Вось яны, пітаючыся з аднаго вазона. Браты і сёстры адзін аднаму. Прыгожыя і крыху розныя. Хіляцца адіз ад аднаго падалей. Хтосьці сказаў - да сонейка. Алеж не толькі да сонейка. Ім утульная мець прастор для сябе. Мець нейкую бяспечную дыстанцыю і ўнікальнасць. Зусім як людзі. Гэта іх права. І яно не адмяняе любові. Гэта як і на карціны глядзець, не шмат чаго атрымаецца калі ўткнуцца ў іх носам. Так і ў заемаадносінах павінна быць нейкая прастора. Каб дыхаць на полныя грудзі. Каб больш бачыць вакол сябе. І вось яны разам: Крывыя і роўныя, адкрыўшыяся і не, бліжэй і далей да сонейка. Дораць цяпло і радасць нам. Проста таму, што яны ёсць. Маю надзею, што і мы радуем Бога тым, што мы ёсць. Гэта нашае асноўнае дасягненне і нашая асноўная каштоўнасць. Мы існуем!
Учора ўвечары, Люба сабрала Ксюшын заплечнік з поўнай упэўненасцю, што заўтра пойдзе ў школу. Прачнулася амаль першая, запатрабавала апранацца, напяліла заплечнік і пайшла з Ксюшай сядаць у машыну, прыехала ў школу павіталася з дырэктаркай. І пайшла назад у машыну. Зноў не прынялі. Алеж абяцалі хутка ўзяць. А потым я вытаргаваў у Любы прагулку у туманным лесе за йогурт. А потым яшчэ вытаргаваў залезці ў сматравы домік.
Яна была першай, хто прыйшла і паднялася ў месца якое мне так дорага. Абдымаю цябе любімая дачушка, дзякуй та за давер і лагодны характар.
Шмат маіх здымкаў з велатрапы якая стала адкрыццём мінулага года. Алеж я нічога не пісал пра яе. Яна пачынаецца на ўскраіне Шчытна, і доўжыцца 35 км у адзін бок, праз лясы палі і азёры, міма дарог і населеных пунктаў. Гэта чыгунка ў мінулым. І трапа та неафіцыйна пачынаецца ад цяперашняй чыгункі. Недзе ў 7 км ад пачатку трапы, ёсць заброшаная станцыя Ochodno. У сёняшні паход я вырашыў яе пафатаграфаваць.
Я ўжо даўна не гуляў. Засядзеўся. Дух заплесневеў ад штодзённасці. І вось зноў Сонейка з Туманам прабудзілі мяне да жыцця. Гэта было некалькі тыдняў таму. У дзень перад Раством якое 25 снежня. Машына ўся абледзенела, таму я не змог паехаць да стартавай кропкі маёй трапы. Пашпацыраваў наўпрост да яе. У нейкі момант я ўжо не хацеў ісці да сваёй трапы, а проста хацеў ісці да сонейка. І пайшоў, новымі шляхамі, адкрываючы новыя краявіды. Бог падарыў мне зноў убачыць цудоўнае ззянне прыгажосці. Моцныя промні святла праходзілі скрозь цела і сагравалі сэрца. Даючы яму надзею і радасць. Я быў узрушаны. І з удзячнасцю ўзгадваю гэтую падзею зараз.
Парада: Нават калі ідзеце за сонейкам, не загрязніце ў багне. Можна ўключыць розум і трохі абагнуць небяспеку і бруд.
Адразу пасля Раства, нам выдалася паехаць у Кіеў па справах. Вялікім задавальненнем было фатаграфаваць начны Кіеў. Шмат змянілася за гэты год, алеж святло вернецца туды дзе яно было.
Мама! Папа уходзіць ад нас назаўсёды? Сказала Ксенія са свайго ложку, калі убачыла як я апранаю куртку і некуды збіраюся ноччу.
На той момант я яшчэ не ведаў, што хутка буду ляцець над агенчыкамі начнога горада і думаць пра прыгажосць.
Калі ляціш, бачыш шматлікія аганькі з вокнаў тых хто застаўся на зямлі. Ты адрываешся ад іх, і вертаешся да іх жа. Ты адчуваеш прыгажосць палёта, марыш ляцець далека, назіраць, адчуваць, любіць і маліцца ў страшныя моманты. Асабліва добра маліцца падчас узлёту і падчас пасадкі. Самалёты вельмі хутка ляцяць, бывае не хапае часу каб налюбавацца прыгажосцю, каб пасапраўднаму адчуць сябе птушкай.
Так і сёння пралятаючы над усімі тымі хто застаўся ў зямлі. З пустымі думкамі, і толькі адчуццём, што гэта вельмі прыгожа, я блукаў па начных могілках. Нават дзеці, пабачыўшы першыя здымкі, запыталі: "Што гэта за каляровы горад?" А потым прыглядзеўшыся зразумелі.
