прыгажосць (6)

Мы існуем!

Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць. Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы…

Праз буралом да Сонейка

Я ўжо даўна не гуляў. Засядзеўся. Дух заплесневеў ад штодзённасці. І вось зноў Сонейка з Туманам прабудзілі мяне да жыцця. Гэта было некалькі тыдняў таму. У дзень перад Раством якое 25 снежня. Машына ўся абледзенела, таму я не змог паехаць да стартавай кропкі маёй трапы. Пашпацыраваў наўпрост да яе. У нейкі момант я ўжо не хацеў ісці да сваёй трапы, а проста хацеў ісці да сонейка. І пайшоў, новымі шляхамі, адкрываючы новыя краявіды. Бог падарыў мне зноў убачыць цудоўнае ззянне прыгажосці. Моцныя промні святла праходзілі скрозь цела і сагравалі сэрца. Даючы яму надзею і радасць. Я быў узрушаны. І з удзячнасцю ўзгадваю гэтую падзею зараз. Парада: Нават калі ідзеце за сонейкам, не загрязніце ў багне. Можна ўключыць розум і трохі абагнуць небяспеку і…

Кіеў на пачатку 2022 года

Адразу пасля Раства, нам выдалася паехаць у Кіеў па справах. Вялікім задавальненнем было фатаграфаваць начны Кіеў. Шмат змянілася за гэты год, алеж святло вернецца туды дзе яно…

Застаўшыяся гарады

Мама! Папа уходзіць ад нас назаўсёды? Сказала Ксенія са свайго ложку, калі убачыла як я апранаю куртку і некуды збіраюся ноччу. На той момант я яшчэ не ведаў, што хутка буду ляцець над агенчыкамі начнога горада і думаць пра прыгажосць. Калі ляціш, бачыш шматлікія аганькі з вокнаў тых хто застаўся на зямлі. Ты адрываешся ад іх, і вертаешся да іх жа. Ты адчуваеш прыгажосць палёта, марыш ляцець далека, назіраць, адчуваць, любіць і маліцца ў страшныя моманты. Асабліва добра маліцца падчас узлёту і падчас пасадкі. Самалёты вельмі хутка ляцяць, бывае не хапае часу каб налюбавацца прыгажосцю, каб пасапраўднаму адчуць сябе птушкай. Так і сёння пралятаючы над усімі тымі хто застаўся ў зямлі. З пустымі думкамі, і толькі адчуццём, што гэта вельмі прыгожа, я блукаў па начных могілках. Нават дзеці, пабачыўшы першыя здымкі, запыталі: "Што гэта за каляровы горад?" А потым прыглядзеўшыся зразумелі. І…

Кропелькі

Шмат падзей апошнія дні, алеж падзяліцца хочацца кропелькамі вады. Відэа: І яшчэ трошачкі…

Кожны, хто мае вочы...

Туман, туманішча. Калі туман на вуліцы, то дома раніцай мяне няма. Ужо і не раніца зусім, алеж я ўсё яшчэ шпацырую вакол возера. Разглядаю туман, сонейка, дрэвы і іх адлюстраванне пад рознымі ракурсамі. Думаў штонебудзь напісаць, алеж проста разважанні, без моцнага перажывання, ці адкрыцця, здаюцца банальнымі і не кранаючымі. З-за гэтага адчуваю сябе крыху разгублена, хацеласяб напісаць, алеж не маю чаго сказаць. Так бы і не напісаў гэты тэкст, калі б не адна падзея. Нешта вельмі радаснае і чалавечае кранула мяне. Аказалася, не я адзін тут блукаю вакол возера, фатаграфуючы як сонейка праламляецца праз туман. Як адлюстроўваецца, яно ад вады. Вялікі мужык, падбірае ракурсы і вуглы. Прысаджваецца, трохі змяняе пазіцыю, выбіраем момант для здымка. Я трохі прытрымліваю, што менавіта так прывабіла мяне ў яго дзейнасці, алеж няма ўжо словаў стрылівацца. Усё гэта ён робіць, фатаграфуючы на цудоўным фоне шклянку гарэлкі. Мне здаецца, яго здымкі будуць больш каларытнымі, таму што сонека пройдзе не толькі праз туман і адлюструецца ад вады, алеж будзе зменена праз шкло і вадкасць якая паміж шклом. Зараз пішу, і сумую што не пазнаеміўся з ім. Можа ён і мне дазволіў бы зрабіць пару здымкаў. Вось яна, сіла прыгажосці, яе ўсёпранікальная святло, якое свеціць на кожнага чалавека. Спыняе кожнага на яго шляху, каб ён затрымаўся на момант і адчуў жыццё па іншаму. Маю надзею, што і той, хто сёння спазняецца на адказную сустрэчу знойдзе такі момант для прыгажосці. Паравозік з Рамонкава, нам усім у помач. P.S. Пару шпіёнскіх фотак гэтага…