ENG БЕЛ РУС

каякінг (12)

Сустрэча світанка ў тумане на рацэ.

Гэта самая найпрыгажэйшая каякавая вандроўка якая са мной здаралася.

Вырашыў парэзаць і апублікаваць з натуральнымі гукамі (2 хвіліны).

Каякінг пад снегам

Шмат, шмат розных падзей.
Алеж я падзялюся з вамі сваёй вандроўкай на каяку пад снегам.

Калі ў вас ёсць пытанні, задавайце.
З радасцю падзялюся ўражаннямі.

Каякінг з Ксюшай

У мяне сёння яшчэ і відэа на хвіліну, як мы з Ксюшай плавалі на каяку і яна веславала.

Каякінг на світанку

Мне здаецца я зусім перастаў пісаць.
Толькі на каяку езжу туды сюды ды ролікі здымаю.

Прыгажосьц без туману

А вось і 1 хвіліна відэа нарадзілася, з сёняшняга майго каякінгу. Хоць і без туману, алеж было сонейка. Мне здаецца ва ўсіх гэтых відэа вельмі руліць музыка.

Разважанні пра прыгажосць

Сёння раніцай, туману не было. Алеж чаму я плаваў і здымаў. Хацеў нешта зрабіць.
Быў расчараваны. калі скончылася месца на тэлефоне. Мае ўнутраныя прыгода пераўтварыліся ў нейкі фільм мейкінг для іншых людзей. Дзе я ўжо гляджу не сваімі вачыма. А зноў аддаю на суд усё што маю. Тую прыгажосць, якія бачаць і прызнаюць мае вочы, я аддаю на суд. Я ўжо сам не вырашаю, што прыгожа, важна і цікава. А мне становіцца вельмі патрэбна гэтае вонкавае. Тое што, не ад мяне. Тое што нібы такое аб'ектыўнае. ... Як жа быць? Не хачу так. Сапраўды, не хачу аддаваць на ваш суд: лайкі, каменты, крытыку. Тое што я сам вырашаю для сябе. Не хачу рабіць, з сваіх вандровак нешта вонкавае. Алеж і хачу дзяліцца, той прыгажосцю якую адчуваю, якую бачу. Як жа мне быць? Мне здаецца, куды ў жыцці не глянь. Паўсюль гэтая прытча Хрыста пра плевелы. Вось тут добрае і там добрае, і тут і там разам з добрым, штосьці благое, крывое і супярэчлівае падмешваецца. Алеж Іісус прапанаваў, пакінуць усё да жніва. Я б сказаў так, даць добраму расці! Даць добраму магчымасць быць. І не выдзёргваць добрае, займаючыся такой дэзынфекцыяй у барацьбе з усім дрэнным. Можа таму і грэх, сам па сабе не так страшны. Колькі страшна, павыдзёргваць усё жывое, у дасканалай зачыстке сябе самога ад граху. Дзе пасля добрай аскетычнай працы, застаецца толькі вызжанае поле нашай душы. І цішыня.

Туман на світанку

Сёння ў мяне прайшоў першы Self-Retreat 
Возера 10 хвілін ад дома, уся вандроўка заняла 2,5 гадзіны.
Відэа якое замантажыў - 2 хвіліны. Шмат цудоўных момантаў прыйшлося выразаць. 
Прыемнага прагляду.

