Кастусь Петрашка

Кастусь Петрашка (256)

Тыя сэнсы, Што зусім не важны...

- - - - Дзе набрацца храбрасці скажы? "Для чаго?", пачуецца ў адказ Каб ад ценю смерці ўцячы У пражыванне момантаў за раз Каб натхніцца сэнсамі Пакуль... Не збялелі попелам яны Не пабеглі Не зышлі Не згаслі Тыя сэнсы, Што зусім не…

Атачым цяплом...

Жыццё ідзе Жыццё плыве І было б добра Каб не ў сне З цяплом і мірам Кожны ўздых Ішоў да сна І не заціх Алеж разрыў Бывае жорсткі Што думкі храснуць Б'юцца колка І холадам Пранзае ўсё У мінулым Цёплае нутро Сагрэем Атачым цяплом Сябе І…

Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці

Сябры, ёсць ідэя, правесці мерапрыемства з такой назвай "Коуч-пазіцыя ў пастарскай дзейнасці". Зараз трохі разбяромся, што да чаго. - Пастарская дзейнасць? - Узаемаадносіны святара любой канфесіі з сваёй паствай. Размовы на духоўныя тэмы, споведзь, парады ў тых ці іншых жыццёвых сітуацыях. - Коуч-пазіцыя? - Магчымасць весці гутарку з суразмоўцам, так каб раскрываць патэнцыял чалавека, дапамагчы чалавеку лепш зразумець сябе, сітуацыю і сваю глубінную матывацыю. Суб'ектыўнае бачанне праблемы: - Сістэма: "Пытанне святару - адказ ад святара", не з'яўляецца эфектыўнай формай камунікацыі. Святар не можа ведаць чалавека так добра, як чалавек ведае сябе. Такі падыход, не дапамагае людзям у разуменні сябе, сітуацыі і матываў сваіх дзеянняў. А таксама дазваляе пазбавіцца адказнасці за ўчынак, нібы пераклаўшы яе на святара, які даў тую ці іншую параду. У сітуацыі, калі святар з'яўляецца моцным аўтарытэтам для чалавека, Парада (указанне) як і што рабіць, могуць зруйнаваць жыццё чалавека, нанёсшы яму моцныя псіхалагічныя траўмы. Зыходзячы з праблемы, прапаную Правесці мерапрыемства з наступным змесцівам: - Запрасіць дасведчаных (у пастырстве і коўчінге) спікераў, для глубокага пагружэння ў тэму. - Падзяліцца досведам альтэрнатыўных форм камунікацыі паміж Святарамі і Паствай. - Зрабіць адкрытую дыскусію, якая б абмалявала плюсы і мінусы новых падыходаў у пастарскай дзейнасці. - Зрабіць дэманстрацыю кейсаў выкарыстоўвання Коўч-пазіцыі ў пастырскай дзейнасці. - Стварыць адкрытую супольнасць, для падтрымкі і ўзаемадапамогі пастырам якія хочуць ці ўжо выкарыстоўваюць коўч-пазіцыю ў сваёй дзейнасці. Хто гатовы…

Прызвычаіліся хварэць

Сёння, на пытанне: "Як здароўе?", хацелася адказаць: "Прызвычаіліся хварэць". Гэта нават ператварылася ў нейкі лайфстайл. Паўсюль сморкі, кашлі і туман у галаве. Хочацца на вуліцу, калі не самому, то хоць дзяцей выперець, каб яны там набегаліся. Дарэчы, сёння ўпершыню зблізу паназіраў на тое як адбываюцца бойкі паміж Ксюшай і Любай. Гэта аказалася цалкам спланаванае і сагласаванае мерапрыемства. Нават вырашылі, па якой там назе Ксюшэ нельга біць, бо яна баліць. І вось на канапе адзін адну штурхалі, таўклі, ціснулі. А я проста ляжаў на той жа канапе, і не хацеў спыняць гэты працэс. Бо што прапаную, як альтэрнатыву? У настолку пагуляць - зусім без рухаў, а ў іх столькі энергіі назапасілася. Карацей калі больш менш добра, то заўтра іх трэба будзе на вуліцу. Назіраю за сабой, што калі хварэю то неяк лёгка адпускаю планы, пагадненні і абавязкі. Імкнуся да аднаго, хутчэй бы стаць здаровым і пачувацца лепш. Алеж як пачуваюцца людзі, якія маюць сваю хваробу як фон? Напэўна, ужо моцна свае сілы на выздараўленне не кідаюць, больш імкнуцца пажыць, хоць і праз тыя ці іншыя немачы і дыскамфорт. У звычайна-здаровым жыцці, мне цяжка разумець як пакутуюць іншыя людзі. Алеж вось хоць трохі балееш і адчуваеш сябе дрэнна, то неяк адразу і думаеш пра іншых пакутуючых. Раней так узгадаваў бабулю. А зараз палітзняволеных. Госпадзі дай ім моцы выжыць у жаху, якім яны апынуліся! На фотаздымку маміны шкарпэткі, добра грэюць мяне ў гэты…

Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё?

