Дыктатар унутры мяне
4 раніцы, мой васпалённы мозг прачнуўся і не дае мне заснуць. Чаму ў мяне такая вялікая прага да прызнання маіх ідэй? Чаму столькі невыноснай веры ў тое што я раблю? Не, не вялікае, а маленькае. Я бачу як нейронныя сувязі злучыліся і ўладкаваліся так, што для вырашэння сітуацыі я бачу толькі адно рашэнне. Тое якое я прапаноўваю. Я гатовы ўпарта стаяць з аргументамі ў абарону майго рашэння, як такі маленькі дыктатар нулёвага узроўню. Транслюючы свой стан на рэальных дыктатараў, я магчыма лепш разумею іх. Няўтольнае жаданне рэалізаваць сваю праўду і сваё бачанне ва ўсім сусвеце. Маніакальнае жаданне, каб іх праўда і іх гініяльнасць былі прыняты кожным чалавекам на зямлі. А кожны, хто не можа ўмясціць гэтай геніяльнасці, становіцца ці ворагам, ці неадукаваным дурнем. Напісаў, стала лягчэй. Можна выбрацца на начны шпацыр. P.S. Вырашыў пашукаць ілюстрацыю для поста, загугліў Дыктатар у карцінках. А знайшоў, кнігу "Дыктатар", майго вельмі любімага Ульфа Старка. Зараз буду чытаць. - Прачытаў, крутая ілюстраваная кніга для дзетак. Логвінаў рабіў пераклад на беларускую. Алеж я знайшоў па-руску. Каму цікава, пішыце ў каменты ці асабістыя, дашлю спасылку. А зараз дакладна на…