сяброўства (9)

Гісторыі сяброўства

Сёння Ксюша распавяла сумную гісторыю яе ўзаемаадносін з самай любімай сяброўкай у школе.

Ксюше вельмі падабаецца з ёй гуляць. Сяброўка крэатыўная, цікавая і прыдумляе крутыя гульні. Алеж ёсць і другі бок усяго гэтага. 
Ксюша паскардзілася, што ва ўзаемаадносінах са сваёй сяброўкай мае вельмі мала свабоды. Бо калі, яна хоча зрабіць штосьці па свайму, то сяброўка крыўдзіцца, расстройваецца і можа нават злавацца. А Ксюша баіцца гэтых эмацыйных станаў сяброўкі. Да і сяброўку згубіць не хоча. 

Мне было балюча чуць гэтую гісторыю, я бачу, што ў нейкім плане гэта залежныя ўзаемаадносіны. І што свядома, ці несвядома, Ксюшына сяброўка сваёй рэакцыяй застаўляе Ксюшу пазбягаць канфлікту, хаваць сваё ўласнае меркаванне, што ёй штосьці не падабаецца. 

Я сказаў Ксюше, што нічога страшнага ў тым, што другі злуецца няма. І не абавязкова яму заўсёды падыгрываць. Што адказнасць з эмоцыі і крыўды ляжыць на сяброўцы, а не на Ксюше. 

Алеж для Ксюшы сапраўды вельмі важны гэтыя ўзаемаадносіны, яна ад іх натхняецца, і ад іх пакутуе. А яшчэ мае страх, што калі яна будзе казаць сваё меркаванне, то яе сяброўка пакрыўдзіцца, і больш ніколі не будзе з ёй сябраваць. 

Вось і што з гэтым рабіць? 

Затое, я змог падсвяціць Ксюше, што яе адносіны з малодшай сястрой Любай вельмі падобныя на тыя што апісаны вышэй, толькі Ксюша з'яўляецца трохі маніпулятарам. І часта Люба ідзе на ўступкі, выбірае не ў сваю карысць, а ў Ксюшыну. Бо Любе невыносна, калі ў Ксюшы дрэнны настрой. 

Вось такія амаль трохкутнікі. 
Дзякуй дачушка, што можаш абмяркоўваць са мной такія няпростыя пытанні.

 

Трансцэндэнтнасць

Колькі часу таму, слова Трансцэндэнтнасць для мяне нічога не значыла. 
Алеж за апошнія тыдні, я вымаўляю яго па некалькі разоў на дзень.
Я выкарыстоўваю гэты тэрмін, каб апісаць свой досвед пражывання моманту, сітуацыі ці ўзаемаадносін.
Гэта для мяне, пра тое, каб у гэты момант забыць сябе. Каб усю сваю ўвагу, захапленне, любоў перадаць іншаму чалавеку, моманту, з'яве ці аб'екту.
Гэта пра тое, каб знайсці, штосьці прыгожым. І пагрузіцца ў любаванне. Мне ўсё роўна ў гэты момант хто я такі, як я выглядаю, ці што са мной адбываецца. Я зрабіў крок ад сябе, крок да чагосьці іншага. І знайшоў гэта неверагодным. Мне ўвогуле ў гэтым момант нічога больш і не патрэбна.
Гэта як знайсці нейкую палявую кветку і ўдыхнуць яе арамат, і адчуць гэта ПРЫГАЖЭЙШЫМ! Гэта можна адчуць і ў касцюме тройке, і ў брудных анучах, і ў суме і ў радасці. Хто і як мы выглядаем у гэты момант, не мае ніякага значэння!

Хацеў бы перайсці  да тэмы Трансцэндэнтнасць у сяброўстве. 