Як пачуваць сябе ў бяспецы калі ты дзіцё? 1. Перш за ўсё трэба навучыцца лазіць па сценах метадам распоркі, калі ў вузкіх праходах абапіраешся нагамі па розных баках. Такім чынам можна далезці амаль да самай вышыні трохметровай столі. Трэба выбраць лакацыю дзе знаходзячыся пад столей ты будзеш у максімальнай абароне, гэта напрыклад у туалеце. Калі дзверы адкрыюцца, і злодзей засуне галаву паглядзець, ці ёсць хто - то нікога не ўбачыць, а ты можаш скокнуць яму на галаву. Што рабіць потым, пакуль не вядома. Алеж гэта ўжо нейкі план. 2. Трэба навучыцца ўпэўнена трымаць у руцэ газавы пісталет, ён падобны да сапраўднага і гук такіж выдае, алеж напэўна не забівае. Трэніруйцеся кожны дзень, дастаючы яго і прымяраючы ў сваёй далоні. Вучыцеся казаць упэўненыя словы злодзеям, якія выламалі дзверы і глядзяць на вас наўпрост. А вы накіраваўшы на іх газавы пісталет, кажаце, што будзеце страляць. (Хм, добрым планам было б страляць яшчэ да таго, як яны выламаюць дзверы. Магчыма яны спужаліся б гуку. Добрая ідэя!) 3. Насупраць уваходных дзвярэй складзіце з падушак нібы сцяну падмурак, дастаньце з сейфа ружжо і патроны. Пакладзіце патроны каля сябе. Адзін патрон, на мядзведзя ўстаўце ў ружжо. Пакуль будзеце трэніравацца, ніколі! ніколі не здымайце ружжо з засцерагальніка (предохраніцеля). Вучыцеся казаць фразу, што будзеце страляць. Адточвайце ўпэўненасць у сваіх словах, і будзьце гатовыя стрэліць. Не вырашальны кейс. - Вы бяжыце з школы дадому, заходзіце ў пад'езд. Калі бачыце, што хтосьці незнаёмы ідзе за вамі, хутчэй закрываеце дзверы за сабой і выклікаеце ліфт. Трэба паспець убегчы ў яго і націснуць на кнопку паверха, каб дзверы закрыліся. Алеж гэта яшчэ не ўсё. Потым бегам па калідору, да дзвярэй. Ключы засоўваеце ў ніжні замок, калі ключ не захрасае, то ўсё добра. Калі трохі захрасае і чутны дадатковыя гукі, то паніка можа ахінуць вас. Алеж працуем далей, адкрываем гэтую сраную дзьвер. Ніжні замок падаўся. Справа за малым, адкрываем верхні замок. Раз два, дзверы адкрытыя. Дастаём ключ. Праслізгваем з хуткасцю яшчаркі. Захлопваем дзверы. Шчоўкаем замком! Жывем далей! Вось у снах чамусьці, менавіта на стадыі "Захлопваем дзверы - шчоўкаем замком", у маленькую шчыліну паміж дзвярыма прасоўвалася нейкая сраная рука і я прачынаўся ў поце... Добрай ночы. Салодкіх…