Туман, туманішча. Калі туман на вуліцы, то дома раніцай мяне няма. Ужо і не раніца зусім, алеж я ўсё яшчэ шпацырую вакол возера. Разглядаю туман, сонейка, дрэвы і іх адлюстраванне пад рознымі ракурсамі.
Думаў штонебудзь напісаць, алеж проста разважанні, без моцнага перажывання, ці адкрыцця, здаюцца банальнымі і не кранаючымі. З-за гэтага адчуваю сябе крыху разгублена, хацеласяб напісаць, алеж не маю чаго сказаць.
Так бы і не напісаў гэты тэкст, калі б не адна падзея. Нешта вельмі радаснае і чалавечае кранула мяне.
Аказалася, не я адзін тут блукаю вакол возера, фатаграфуючы як сонейка праламляецца праз туман. Як адлюстроўваецца, яно ад вады. Вялікі мужык, падбірае ракурсы і вуглы. Прысаджваецца, трохі змяняе пазіцыю, выбіраем момант для здымка.
Я трохі прытрымліваю, што менавіта так прывабіла мяне ў яго дзейнасці, алеж няма ўжо словаў стрылівацца.
Усё гэта ён робіць, фатаграфуючы на цудоўным фоне шклянку гарэлкі.
Мне здаецца, яго здымкі будуць больш каларытнымі, таму што сонека пройдзе не толькі праз туман і адлюструецца ад вады, алеж будзе зменена праз шкло і вадкасць якая паміж шклом. Зараз пішу, і сумую што не пазнаеміўся з ім. Можа ён і мне дазволіў бы зрабіць пару здымкаў.
Вось яна, сіла прыгажосці, яе ўсёпранікальная святло, якое свеціць на кожнага чалавека. Спыняе кожнага на яго шляху, каб ён затрымаўся на момант і адчуў жыццё па іншаму. Маю надзею, што і той, хто сёння спазняецца на адказную сустрэчу знойдзе такі момант для прыгажосці.
Я зараз не буду казаць пра свае перажыванні ці адчуванне свету, гэта будзе больш як нейкая рэфлексія пасля адной доўгай размовы.
Гэты мір, даволі жорсткі, не просты, у ім шмат пакут, цярпення, выпрабаванняў.
Некаторыя з нас, сутыкаюцца з гэтымі выпрабаваннямі без падрэхтоўкі, знянацку. Спаўна настрадаўшыся, алеж прайшоўшы шлях, усвядомляюць самі сабе, што гэта быў непросты шлях, алеж кожны хто будзе ісці пераможа.
А потым пачынаюць трансляваць свае бачанне гэтага "жорсткага свету" як нейкай нормы. І пачынаюць займацца добрай справай, "падрыхтоўкай" маладзейшых да таго, што гэты свет вельмі жорсткі. Бачаць у гэтым настаўніцкую місію. Можна сказаць, рыхтуюць да сапраўднага жыцця. Для сябе бачаць яны небяспекай, што які чалавек будзе думаць пра мір, што ён добры. Што будуць прабываць у няведанні жорсткасці міра. Гэтыя людзі з добрых намераў будуць адукоўваць невучаў, нават не распавядая пра жорсткасць, а паказваючы яе на прыкладзе. Каб дакладна падрыхтаваць маладых.
Што маем на выхадзе: да жорсткасці дадаецца жорсткасць, алеж такая жорсткасць якая нібы ўпраўдана добрым намерам. Гэта як бацькі якія бюць розгамі сваіх дзяцей трошачкі меншы, чым білі іх бацькі, бо яны ж гуманісты. А так да, без гэтага не будзе ніякага выхавання, бо свет жорсткі.
Магчыма ў гэтых разважаннях, я шмат чаго змяшаў у кучу і ўсё не так проста. Алеж прашу, нават малю, ХОПІЦЬ распаўсюджваць жорсткасць, хопіць быць настаўнікамі жыцця. Лепш працягнем адзін аднаму руку ўзаемадапамогі, прыняцця, любові.
Жорсткасць у свеце і так не знікне, а мы будзем адзін другому той апорай, у якой чалавек зможа выстаяць у гэтым складаным свеце.
Учора думаў, што патрэбен выхад з зоны камфорту, хацеў ноччу пайсці ў лес. Адчуваў як усё будзе зжымацца ад страху, як буду хвалявацца, абарочвацца на кожны гук, як буду прыслухоўвацца і марыць каб гэта скончылася, каб вярнуцца да дому хутчэй, закрыць за сабой дзверы, адчуць асалоду ад перажыванняў якія прайшлі і напісаць пра гэта. Бо немагчыма штосьці напісаць, калі гэта сапраўды не перажыць.
Падумаўшы ўчора, вырашыў, што і ісці не трэба, страшна ад адных толькі думак, можна падумаць, пабаяцца і напісаць чаго. Алеж хутка заснуў нічога не напісаўшы.