І дапоўніць свой тэкст словамі Клайва Льюіса з кнігі "Любоў" (раздел пра Сяброўства).
У ім я бачу словы пра сяброўства, якое ўзнікае, калі мы забываемся на сябе і на само сяброўства. Мы занятым нечым іншым, і толькі гэта нас зацікаўлівае і аб'ядноўваем. 
А вось і ўрыўкі з тэксту:
- "Чалавек, які разумее, як і мы, што нейкае пытанне важнае, можа стаць нам сябрам, нават калі ён інакш адкажа на яго. Вось чаму кранальныя людзі, якія жадаюць "завесці сяброў", іх ніколі не завядуць. Сяброўства магчымае толькі тады, калі нам нешта важней сяброўства. Калі чалавек адкажа на тое пытанне: "Ды пляваў я на ісціну! Мне сябар патрэбен", ён можа дамагчыся толькі прывязанасці. Тут "не аб чым сябраваць", а сяброўства заўсёды "пра што-то", хоць бы гэта было даміно або цікавасць да белых мышэй."
і яшчэ 
- "Справы сяброў нас не цікавяць. У адрозненне ад закаханасці сяброўства не дапытлівае. Мы заводзім сябра, не ведаючы, ці жанаты ён і дзе ён служыць. Усё гэта - дробязь перад галоўным: ён бачыць тую ж ісціну. Сярод сапраўдных сяброў чалавек уяўляе толькі сябе самога. Нікому не важныя ні прафесія яго, ні сям'я, ні прыбытак, ні нацыянальнасць. Канешне, часцей за ўсё гэта ведаюць, але выпадкова. Сябры - як цары. Так сустракаюцца ўладары незалежных краін у нейкай нейтральнай краіне. Сяброўства па прыродзе сваёй не цікавіцца ні нашым целам, ні ўсім тым "пашыраным целам", якое складаецца з родных, мінулага, службы, сувязяў. Па-за сяброўскім колам мы не толькі Пётр ці Ганна, але і муж ці жонка, брат ці сястра, начальнік, падначалены, саслужывец. Сярод сяброў усё інакш. Закаханасць агаляе цела, сяброўства - самую асобу.

Гэтымі абумоўлена дзівосная безадказнасць сяброўства. Я не павінен быць чыім-небудзь сябрам, і ніхто не павінен быць маім. Сяброўства бескарыснае і не патрэбнае, як філасофія, як мастацтва, як тварны свет, які Бог не абавязаны быў тварыць. Сяброўства не патрэбна жыццю; яна - з тых рэчаў, без якіх не патрэбна жыццё."

Снілася школа

Сёння прачнуўся ў два ночы. Снілася школа. У сне мяне вельмі турбавала, што не магу ўзгадаць сваіх аднакласнікаў. Таму калі прачнуўся ноччу, заняўся актыўна ўсіх узгадваць. Як вы там, як склаўся ваш лёс? Узагадаўся мой лепшы сябр першага класа, Сяргей. Я з нейкай дзіўнасцю зразумеў, што часта быў у яго ў гасцях. Узгадваю як было мне прыемна з ім сябраваць. Сяргей цёплым, добры, чалавечны. Як зараз, бачу той пакой у якім стаяла прыстаўка ў якую мы гралі. Як стаяла ў тым пакоі мэбля. Як абаронена і ўтульна я сябе там адчуваў. Намагаюся каб адчуць пахі, неатрымоўваецца. У памяці толькі агульная атмасфера, і дарога ад майго дома, да дома Сяргея. Пра што мы марылі тады? Пра што размаўлялі? Цяжка ўзгадаць. Здаецца, мы бавілі разам час і не задаваліся глыбокімі пытаннямі. 
- - - 
А вось бліжэй да вечара.
Накаціла мне такі паглядзець адну серыю сумнага серыяла. Добра, што ў нас была не Казань, да і часы напэўна трохі не тыя.
Алеж, які боль. Ад усяго гэтага. Разуменне што не толькі вайна, алеж і гэта ўсё рэальнасць. Да і ўвогуле колькі болю па міру раскідана, няшчасныя добрыя людзі крыўдзяць добрых людзей. І праз гэта становяцца злымі і нячулымі. Узгадаліся трохі школьныя часы. Узгадаліся клеевыя наркаманы. Парушаныя лёсы маіх аднагодак. Як па мне, то жаданне прыняцця і абароненасці талкала ў 90-я так шмат маладых людзей па шляху страху і гвалту. Ультрасы, районы. Каб спыніць гвалт, трэба спыніць страх. Алеж усё павязана.... 
Вось такі дзень успамінаў. 
Даша паехала ў Парыж, у камандзіроўку. 
Мы з дзецьмі будзем тыдзень збіраць пазлікі.

