ENG БЕЛ РУС

сон (6)

Калі спаць?

Я вельмі люблю світанак (зараз у Польшчы а 4 раніцы)

Мне прыемна шпацыраваць з Дашай перад сном і не спяшацца засыпаць.

Каліж спаць? Усё правільна - спаць ў абед.

Дзень адраджэння Ч1: Люба

Учора, вярнуўся сэрцам да сваіх мэт і жаданняў.
Сёння ўсё гэта распачала дзень.

04:00
- Папа, папа ... мне страшна...
- Люба, што здарылася?
- Мне прысніўся страшны сон...
- Добра, давай я лягу з табою спаць
04:20
- Папа, так цёмна, я не бачу цябе, я бачу толькі чорную пляму замест цябе.
- Чорная пляма, гэта і ёсць я.
- Ну добра, мой мілы папічка.
04:30
- Папічка, а давай размаўляць....
- Не, хачу спаць
04:40
- Папічка, ты ў мяне такі тоўсты, мы не ўмяшчаемся....
- ну добра, сяду каля ложку
04:50
- Папічка, мне баліць жывот
- На вось табе вады
05:00
- Папічка, няма чым дыхаць
- Ну давай прачысцім нос...
05:10
(... пайшоў гатаваць прамыўку для носу...)
- Ксюша, Ксюша! Добрай раніцы, ужо светла, уставай!!! (Шторы шыр шыр, святло Кляц!)
- Аааа, Люба! Спаць!!! Ксюша, Спаць!!! Аааа!!!!

Ксюша заснула адразу, а Люба ляжала і глядзела, як я пішу нататку пра Культуру сораму.... Яно ўсё канешне напружана ў 4 раніцы, але гэтае пяшчотнае "папічка" мяне вельмі кранае.... Недзе а палове шостай Люба заснула.... Працяг дня ў наступнай нататцы.

Працяг дня

Дзеці, спаць!!!

Дзеці, спаць!!!
А яны не хочуць. І вось што рабіць?
Неяк так пабудавалі мы свой лайфстайл, што пакуль дзеці не заснуць мы з Дашай знаходзімся ў завіслым стане. Калі дзеці доўга не засыпаюць, гэта нас напружвае. І мы ўплываем на іх, каб яны хацелі спаць. Не боўталіся туды сюды, не шумелі, не задавалі пытанняў па дзясятаму разу. А ляжалі з закрытымі вачамі і дрыхлі. 
На наша напружванне яшчэ накідваецца, тое што спачатку ім чытае Даша, потым я чытаю Ксюше... А потым пачынаецца, хачу пісяць, а што ты думаеш, не выключай святло, а ўключы музыкі. 
Ну вось неяк і падзяліўся.
Пытанне ў мяне да самога сябе: Ну навошта я так іх пушу? Не падабаецца мне гэта. Можа ёсць ідэі, што можна паспрабаваць?

Снілася школа

Сёння прачнуўся ў два ночы. Снілася школа. У сне мяне вельмі турбавала, што не магу ўзгадаць сваіх аднакласнікаў. Таму калі прачнуўся ноччу, заняўся актыўна ўсіх узгадваць. Як вы там, як склаўся ваш лёс? Узагадаўся мой лепшы сябр першага класа, Сяргей. Я з нейкай дзіўнасцю зразумеў, што часта быў у яго ў гасцях. Узгадваю як было мне прыемна з ім сябраваць. Сяргей цёплым, добры, чалавечны. Як зараз, бачу той пакой у якім стаяла прыстаўка ў якую мы гралі. Як стаяла ў тым пакоі мэбля. Як абаронена і ўтульна я сябе там адчуваў. Намагаюся каб адчуць пахі, неатрымоўваецца. У памяці толькі агульная атмасфера, і дарога ад майго дома, да дома Сяргея. Пра што мы марылі тады? Пра што размаўлялі? Цяжка ўзгадаць. Здаецца, мы бавілі разам час і не задаваліся глыбокімі пытаннямі. 
- - - 
А вось бліжэй да вечара.
Накаціла мне такі паглядзець адну серыю сумнага серыяла. Добра, што ў нас была не Казань, да і часы напэўна трохі не тыя.
Алеж, які боль. Ад усяго гэтага. Разуменне што не толькі вайна, алеж і гэта ўсё рэальнасць. Да і ўвогуле колькі болю па міру раскідана, няшчасныя добрыя людзі крыўдзяць добрых людзей. І праз гэта становяцца злымі і нячулымі. Узгадаліся трохі школьныя часы. Узгадаліся клеевыя наркаманы. Парушаныя лёсы маіх аднагодак. Як па мне, то жаданне прыняцця і абароненасці талкала ў 90-я так шмат маладых людзей па шляху страху і гвалту. Ультрасы, районы. Каб спыніць гвалт, трэба спыніць страх. Алеж усё павязана.... 
Вось такі дзень успамінаў. 
Даша паехала ў Парыж, у камандзіроўку. 
Мы з дзецьмі будзем тыдзень збіраць пазлікі.

Чалавек які хоча спаць

Павлова другой ночы. Рэзкая ўспышка свету застаўляе мяне прачнуцца і хутка зарыентавацца ў прасторы. А... ўсё добра. Гэта дзеці. Як і дамаўляліся, каб пабудзілі мяне, калі захацяць спаць. Яны сёння праспалі ў машыне і раніцу і вечар. Таму ноччу яны гралі ў лега пакуль мы спалі. Пабудзіўшы мяне, Ксюша запытала пра чытанне кніг. А Люба вырубілась у той момант, калі галава дакранулся да падушкі. Мяне качае, вочы яшчэ не зусім разліпаюцца. Пішу гэты тэкст, і чакаю пакуль Ксюша засне.

Прывітанне гэтаму міру, ад самастойных-сумленных дзяцей. Я заўсёды верыў, што чалавек хоча спаць, і засне калі яму будзе трэба. Заўтра Дашы распавяду.

Малітва за кніжных герояў

... Я тут Ксюше страшны раздел з Тома Сойера прачытаў пра забойства, могілкі, выкапаныя трупы... 

Ксюша ляжала, не магла заснуць. А я сядзеў нататкі пісаў.
А потым пайшоў да Ксюшы памаліцца. Памаліліся з ёй за Ксюшу, за яе сон, за тое каб усё было добра. А потым памалілся за персанажаў кнігі: за таго хто забіваў, за таго хто загінуў, за астатніх. 

Узгадваю сябе ў дзяцінстве, да і зараз. Глядзіш фільм, ці чытаеш кнігу з захапляльным сцэнаром, галоўнымі героямі і небяспекай. Чытаеш і молішся, каб усё ў іх было добра. Каб жылі яны шчасліва. Перажываеш да кончыкаў пальцаў, як за сапраўдных.

Можа і ёсць яны сапраўдныя жыхары нашага жыцця. 
Што думаеце?