Гісторыі сяброўства

Сёння Ксюша распавяла сумную гісторыю яе ўзаемаадносін з самай любімай сяброўкай у школе. Ксюше вельмі падабаецца з ёй гуляць. Сяброўка крэатыўная, цікавая і прыдумляе крутыя гульні. Алеж ёсць і другі бок усяго гэтага. Ксюша паскардзілася, што ва ўзаемаадносінах са сваёй сяброўкай мае вельмі мала свабоды. Бо калі, яна хоча зрабіць штосьці па свайму, то сяброўка крыўдзіцца, расстройваецца і можа нават злавацца. А Ксюша баіцца гэтых эмацыйных станаў сяброўкі. Да і сяброўку згубіць не хоча. Мне было балюча чуць гэтую гісторыю, я бачу, што ў нейкім плане гэта залежныя ўзаемаадносіны. І што свядома, ці несвядома, Ксюшына сяброўка сваёй рэакцыяй застаўляе Ксюшу пазбягаць канфлікту, хаваць сваё ўласнае меркаванне, што ёй штосьці не падабаецца. Я сказаў Ксюше, што нічога страшнага ў тым, што другі злуецца няма. І не абавязкова яму заўсёды падыгрываць. Што адказнасць з эмоцыі і крыўды ляжыць на сяброўцы, а не на Ксюше. Алеж для Ксюшы сапраўды вельмі важны гэтыя ўзаемаадносіны, яна ад іх натхняецца, і ад іх пакутуе. А яшчэ мае страх, што калі яна будзе казаць сваё меркаванне, то яе сяброўка пакрыўдзіцца, і больш ніколі не будзе з ёй сябраваць. Вось і што з гэтым рабіць? Затое, я змог падсвяціць Ксюше, што яе адносіны з малодшай сястрой Любай вельмі падобныя на тыя што апісаны вышэй, толькі Ксюша з'яўляецца трохі маніпулятарам. І часта Люба ідзе на ўступкі, выбірае не ў сваю карысць, а ў Ксюшыну. Бо Любе невыносна, калі ў Ксюшы дрэнны настрой. Вось такія амаль трохкутнікі. Дзякуй дачушка, што можаш абмяркоўваць са мной такія няпростыя…

Пасля эмацыйных бур хочацца пісаць шмат.

Пасля эмацыйных бур, у якія хочацца пісаць шмат. З нажымам! З рыкам! Так вот пасля такога, прыходзіць бывае зацішша. І ў гэтым зацішшы, звяртаючыся назад, не бачыш той вастрыні. А чаму хацелася крычаць? А чаго было так горача? І вось пачынаеш пісаць, у стане цішыні, нават адстранённасці. Перад тым як пачаць, нават задаў сабе пытанне: "Так а пра што пісаць?". Усё нібы ўляглося. Калі ўсё бурліць, то заўсёды вядома дзеля чаго жыць. А калі зацішша, спакой, неадчувальнасць, можа нават і стомленасць. То пытанне сэнсаў і жаданняў вельмі актуальнае. А чаго хочацца, калі нічога не хочацца? А ў чым праўда, калі .... .... учора заснуў, зараз працягну ... .... а ў чым праўда, калі не хочацца крычаць? А праўда ў тым, каб кожнаму даць права жыць сваё жыццё. Каб кожны, мог прынесці ў гэты свет сваю ўнікальнасць, чалавека якога немагчыма замяніць ні ў чым сапраўдным і вечным. Бо калі людзі пачнуць жыць чужое жыццё, то хто будзе жыць іх? Калі яны паддадуцца трэндам і ўніверасаліям, прамяняюць сябе на канвеернае падабенства, то што будзе? Ці не гэта, найвялікшы грэх? Самога сябе - адзінае, што маеш сапраўднае, прамяняць на штучнае падабенства чагосьці ўніверсальнага. Гэты свет, мае патрэбу менавіта ў нас! Не будзем яго…

Дапамога?

Раней я лічыў, што вельмі крута аказваць дапамогу. А вось атрымліваць дапамогу, гэта так сабе. Алеж калі сама па сабе дапамога пранізана чалавечнасцю, то з любога боку гэта цёпла, глыбока і радасна. Вось сёння я адчуваў еднасць і падтрымку, калі мне было няпроста. Я рад, што маю ведаю, калі мне не проста, я магу пайсці і падзяліцца з людзьмі якія гатовыя мяне выслухаць і падзяліцца са мной сваёй чалавечнасцю. Гэта каштоўна для мяне. Я хачу, каб усе людзі на зямлі мелі такую магчымасць. Будзьма…

У любо́ві няма стра́ху

"У любо́ві няма стра́ху, а даскана́лая любоў праганя́е страх, бо ў стра́ху ёсць пакара́нне; і хто баіцца, той недаскана́лы ў любо́ві." 1Ян 4:18 Здаецца ўсё так сапраўды і ёсць, нам немагчыма любіць таго, каго мы баімся. Алеж любоў, будзе знішчаць страх. Тады што сказаць, пра страх Божы? Як па мне, ён таксама забівае любоў да Бога. За апошніх два гады, я добра прасунуўся каб знішчаць страх у адносінах з Богам. І сапраўды ў гэтых адносінах з'яўляецца больш любові, даверу, радасці. Памятаю, як сам глотку рваў, каб усе чыталі Евангелле стоячы ў касцюме тройке, выказваючы максімальную павагу Богу-Цару! Алеж любоў, давер, цеплыня ходзіць па дому ў сямейных трусах і не пужаецца непрыстойных гукаў. Вось яна святая-святынь, месца дзе жыве любоў. А яшчэ любоў жыве ў заснежаным…

Дзеці, спаць!!!