Сёння ўвечары спатрэбілася заправіць машыну, паехаў заправіўся, і ўбачыў мой лес. Не ноч канешне, алеж цёмна. Трэба ісці. Не позна, алеж страшна.
І пайшоў, іду і пішу, адчуваю штосьц змяшанае.
Усё ўзгадваю словы Іісуса Хрыста: «Ці не дванаццаць гадзін у дні? Калі хто ходзіць удзень, не спатыкаецца, таму што бачыць святло гэтага свету. А калі хто ходзіць уначы, спатыкаецца, бо няма ў ім святла».
Алеж я ў начы іду да Яго, бо там дзе страшна, там упаванне на Яго, там прызыванне Яго, там думкі пра яго і пра сапраўднага сябе.
Страх убівае Любоў, алеж напэўна тады, калі гэты страх схаваны, калі мы адчуваем небяспеку як нешта знешнее, тое што замінае нам ступіць у страх. Ёсць мне за што сябе пакарыць, там дзе зза страху застаўся стаяць звонку, не паступіў па любві.
А страх, калі ты ўжо ў ім дзіўная рэч. Для такога страха галоўнае ведаць, чаму ты тут, як сэнс, дзеля чаго. Вось я дзеля чаго паплёўся па цемры? Каб зразумець сябе, каб адчуць сябе слабога, без розных там фантазій наконт сабе. Адчуў? Так адчуў. Дастаткова.
Усё разварочваю, хопіць. Хачу бегчы, алеж іду. Іду хутка. Цікава, ці змагу пайсці павольна? Ух непроста мне даецца гэты эксперымент. Магу ісці павольна толькі калі добра сябе кантралюю, на аўтамаце паскараю крок.
Бачу маладзік, свет у цемры для мяне заўсёды Бог. Радасна бачыць свет. Свет гэта арыентыр. Бедныя матылі імкнуцца да святла. Можа атрымоўваюць сваю ўзнагароду за гэта?
Ух, паймаў момант калі ўсё абрываецца і халаднее ўнутры. Пранзальны жах ад упаўшай галінкі недзе паблізу.
Іду назад, дышу, узгадваю моманты з мінулага, калі мне было так страшна ў начным лесе.
Усяго толькі а сёмая вечара. Дзе ўпаванне? Дзе супакой? - Няма яго.
Алеж прыму сябе такім які ёсць, бо маю права быць, кім бы не быў, што б не адчуваў.
Іісус Спасіцель дапамагі ўсім тым каму зараз страшна, усім тым хто на вайне.
А восьмай, прачынаюся першым. Накіроўваюся ў ванну каб прыняць душ, адкрываю жалюзі на окнах, распранаюся, гляджу ў акно, штосьці незразумелае там. Ааааа туманішча!!! Трэба тэрмінова выязджаць, а то не паспею. Успамін, пра тую прыгажосць у тумане, не дае мне пакою. Залятаю ў машыну, вокны і люстэркі памерзлі, ну і няхай, ехаць не далека.
Прыехаў, іду па трапе, марозна, сонейка ўжо высока і ў іншым мейсцы, наўрадце атрымаецца паўтарыць цуда. Алеж можа ўбачу што новае?
іду… іду… нейкая птушка скрыпіць, ну рэальна, як вароты… здаецца сарока…
Сустрэў рамонкі, сфатаграфаў з розных ракурсаў. Так цікава, што калі глядзіш на іх зверху, то такія белыя і прыгожыя. А знізу, то цёмныя, нават чорныя часамі.
Даходжу да сваёй базы, адчуваю што мокрыя мае ногі, гэта зразумела чаму, алеж чаму мокрыя вочы? Можа таму, шта яны столькі часу сохлі? Перасохлі мае вочы, неведама дзеля чаго, дзеля жорсткасці чалавечай.
Адчуваю, што сталею. Адчуваю гледзячы на сябе збоку. Можа проста пачынаю разумець што смертны? Так і добра напэўна што пачаў разумець, бо пачаў чапляцца за жыццё, за людзей, за прыгажосць. Раней та ўсё адкладваў. Мол спачатку трэба ўсе абавязкі здзейсніць, а ўжо пасля пажывем. Усё спяшаўся дасягнуць чагосці, каб пачаць жыць. Алеж каб проста пачаць жыць, то было страшна, нехапала мужнасці. І толькі імпульсіўна дазваляў сабе жыць, дазваляў з пачуццём віны, нібы штосьці скраў. Зараз усё змяняецца, жыву больш, бо час абмежаваны.
Пасядзеў у сваім гняздзе, пайду… паплятуся дадому. Мо там ужо ўсе прачнуліся. На сёння там шмат цікавага, нават трохі страшна.
Іду назад… удыхаю паветра закаціўшы вочы… шукаючы новых араматаў лесу…