Паймаў туман

Яшчэ зусім цёмна. Прачнуўся за адну гадзіну да будзільніка. Світанак праз 2 гадзіны, алеж ужо не спіцца. Вырашыў скарыстаць гэты час, і пахвастацца як рана я прачнуўся. У мяне сапраўды не самыя здаровыя адносіны з сном і часам прасыпання. Заўсёды ганарыўся сабой, калі атрымоўвалася падняцца вельмі і вельмі рана. Часамі, ўспрымаў гэта як маё асноўнае дасягненне. Нібы я такі першы, і пакуль вы яшчэ спіце я ўжо жыву. Здаецца, гэта праз жаданне поспеху і ўсё паспець. Пражыць больш жыцця за тыя ж дні, што можна было б праспаць. Зрабіць задачы на сёння да 12 гадзін, і быць вольным ад спраў, дазволіць сабе займацца чымсьці іншым. Пайсці з дзецьмі ў парк, выбрацца разам на прыроду. Убачыць якая вялікая колькасць дня яшчэ ёсць перад намі. А які чароўны час ранняя раніца, час калі ты сам насам з сабой, алеж яшчэ не стаміўся. Яшчэ крыху вярнуся да пачуццяў: задавальненне, ад таго, што нібы пераганяю час, працую зладжана і спакойна. Праз усяго мяне праходзіць адна думка, я паспяваю, не трэба спяшацца, я "маладзец". Бо калі б я напрыклад праспаў, прыходзілася б імкнуцца паспець зрабіць усё, што наабяцаў зрабіць на сёння. Часу мала, розных спраў зашмат. Заўсёды гэты ўгнятала, трохі прыдушвала віной і атручвала сам працэс. А ранняй-раніцай віна адступала, мая існасць шаптала мне "ты маладзец", ты паспяваеш зрабіць усё, што ад цябе чакаюць... 
Зараз, шмат, што змянілася. У звычайны дзень сплю зашмат. Бывае прылягу даспаць днём. Сон - маё здароўе. Сон я люблю. Алеж пакатацца, на світанку на каяку я таксама люблю.

P.S. Я паймаў туман, гэта было неверагодна. Здымаў шмат відэа, таму смантую невялічкую нарэзку, а пакуль што падзялюся некаторымі здымкамі.

У пошуках туману

 Цемень непраглядная, я боўтаюся ў гамаке спрабуючы заснуць. Хаця цемень толькі на небе. З аднаго боку б’е ліхтар-пражэктар, а з інашага суседскае акенца пражэктар. Сусед мабыць устае а 4 раніцы і рыхтуецца да свайго фермерства. А я ляжу ў гамаке і цешуся, што +16. А ён (сусед) мабыць чысціць зубы і гарна адхаркваецца. Учора, быў суперскі туман і сонейка, алеж я праспаў. Сёння ж прачынаўся кожныя некалькі гадзін, перабіваючы розныя сны пра Беларусь. У апошнім сне, хадзіў па району думаючы дзе перабіцца некалькі дзён. Хацеў адкрыць ІП і трапіць на медабследванне. Ааа працягваю… Карацей, хацеў та я на каяку паплаваць у ранішнім тумане. Алеж сёння не такі дзень, нажаль. Вельмі моцна неба зацягнута хмарамі, да і дождж ноччу быў. Буду спрабаваць заўтра.

P.S. Дапісаў гэта, і паехаў на каяку катацца.

Мне далі каяка

Год таму, я шмат хадзіў па лесу і фатаграфаваў туман.
Углядаўся ў азёры, на якіх туман быў раскладзены тоўстымі непразрыстымі пачкамі. 
Як захоплены быў мой дух, магчымасцю бясшумна рассякаць па воднай прасторы на лодцы ці каяку. Бачыць шлях сонечнага промня скрозь туман, чуць першыя гукі птушак у прысутнасці сонейка. Тады я згенерыў карцінку ў майнджорней, дзе каяк ідзе па лясной рацэ скрозь тоўсты туман. 
І вось сёння я стаў на крок бліжэй да гэтага вобраза. Я падрыхтаваўся.
Спадзяюся, я знайду тое, што чаго так прагнуў. А яшчэ больш спадзяюся, што адкрыю тое, пра што і не думаў. 
Дзякую маёй любімай Дашеньке, за падтрымку мяне ў гэтым маім жаданні.

Каякінг

Каякінг - цудоўная рэч. І тым больше яна цудоўная, чым цішэй ідзеш. Кожны плёскат вяслом па цяшэнню рушыць прыгажосць цішыні і набліжае нас да канца каякінга. Так і па жыцці, плёскаем каб наблізіць канец, замест таго каб жыць. 
З іншага боку, заходзячы ў тупік, трэба добра паварушыцца, наплёскацца каб вылезці з тупіка і рушыць далей.

Мая мара: ранішні каякінг у густым тумане. Поўная цішыня.