ENG БЕЛ РУС

Мышкі Ксю і Лю. Глава 6 - Мары Мышак

У маленькай Лю была мара, жыць у доміке на дрэве. І мець лазерны меч, які робіць чырвоная святло. А ў мышкі Ксю, атрымаць вельмі шмат Лега і самой хадзіць па вуліцы і атрымаць шмат грошаў, набываць шмат пластыліну і атрымаць працу ўжо цяпер. Мары пра тое, каб мець шмат какосаў, вялікі басейн і пластыкавыя пальмы. І яшчэ яна будзе спяваць на прыгожай сцэне. І ўсіх гэта будзе кранаць. І будзе пісаць шмат кніжак. 

Яны ляжалі і марылі пра будучыню. Як зрабіць так, каб мары здзейсніліся? Патрэбен быў план. Яны пералічылі колькасць зубоў у Лю. І падумалі, ці можна будзе памяняць адзін новы зуб фее, на чароўны чамаданчык. Калі б яны магла яго прынесці і абмяняць на зуб Лю, то тады ўсе мары можна было б здзейсніць у адно імгненне. Сакрэт чароўнага чамаданчыка, мышкі не хацелі распавядаць. Гэта быў страшная таямніца, таму і мы тут у кніжке пра яго нічога не скажым. 

Справа засталася за малым. Трэба было выдраць зуб у Лю. А для гэтага была патрэбна неякая провалка, ці абцугі, ці малаток. Шукаючы па ўсяму грузавіку яны знайшлі ўсё патрэбнае. Мышка Лю акругліла вочы і некуды збегла. Нешта ёй гэтая ідэя з малатком не вельмі спадабалася. Ксю ўгаварыла Лю вылезці з хованкі і паабяцала, што не будзе нічога страшнага. Проста трошачкі паглядзіць на зубік. Ёй нават прыйшлося схаваць усе інструменты. А потым мышка Ксю, выцягнула тоненькую нітачку з сваёй спадніцы. Такая маленечкая нітачка не смагла спужаць мышку Лю. Яны абматалі зубік каля дзіркі гэтай ніткай. А потым прывязалі другі канец ніткі да камяня. А камень хацелі кінулі ў тую дзірку машыны, у якую як вы памятаеце раней праваліліся мышкі. 
Каб мышка Лю не саскочыла ў дзірку, то яе прымацавалі да падлогі грузавіка пластырамі, зараз яна нават рухацца не магла, была ў поўнай бяспецы. 

Як толькі мышку Лю добра прыклеілі да падлогі, яна закрычала - пісяць, пісяць. Ксю пазпрабавала атадраць пластыр, але ён так моцна прымацаваўся, што зусім не хацеў адлуплівацца. А Лю ўжо не магла цярпець. Тады, Ксю збегала за малатком і пачала прабіваць дзірку ў падлозе. Ударыўшы некалькі разоў, яна прабіла маленечкую і збегала за пілой. Хутка піліла Ксю дзірку, нібы як у туалеце з сардэчкам. А Лю аказалася як раз каля той дзіркі. Потым, Ксю закрыла Лю і дзірку шторкай. І лю смагла папісяць як у цягніку, прям на дарогу праз дзірку. Калі справа была зроблена, дзірку закрылі картонкай. Вас напэўна цікавіць, як Ксю змагла прабіць дырку ў падлозе каля попы Лю? Нас таксама гэта цікавіць. Гучыць амаль неверагодна, але Ксю аказалася вялікім майстрам па прабіванію дырак для туалета. 

Ну вось яны ўжо былі гатовы каб кідануць камень у дзірку. Але вырашыілі, што гэта небяспечна. Зуб та таксама можа сваліцца за камянём і іх справа не дала бы добрага выніку. Яны думалі. Мышка Лю ляжала прыклееная да падлогі і думала, а мышка Ксю хадзіла і думала. Як жа нам зрабіць з гэтым зубам. Убачыўшы, што мышка Лю добра прыклеена да падлогі, Ксю пайшла за малатком. Але ў гэтым момант мышка Лю, пачала ператварацца ў супергероя. Яна зароўла так моцна, што паціху з грузавіка пачаў адвальвацца дах. А кіроўца спыніўся думаючы, што гэта пажарная машына яго абганяе. Але галоўнае, што з рук у Ксю малаток вываліўся прям у дзірку. Мышка Лю выдахнула, і тут яны заўважылі, што зуба няма. Лю так моцна крычала, што зуб вылецел. Добра хоць ён быў прымацаваны да камяня. Так яны яго і выцягнулі, бо камень та быў у іх. 

Засталася справа за малым, трэба было неяк адклеець Лю ад падлогі. 
Ксю спрабавала адарваць Лю ад падлогі, але нічога не атрымоўвалася. Потым яны ўзгадалі, што пластыр добра адклееваецца калі яго намачыць. Але мышка Лю ўжо папісяла. Трэба было недзе знайсці ваду. А вады нідзе не было. 
І мышка Ксю заплакала. Яе слёзкі размякчылі пластыр і ён легка слез ад падлогі. Чамы ты плачаш, запытала Лю? - Таму што я хацела адрэзаць пластыр нажніцамі! А гэты тата мыш, які піша кнігу, не дазволіў мне гэта зрабіць. Вось я і плачу. Тата мыш спыніўся пісаць, і падыйшоў да сваёй любімай мышкі, і абняў яе. 

Пакуль мышка Тата абдымаў Ксю, Лю ўжо даўно адляпілася і скакала па падлозе радасная. Скакала не гледзячы пад ногі, ну і зразумела правалілася ў дзірку для туалета. Добра хоць застряла там сваімі плячыма. І яе хутка выцягнулі. Мыш тата парпанаваў назаўсёды прыклеіць Лю пластырамі да падлогі, каб яна нікуды не правальвалася. Але яго прапанову не падтрымалі. 

Ксю і Лю падрыхтавалі зуб, для феі. Зрабілі малюнак чароўнага чамаданчыка, Ксю падпісала літарамі што гэта і для каго. Паклалі гэты лісцік разам з зубам пад падушку Лю. І ўлегліся паціху засынаючы. 
Заўтра раніцай, яны прачнуцца. Зуба не будзе, а каля падушкі будзе чароўны чамаданчык. Які споўніць усе іх жаданні. А зараз яны засынаюць, сустрэнемся з імі заўтра раніцай. Дабранач і вам сябры.