узаемаадносіны (6)

Не забірайце сябе ў блізкіх, не забірайце блізкіх у другіх.

Знайшоў старую нататку, якую планаваў не публікаваць.
Алеж нешта пераглядзеў, і вырашыў, што можна.

Будаваць асабістыя ўзаемаадносіны гэта прыгажосць і глыбіня.
Узаемаадносіны Чалавека і Чалавека, Чалавека і Бога гэта сапраўды сакральнае.

Алеж бывае мы бяжым ад такіх адносін, ці перацягваем адносіны на сябе, там дзе яны павінны былі будавацца паміж іншымі. 

Бяжым ад такіх адносін, закідвая сурагатныя мовы "кахання", перакладвая на іншых камунікацыю: 
- Перадайце запіску і свечку. Няхай там манахі з святымі памоляцца Богу за мяне. Ён жа там, недзе каля іх абітае. А я не, я не сустракаў.
- Скажы дзецям, перадай той і сё, а яшчэ лепш напрыдумывай як я моцна іх усіх люблю. Алеж сам я гэта рабіць не буду, бо я занят іншай справай. Усё дзеля іх зразумела. І падарункі я ім набыў.  

А з іншага боку, бывае мы на сябе адносіны перацягваем:
- Вы там напрамую да Бога не грукайцеся, вы ж нічога ў гэтым не разумееце. Да і Бога не ведаеце. Ну бываюць і такія людзі. Алеж не сумуйце, я тут каля вас і з Богам на прамым звязку праз епіскапа ды святых. Я ўсё ім перадам, за вас памалюся. Запытаю там пра вас у Бога, і вам потым перадам. Усё ідзіці ўжо.
- Любімы, ты працуй працуй. Ты ў дзетках нічога не разумееш, толькі напорціш. Ты такі грубы, не зможаш адчуць іх тонкія душы. Я ўсё перадам. Я іх паласкаю. Грошы толькі прынось. Лепш не ледзь, а то накасячыш, толькі дрэнна зробіш. 

Як жа, як жа мы патрэбны нашым дзецям. 
Не нашы грошы, падарункі, ці выказаныя іншымі людзьмі нашыя эмоцыі.
Патрэбны мы, усёй нашай глыбінёй і ўнікальнасцю. 
Каб паміж намі былі тайныя глыбокія размовы, спрэчкі, міры, радасці і грусці. Каб гэта была гісторыя ўзаемаадносін. Унікальная як гісторыя кахання. 

Не забірайце сябе ў блізкіх, не забірайце блізкіх у другіх.

Як будаваць масты з сваімі дзецьмі?

Каб будаваць масты, трэба адсочваць дзе ўтвараецца прорва.
Дзе мы знаходзімся па дзьвух баках ад рэальнасці.

Вось прыйдзе да мяне Ксюша і скажа штосьці накшталт: вось мой хлопец ён ваенны  і працаваць я хачу на дзяржаўным тэлебачанні. 
Вось яна прорва. 
Ксюша ж ведае, якія ў мяне стаўленні да свету. 
Алеж робіць свой выбар і адкрыта пра яго мне кажа.

А я так весь апухну і выкажу сваё фе-ве ці яшчэ штосьці.

... Алеж гэта кропка дзе можна адчуць, што сапраўды важна для тваёй дачкі ці сына...
Вось тут скончылася традыцыя, сямейныя правілы і сямейныя каштоўнасці.
Яна выбрала штосьці іншае, гэтае іншае для яе каштоўней чым мінулае.
Ці магчыма будзе гэта зразумець? Напэўна магчыма, алеж не проста.
Шлях да паразумення, шлях да давера, шлях да прыняцця ... гэта і ёсць масток. 
Няхай ён вузенькі і ісці па яму страшна. І абарвацца можна кожную хвіліну. 
Алеж гэта адзіны шлях, каб прорвы не раздзялялі нас.

P.S.:  Як толькі вам кажуць з натхненнем пра тое дзе няма выгады/карысці, ведайце, гэта важна.

Ён быў

Ён ішоў, глядзеў на галінкі. Яго думкі то раіліся, то прыходзілі да адной думкі. Ён хацеў адшукаць прамыя правераныя шляхі якія б злучалі чалавека з вечнасцю, з Богам, з Іісусам Хрыстом. Зараз ён даваў сабе адказ: “Няма такіх простых універсальных шляхоў, можа супакоіцца з гэтым?” Алеж ганімы ветрам, яго думкі фокусаваліся то на тым што вельмі блізка, перад самым носам, то пераходзілі за далёкія гарызонты, туды дзе небачна і можна ад душы пафантазіраваць.

