Першы госць у маім Царстве
Учора ўвечары, Люба сабрала Ксюшын заплечнік з поўнай упэўненасцю, што заўтра пойдзе ў школу. Прачнулася амаль першая, запатрабавала апранацца, напяліла заплечнік і пайшла з Ксюшай сядаць у машыну, прыехала ў школу павіталася з дырэктаркай. І пайшла назад у машыну. Зноў не прынялі. Алеж абяцалі хутка ўзяць. А потым я вытаргаваў у Любы прагулку у туманным лесе за йогурт. А потым яшчэ вытаргаваў залезці ў сматравы домік. Яна была першай, хто прыйшла і паднялася ў месца якое мне так дорага. Абдымаю цябе любімая дачушка, дзякуй та за давер і лагодны…