Працяг пра Гуртоўню

У працяг публікацыі пра Гуртоўню

Сёння зноў быў у Гуртоўні. 
Набываў гародніну.
Падзяліўся з прадаўцом сваімі пачуццямі адносна гэтага месца, як мне тут добра і душэўна.
Пасля гэтага абняліся 😏.
Сеў у машыну, сфоткаў гуртоўню звонку, і паехаў.

Трымайся прынцэса

Жыла была дзяўчынка. 
Дзяўчынка, якая радавалася і сумавала.
Яна была напоўнена рашучасцю і страхам.
Усёю душою яна патрабавала прыняцця і адабрэння.
І яе сэрца прымала на сябе раны, яны балелі ёй.
І сваімі рукамі, яна раздзірала свае раны, каб бліжэй убачыць іх, і яе боль станавіўся невыносным.

Алеж не ведала, тая маленькая дзяўчынка. 
Што яна была апорай і апошняй надзеяй для іншых людзей.
Што як за апошнюю галіначку, чапаліся за яе такія ж як яна сама. 
Марылі аб сяброўстве з ёй, аб яе ўвазе і прыняцці.
Не ведала тая малышка, што ўжо зараз, яна выратоўвае жыцці, хаця і сама на валаске. 
Трымайся прынцэса, і ў табе Хрыстос! І ты свет міру!

 

Дзіўны знаёмы

Сёння, мне ўзгадаўся мой даўні знаёмы. Знаёмы, якога было немагчыма зразумець, і ў вачах якога немагчыма было стаць зразуметым. Чалавек як падаецца вельмі добры. Але ў нас дыяметральна супрацьлеглае бачанне свету, рэлігіі, палітыкі, кавіду, жыцця. Калі раней, мы сутыкаліся нашымі гэтымі поглядамі, то было вельмі непрыемна. І нават у нас не было пра што паразмаўляць. Не ведаю, як так атрымалася, што я патэлефанаваў гэтаму чалавеку за два дні да пачатку вайны. І аказалася, што яго выганяюць з Беларусі ва Украіну, бо ён грамадзянін Украіны. Тады, за два дні да пачатку вайны, я такі адчуў, што яна адбудзецца. І менавіта яго выгнанне, было для мяне знакам. Мы тады неяк добра паразмаўлялі. А сёння, я патэлефанаваў яму зноў. Яго жонка і дзеці ў Беларусі, ён ва Украіне. Паціху жыве. Дзякуй Богу, што жыве. А то два гады не было звестак. 
Усё гэта, я да таго. Што калі, немагчыма штосьці абмяркоўваць, з-за супрацьлеглых пазіцый, то застаецца толькі чалавечае цяпло. Нейкае добрае маўчанне. Радасць, ад таго, што мы жывы. Нейкія простыя словы. І гэтага дастаткова. Яно нават неяк бліжэй да душы, чым любыя філасоўска-бытавыя размовы. Цёпла ад гэтага...
А яшчэ, учора ноччу прыляцела ў Чарнаморск. У горад, які прыняў нас, у нашай першай эміграцыі.

