к'еркегор (4)

 Хто думае, быццам ведае нешта...

Быць адкрытым да таго, што людзі невядомы і змяняюцца натхняе мяне.
Асабліва класна бачыць, што яны ідуць сваім шляхам. Не такім як я іду. І не такім, як я раней лічыў, што ім трэба ісці. Маё жыццё таксама змяняецца, і вось я ўжо менш і менш спрабую кантраляваць тое, што атачае мяне. Я ўсё больш станаўлюся назіральнікам, усё больш любуюся на іншых людзей. У першую чаргу на Дашу, на дзяцей. Алеж і сябры, ці проста знаёмыя паражаюць і натхняюць мяне тым, што выбіраюць зусім па-іншаму чым я (раней та мяне гэта моцна раздражняла). 
Няведанне стала каштоўней за веданне. Тайна акрыляе і дае месца Духу, а веды надзімаюць і не даюць месца любові.

"... веды надзімаюць, а любоў настаўляе. Хто думае, быццам ведае нешта, той яшчэ нічога не ведае так, як належыць ведаць;"  1Кор 8 

Тут з Паўлам бы згадзіліся і Сакрат і К'еркегор. 
І я да іх з радасцю далучуся.

Несправядлівасць гэтага свету

Апошнія дні, прыходзіцца размаўляць пра войны.
Пра несправядлівасць гэтага свету і пакуты на жыццёвым шляху людзей.
Алеж я трохі пра іншае. Няхай усе войны і хваробы на свеце скончацца. 
І нават пасля гэтага, я буду пакутваць назіраючы за жыццём адзінотных людзей. Людзей, якім няма з кім раздзяліць свайго жыцця, ці хацяб дня. Людзі, якія прысутнічаюць у свеце нібы ў іншым вымярэнні. Знаходзяцца ў адным пакоі з іншымі, алеж ніякім чынам не могуць зачапіцца за чалавечае цяпло, стаць сваім, блізкім. Блукаюць яны адзінотна. І рады яны з кім-небудзь раздзяліць свой час. І бывае такое здараецца, алеж так летуценна. Нібы міраж аазіса. Ён узнікае і згасае ў іх жыцці, у іх няма магчымасці падысці да крыніцы гэтай жыватворчай вады настолькі блізка, каб напіцца з яе. Яны блукаюць па бязводнай пустыні, блукаюць паміж аазісамі і не адважваюцца падысці і папіць вады. Яны прагнуць жыцця, прагнуць збавіцца адзіноты... 

P.S.: Напісаў і зразумеў, што гэта толькі маё ўяўленне. У некаторых гэта асэнсаваны глыбінны выбар. К'еркегор мне суддзя.

- - - 
Карціна "Аматарка абсенту" 1901 Пабла Пікаса
Адзінотная жанчына. Жанчына блізка сядзіць да сцяны. Як у вельмі замкнёнай прасторы. Гэта ўзмацняе адчуванне пагружанасці ў сябе. Яшчэ яе адзінота падкрэслена чыстым сталом, на якім, акрамя чаркі і сіфона, нічога няма. Нават абруса.
Толькі люстэрка ззаду яе. У якім адлюстроўваецца размытая жоўтая пляма. Што гэта?
Там адлюстроўваецца тое, што адбываецца ў кафэ. Перад позіркам гераіні - танцуючыя вясёлыя пары. Падказку аб гэтым нам дае сам Пікасо ў пастэльнай версіі «Аматаркі абсенту».
Апісанне карціны запазычана з блогу "Гісторыя жывапісу" Аксаны Капенкінай (Оксана Копенкина).

К’еркегор “Страх и Трепет”

Назву К’еркегор узяў з слоў а.Паўла:

ʺИтак,  возлюбленные  мои,  как  вы  всегда  были  послушны,  не  только  в  присутствии  моем,  но  гораздо  более ныне во время отсутствия моего, со страхом и трепетом совершайте свое  спасение, потому что Бог производит в вас и хотение и действие по Своему благоволениюʺ (Посл. к Филиппийцам, 2.12‐13).

З першых старонак захапляюць сцэнарыі таго, як магла адбывацца дарога Авраама і Ісаака да гары Маріа, дзе Аўраам павінен быў забіць свайго сына.

Алеж потым ідуць даволі складаныя і жахлівыя рэчы для майго ўспрымання.

Прыжок Веры (абсурд веры) - парадокс які злучае Бога з Чалавекам вечна, глыбока ўнутрана і суб’ектыўна.

За гэтымі адносінамі стаіць вялікая напружанасць і давер (які быў у Авраама), і гэтыя ўзаемадносіны стаяць вышэй за любую Этыку і Мараль. Толькі чалавек сам сабе становіцца мерілам, і ніхто з знашніх не можа нічога яму параіць. Бо Авраам - ці прайцец веры (у гэтым парадоксе), ці псіхануты забойца.

Уся адказнасць такіх узаемаадносін ускладаецца на самога чалавека, ён не можа скінуць яе на веріфікацыю группы. І не можа аб’яднацца ў гэтым шляху з іншым чалавекам.

Калі ж браць на тым усзроўні што я мог успрыняць:
Рызыка, што чалавек будзе памыляцца ў сваёй веры, не можа апраўдаць таго шаблоннага рашэння супольнасці ў веріфікацыі гэтых узаемаадносін Індывідуальнага чалавека з Богам.

Лепш мець тую свабоду, тую пагрозу, і тую велізарную адказнасць якая будзе заставацца на самім чалавеке ў гэтых узаемаадносінах.

Тайна Бога - выглядае значна больш праўдзіва, чым праўдзівае раскладанне Бога па палічках.

Прыжок Веры

К'еркегор з захапленнм разважае пра веру Аўраама, які веў Ісаака на гару Маріа каб прынесці яго ў ахвяру. Свайго любімага сына. Пра той прыжок веры ў бездну. Дзе сапраўды няма за што зачапіцца, і застаецца толькі вера. 
За апошні год я шмат разоў мяняў свае меркаванне наконт гэтага ўчынка Аўраама. Пакуль яшчэ не ведаю, на чым я спыніўся.

Алеж пытанне Прыжка Вера мяне вельмі ўзрушыла. Па праўдзе і я маліцца па сапраўднаму не магу, пакуль ёсць звычайная чалавечая надзея на добры зыход справы. А вось калі няма ўжо ніякіх шанцаў, то бывае прабівае. І гэта ўжо зусім іншая малітва. Зараз я атрымаў падтрымку ад К'еркегора, алеж можа і хто з вас, мае дарагія чытачы, сутыкаўся ў сваёй веры, з чымсці падобным?

P.S.: Адно што, калі хто-небудзь памірае, то я не магу маліцца з надзеяй, каб ён тут прям зараз ажыў і выйшаў з труны як Лазар.