нясе мяне на сваіх руках."

Дзякуй любімая.
Вырашальна ў маім жыцці была сустрэча з табой. Тая частка чароўнай казкі, якая звычайна пачынаецца з канца і ніколі не агучваецца, дакранулася мяне. Я жыву ў ёй. У казцы з табой. Дзе кожны непрадказальны. Дзе выклікі перамяжоўваюцца з узнагародамі, адзінота з еднасцю, радасць з сумам, напружанасць з расслабленнасцю. Адчуваецца вялікая патрэба ў табе, і як мне здаецца ў цябе ва мне таксама.

Да будзем танчыць, танец нашага жыцця, і смерць не разлучыць нас.

Даша

Вось мая любімая.
Яна сусвет. 
Яна сэнс. 
Яна Даша. 
Яна Мама.
Яна натхненне і прызямленне.
У Дашы заўтра день народзінаў.
Бусь.