Усё гэта было часткай яго, алеж не мела вялікага значэння. Жыццё без людзей ён бачыў бессэнсоўным. І толькі моманты глубокай сустрэчы з “чалавекам” ніколі не гублялі сваю каштоўнасць. Быць у прысутнасці жонкі, дзяцей, назіраць іх жыццё, удзельнічаць у іх жыцці, мець магчымасць зазірнуць у іх бяскрайні сусвет было вялікім дарам.

ён проста ішоў…
ён ведаў дзе хаваюцца скарбы…

Боль, боль, боль....

Другі дзень пачынаю пра гэта пісаць, і не выходзіць нічога акрамя гэтых слоў.
Як працуюць Хірургі? Напэўна ім давяраюць, таму што яны вышкаліваюць сваё майстэрства, алеж нажаль і ў іх руках паміраюць людзі.
Кожны дотык - боль, чаканне - боль, асэнсаванне - боль, погляд - боль...
Болью ахутана ўсё. Толькі малітва, не робіць больна. І боль паціху сыходзіць.
Не лічыце мяне за пессіміста, я проста ў сваёй ракавіне не так часта датыкаюся болі.

Вецер жыцця

Вецер знасіў нас з возера, хвалі выглядалі як мора, дзеці рылі траншэі, капалі ямы, шукалі маленькія каральчыкі. Я ледзь не плакаў ад гэтага моманту. Жыццё здувала нас, мы адчувалі паветра якім дыхаем. Правілы, законы, абмежаванні ў гэты момант уступалі жыццю, уступалі разуменню каштоўнасці кожнага моманту. Усе гэта часова. Усе можа быць скончана ў любую хвіліну. І нават калі б адмералі поўных 100 год, гэтага б было мала. Мала дзеля такіх момантаў, мала дзеля жыцця. Шэлест пакеціка на ветру, рухае гадзінннікавую стрэлку. Гэта стрэлка набліжае нас да канца. Як я хачу сустрэцца зноў. Зноў у вечнасці: І няхай там будзе ругань, ной, скаргі і ор. Я навучуся любіць і гэта.

Вецер здувае нас.

Калі шкада, што толькі паддакваў

Бываюць моманты, калі людзі ў сям'і стаяць па розныя бакі мяжы.
Выбіраюць розныя краіны, розныя абставіны жыцця, розныя каштоўнасці.
І на тое маюць прычыны.  І адлегласць паміж імі павялічваецца.
Аргументы кожнай палавінкі моцныя, зразумелыя, звязаныя з асабістым сэнсам. Няма чаго супрацьпаставіць.

І вось ты як старонні чалавек размаўляеш з адно з палавінак.
Сядзіш паддакваеш, знаходзіш доп аргументы каб падтрымаць суразмоўцу.
Усё яно лагічна, усё яно слушна.
І ад кожнага твайго паддаквання, гэтая адлегласць паміж палавінкамі павялічваецца.

З кожным такім пагаджэннем, чалавек усё больш выбірае сябе, а не сям'ю.
Ператвараецца ў камень, якому цяжка зысці са сваёй пазіцыі, са свайго бачання.
Дыстанцыя павялічваецца.

А вось калі незгадзіцца, знайсці праўду ў аргументах і сэнсах іншай палавінкі (а не той з якой ты зараз размаўляеш).
Гэта ўжо можа даць трэшчыны той закамянеласці.
І чалавек задасць сабе пытанні:
Дзе маё жаданне? Дзе мая любоў? Што магу я зрабіць дзеля гэтай любові?
Ці магу асэнсавана, зрабіць выбар супраць самога сябе, алеж дзеля гэтай любові?

І можа потым скажа хтонебудзь з іх “Я не згодзен з табою, мне вельмі цяжка, алеж я люблю цябе. Я зраблю крок насустрач табе, каб табе стала цяплей ад майго кахання. Не бойся мяне, я не супраць цябе. Мы розныя, алеж я жадаю табе дабра...."

Такія ўчынкі дастойны міра, кахання, прыняцця.
Пра такіх людзей мы маглі б пісаць кнігі і будаваць ім помнікі пры жыцці.

Не будзем паддакваць нашым суразмоўцам, будзем знаходзіць праўду і на іншым баку.

Няхай каменне аргументацыі дасць расшчэліну.
Няхай пануе любоў!