Разумець / Не разумець

Узгадваў сёння, як раней Даша звярталася да мяне з рознымі сваімі думкамі і пачуццямі, у надзеі, што я змагу яе зразумець. У такія моманты я прям сіяў ад гонару, бо я ўжо даўно ўсё "разумеў". Карыстаючыся магчымасцю, я выкладаў  ёй усё сваё разуменне, з прыкладамі і парадамі... Алеж, алеж гэта была не тое. Маё "разуменне", было перашкодай сапраўднаму разуменню. А сапраўднае разуменне, нараджаецца, узрастае, квітнее праз шчырае неразуменне.

Бо немагчыма ўмясціць жывога чалавека, у рамачку сваіх поглядаў і шаблонаў, хаця вельмі б хацелася.

Гэта я да чаго. Асабліва зараз, размаўляючы пра сур'ёзныя і глыбокія рэчы, так хочацца глубока разумець вас і глыбокага разумення (ці хаця б шчырага неразумення) з вашага боку.

Гэтыя думкі і цудоўны верш я пазычыў сёння, у святара і псіхатэрапеўта Уладзіміра Шкоды (https://vk.com/vladimirshkoda).

Цяплыня прыняцця

Прыняцце, разуменне і любоў. Вось тры сталбы на якім зараз трымаецца мой асабісты сусвет.

Кожны дзень, я стараюся думаць пра то наколькі прымаў, разумеў і любіў іншых сёння. І знаходзяцца гэтыя рэчы, і радуюць мяне, і даюць мне надзею. 

Бывае, што неатрымліваецца: не прымеш, не зразумееш, не палюбіш. Крыўдна канешне, алеж трымаюся за тое, што Бог прымае, разумее і любіць мяне такім недасканалым, такім чалавечным, такім жывым. Цёпла ад гэтага.

Вось і замкнулася кола. І добра звонку і ўнутры.

А якія ў вас KPI эффектыўнасці?

Калі шкада, што толькі паддакваў

Бываюць моманты, калі людзі ў сям'і стаяць па розныя бакі мяжы.
Выбіраюць розныя краіны, розныя абставіны жыцця, розныя каштоўнасці.
І на тое маюць прычыны.  І адлегласць паміж імі павялічваецца.
Аргументы кожнай палавінкі моцныя, зразумелыя, звязаныя з асабістым сэнсам. Няма чаго супрацьпаставіць.

І вось ты як старонні чалавек размаўляеш з адно з палавінак.
Сядзіш паддакваеш, знаходзіш доп аргументы каб падтрымаць суразмоўцу.
Усё яно лагічна, усё яно слушна.
І ад кожнага твайго паддаквання, гэтая адлегласць паміж палавінкамі павялічваецца.

З кожным такім пагаджэннем, чалавек усё больш выбірае сябе, а не сям'ю.
Ператвараецца ў камень, якому цяжка зысці са сваёй пазіцыі, са свайго бачання.
Дыстанцыя павялічваецца.

А вось калі незгадзіцца, знайсці праўду ў аргументах і сэнсах іншай палавінкі (а не той з якой ты зараз размаўляеш).
Гэта ўжо можа даць трэшчыны той закамянеласці.
І чалавек задасць сабе пытанні:
Дзе маё жаданне? Дзе мая любоў? Што магу я зрабіць дзеля гэтай любові?
Ці магу асэнсавана, зрабіць выбар супраць самога сябе, алеж дзеля гэтай любові?

І можа потым скажа хтонебудзь з іх “Я не згодзен з табою, мне вельмі цяжка, алеж я люблю цябе. Я зраблю крок насустрач табе, каб табе стала цяплей ад майго кахання. Не бойся мяне, я не супраць цябе. Мы розныя, алеж я жадаю табе дабра...."

Такія ўчынкі дастойны міра, кахання, прыняцця.
Пра такіх людзей мы маглі б пісаць кнігі і будаваць ім помнікі пры жыцці.

Не будзем паддакваць нашым суразмоўцам, будзем знаходзіць праўду і на іншым баку.

Няхай каменне аргументацыі дасць расшчэліну.
Няхай пануе любоў!