Дзеці, спаць!!! А яны не хочуць. І вось што рабіць? Неяк так пабудавалі мы свой лайфстайл, што пакуль дзеці не заснуць мы з Дашай знаходзімся ў завіслым стане. Калі дзеці доўга не засыпаюць, гэта нас напружвае. І мы ўплываем на іх, каб яны хацелі спаць. Не боўталіся туды сюды, не шумелі, не задавалі пытанняў па дзясятаму разу. А ляжалі з закрытымі вачамі і дрыхлі. На наша напружванне яшчэ накідваецца, тое што спачатку ім чытае Даша, потым я чытаю Ксюше... А потым пачынаецца, хачу пісяць, а што ты думаеш, не выключай святло, а ўключы музыкі. Ну вось неяк і падзяліўся. Пытанне ў мяне да самога сябе: Ну навошта я так іх пушу? Не падабаецца мне гэта. Можа ёсць ідэі, што можна…

Першы дзень Экзістэнцыяльнага саміта 

Першы дзень Экзістэнцыяльнага саміта распачаўся з чатырох спікераў (праслухай я пакуль толькі аднаго). Алеж цікава адгукнуліся і раней знаёмыя словы Віктара Франкла. Не мы пытаем жыццё пра сэнс таго, што адбываецца. Гэта жыццё пытае ў нас, гэта за намі чакаецца адказ. Вось адбылася штосьці радаснае, ці хутчэй жудаснае. І мы адказваем, пра што гэта для нас. Мы адказваем, у чым сэнс гэтага для нас. І не проста словамі, а самімі сабой, сваім выбарам, сваімі дзеяннямі. І вось жыццё пастаянна запытвае ў нас, а нашы адказы на гэтыя пытанні - ствараюць нас. Так і жывем. Каму цікава магу даслаць спасылку для ўдзелу ў саміце (будзе да…

з Дапоўненай ў Сапраўдную Рэальнасць

Гэта быў вельмі цудоўны год. За гэты год я перайшоў з Дапоўненай ў Сапраўдную Рэальнасць. Абжыўся ў гэтай новай рэальнасці. І нават паспеў забыцца, што я быў IT-шнікам. Узгадаў, як гэта і адчуў сябе Чалавекам. Глыбей адчуваў Дашеньку, Ксюшу і Любу. Працягваў любіць! Я можа не дзяліўся з вамі, алеж на пачатку гэтага года, я зразумеў што “Працягваць любіць” гэта і ёсць маё глыбіннае Жаданне! Абдымаю ўсіх, хто заставаўся побач і тых з кім я пазнаёміўся ў гэтым годзе! Дзякуй вам за вашае цяпло, чалавечнасць і непадобнасць на мяне!…

Адказнасць за выбар

Адказнасць за выбар. Кожны выбар мае свае рызыкі. Улічваючы, што кожнае жыццё скончваецца смерцю, то рызыка смерці, заўсёды можа маячыць на гарызонце. І тады дзеянні, могуць падпарадкавацца гэтай самай галоўнай рызыцэ - згубіць жыццё. Калі мной кіруе такая матывацыя, то гэты час можна назваць "Фізічнае выжыванне". Фізічнае выжыванне - накіроўвае ўсе рэсурсы да адной мэты Выжыць. У гэты час не да "Жыцця". Жыццё, любоў, прыгажосць, жаданні - усё спыняецца. І вось чым дольш мы ў стане "Фізічнага Выжывання", тым менш у нас жыцця. Напэўна гэта апраўдана, падчас ваенных падзей, цяжкіх хвароб, галадамору, эпідэмій ці ўсяго тагож зверх крытычнага ў межах адной сям'і ці адной асобы. Алеж трэба ўсведамляць, што Выжывая (павялічваючы працягласць жыццё), мы забіраем якасць Жыцця. Ратуючы ад катастрафічнага, забіваем паціхаму. Вельмі падобна на выкарыстоўванне антыбіётыкаў. Зусім адмовіцца ад іх, значыць павялічыць рызыку смерці. Пічкаць імі пры любым чыху, значыць свядома паціху забіваць. Чалавек, які сутыкнуўся з рызыкай смерці дзіцёнка ў мінулым, будзе схіляцца да перастрахоўкі (забіваючы жыццё па-ціхаму). Чалавека, у якога ўсё закончвалася добра, будзе схільнасць ісці на большыя рызыкі (жыцця будзе больш, але і рызыкі больш). Тут у кожнага, свой шлях і свая адказнасць. Напэўна няма нейкага ўніверсальнага правіла. Алеж хачу ўзгадаць слава Іісуса Хрыста: "Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць…